Гэты від турызму становіцца ўсё больш папулярным сярод людзей, якія імкнуцца да здаровага ладу жыцця і незабыўных уражанняў.

А ўсё таму, што веласiпед дае магчымасць самастойна планаваць маршрут і даследаваць самыя зацішныя куткі прыроды. Вы можаце спыніцца ў любым месцы, каб атрымаць асалоду ад відаў або зрабіць фота. Гэта экалагічна чысты від транспарту, які не забруджвае навакольнае асяроддзе. Падарожнічаючы на веласiпедзе, вы ўносіце свой уклад у захаванне прыроды.

У дадатак велатурызм — гэта даступны від адпачынку. Вам не трэба траціць грошы на паліва або квіткі. Можна зэканоміць на пражыванні, спыняючыся ў кемпінгах або палатках.

Дарэчы, у Беларусі мноства выдатных месцаў, куды можна дабрацца на веласiпедзе і атрымаць ад такога падарожжа сапраўдную асалоду. Прапануем некалькі самых цікавых веламаршрутаў.

Падарожжа ў беларускую Швейцарыю

Так-так, вы не недачулі! У нас ёсць уласная Швейцарыя, і знаходзіцца яна на Лагойшчыне. А ўсё з-за перападу вышынь. На веласiпедзе паездка тут будзе маляўнічай і займальнай, асабліва ў міжсезонне.

Горны маршрут

І такое ёсць у Беларусі! Гаворка ідзе пра гару Дзяржынскую, вышыня якой складае 345 м над узроўнем мора. Але адпраўляцца ў такі шлях лепш бывалым веласіпедыстам, бо ўся дарога будзе ў гару.

Звярыныя сцежкі

А як вы глядзіце на тое, каб праехацца на веласiпедзе па «звярыных сцежках»? Дастаткова адправіцца ў Белавежскую пушчу — і вам прапануюць некалькі маршрутаў розных узроўняў складанасці. Паверце, уражанні будуць незабыўнымі!

«Кругасветка»

І кругасветка магчымая на веласiпедзе з маршрутам «Міёрская кругасветка»! Гэты варыянт разлічаны на 9 дзён і праходзіць па Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёнах.

Парады веласіпедыстам

Выбар веламаршруту залежыць ад шматлікіх фактараў: узровень падрыхтоўкі, інтарэсы, славутасці, інфраструктура. Пачаткоўцам лепш выбіраць кароткія маршруты з добрымі дарожкамі, мінімальнымі перападамі вышынь.

Перад пачаткам велавандроўкі пераканайцеся, што веласiпед падыходзіць для працяглых паездак: лепш, калі гэта будзе турыстычная або горная мадэль з добрай амартызацыяй і надзейнымі тармазамі.

Падрыхтуйце рыштунак. Вам спатрэбяцца шлем, пальчаткі, велаадзенне, помпа, запасныя камеры, інструменты для рамонту і аптэчка. Таксама не забудзьцеся пра навігацыйныя прылады або карты.

Вывучыце маршрут загадзя, улічваючы яго працягласць, складанасць і даступныя месцы для адпачынку і начоўкі. Плануйце свае прыпынкі і назапасьцеся вадой і ежай.

Пачніце трэніравацца загадзя, каб палепшыць сваю цягавітасць і падрыхтавацца да доўгіх паездак. Рэгулярныя трэніроўкі дапамогуць вам адчуваць сябе ўпэўнена і камфортна падчас велавандроўкі.

Далучайцеся да велаклубаў і супольнасцяў, каб знайсці аднадумцаў і атрымаць карысныя парады і рэкамендацыі. Сумесныя паездкі з вопытнымі веласіпедыстамі дапамогуць вам хутчэй асвоіцца і атрымаць больш задавальнення ад велатурызму.

Велатурызм — гэта выдатны спосаб правесці час з карысцю для здароўя, атрымаць новыя ўражанні і асалоду ад прыгажосцi прыроды. Пачніце сваю велавандроўку ўжо сёння і адкрыйце для сябе свет на двух колах! Мы падрыхтавалі для вас падборку цікавых маршрутаў для займальнага падарожжа:

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Магілёўская вобласць

Мінск.