У 1986 годзе ў Мазырскім раёне быў створаны заказнік, мэта якога – захаванне ландшафтных і біялагічных асаблівасцей рэгіёна ў натуральным стане. У 2007 годзе заказнік быў пераўтвораны, з яго складу выключылі некаторыя зоны, размешчаныя ў заходняй і цэнтральнай частцы горада.

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Мазырскія яры» – гэта куток маляўнічай прыроды плошчай каля 80 гектараў. Яго рэльеф прадстаўлены крутымі ўзгорыстымі схіламі, пакрытымі густой расліннасцю, глыбокімі ярамі – глыбіня некаторых сягае 60 метраў, вымытымі валунамі, старажытным лесам. Ёсць тут і рэдкія для гэтага рэгіёна грабавыя лясы.

Заказнік «Мазырскія яры» – узгорыстыя ландшафты ў гарадской прасторы

На тэрыторыі заказніка сустракаюцца рэдкія расліны, сярод іх – дрымотнік, дуброўка белая, кураслеп лясны, рэліктавы клапагон еўрапейскі. Жывёльны свет уключае такіх рэдкіх прадстаўнікоў, як янотападобны сабака, лясная куніца, гарнастай. Сустракаюцца тут і чырвонакніжныя насякомыя: пчала-цясляр, бронзаўка мармуровая, жаўтушка зяноўцавая.

Мазырскі заказнік адметны тым, што амаль цалкам уваходзіць у склад горада. Некаторыя жылыя вуліцы праходзяць проста па дне яроў. Мазырскія яры характарызуюцца таксама ўнікальным мікракліматам. Розніца тэмператур у самай высокай частцы і самай нізкай можа дасягаць 12°C. З-за рэзкіх перападаў вышыні, нехарактэрных для беларускага ландшафту, тут давялося высаджваць тэрасы з дрэваў каб прадухіліць апоўзні.

Заказнік «Мазырскія яры» – узгорыстыя ландшафты ў гарадской прасторы
Заказнік «Мазырскія яры» – узгорыстыя ландшафты ў гарадской прасторы
Заказнік «Мазырскія яры» – узгорыстыя ландшафты ў гарадской прасторы
Заказнік «Мазырскія яры» – узгорыстыя ландшафты ў гарадской прасторы
Заказнік «Мазырскія яры» – узгорыстыя ландшафты ў гарадской прасторы
Заказнік «Мазырскія яры» – узгорыстыя ландшафты ў гарадской прасторы

Заказнік «Мазырскія яры» – гэта не толькі аб'ект аховы прыроды, але і рэкрэацыйная зона. Тут любяць праводзіць час жыхары Мазыра і госці горада – з вышыні пагоркаў адкрываецца маляўнічы від на даліну Прыпяці.

Праз мазырскія яры праходзяць дзве экалагічныя сцяжыны працягласцю 3 і 6 кіламетраў. Абапал сцяжын усталяваны інфармацыйныя стэнды з інфармацыяй пра жывёльны і раслінны свет гэтых мясцін. Маршруты дазваляюць пазнаёміцца з разнастайнасцю флоры і фауны заказніка, ацаніць унікальнасць рэльефу і проста атрымаць задавальненне ад шпацыру па прыгожых лясных сцежках. Наведаць экасцяжыну можна самастойна або ў складзе экскурсіі. Асабліва прыгожыя мазырскія яры ўвосень, калі рознакаляровае лісце пакрывае схілы пагоркаў. На тэрыторыі заказніка размешчана таксама старажытнае гарадзішча, якое датуецца пачаткам бронзавага века. Дабрацца да Мазыра з Мінска можна аўтобусам, маршруткай або на ўласным аўтамабілі.