Музей гасцінна расчыняе свае дзверы для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Гэта найбуйнейшае нацыянальнае сховішча матэрыяльных і духоўных помнікаў ваеннай гісторыі.
Народжаны сярод руінаў і попелу ў толькі што вызваленым Мінску ў кастрычніку 1944 г., на працягу ўсёй сваёй гісторыі музей выконвае высокую місію па захаванні і ўвекавечанні памяці Вялікай Перамогі над фашызмам.
Велічны будынак узведзены ў знакавым месцы беларускай сталіцы – побач са стэлай "Мінск – горад-герой" і ўваходзіць у склад музейна-паркавага комплексу “Перамога”.
Архітэктура будынка ўражвае маштабам і сімзалізмам, у ім гарманічна спалучыліся манументальнасць і сучасныя тэхналогіі. Нестандартныя прасторава-архітэктурныя прыёмы і мастацкія рашэнні выклікаюць у наведвальніка адчуванне найвялікшай трагедыі і аданачасова – мужнасці і подзвігу.
Плошча 10 экспазіцыйных залаў складае 4200 кв.м, дзе прадстаўлена звыш 8 тыс. экспазіцыйных матэрыялаў.
Фонды музея складаюцца з 30 калекцый і налічваюць звыш 155 тыс. адзінак захоўвання: фатаграфіі, дакументы, лісты і асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Музей з’яўляецца самым наведвальным у Беларусі. Ён быў і застаецца месцам жывой народнай памяці.
Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Мінска па адрасе – пр. Пераможцаў, 8.
Праезд аўтобусамі: № 1, 29, 44, 69, 73, 91, 136, 163 – да прыпынка "Музей Вялікай Айчыннай вайны".
Музей працуе:
аўторак, серада, пятніца, субота, нядзеля: 10.00 – 18.00 (касы да 17.30).
чацвер: 12.00 – 20.00 (касы да 19.30).
панядзелак: выхадны.
Замова экскурсій: +375 29 144 07 92 (Viber, Telegram, WhatsApp), +375 17 203 07 92.
У музеі працуе кафэ.
Філіялы:
Ваенна-гістрарычны копмлекс “Старая мяжа”
Мемарыяльны комплекс “Помнік воінам-інтэрнацыяналістам”
Зала Перамогі