Самыя з самых

Мы пазнаёмім вас крыху бліжэй з беларускай кухняй і раскажам пра некалькі самых смачных пазіцый.

Дранікі – гэта самая папулярная страва беларускай нацыянальнай кухні. Яны ўяўляюць з сябе бульбяныя аладкі.

Дранікі

Мы не ведаем ніводнага чалавека, якому б не спадабаліся традыцыйныя дранікі! Іх звычайна падаюць са смятанай, сметанковым маслам і грыбамі.

Жур – беларускі суп, які гатуецца на аснове ўкіслай мукі і мае кіславаты смак. Суп вельмі сытны і сагравальны. Закусваць гэту страву рэкамендуюць не хлебам, а клёцкамі (яшчэ адным нацыянальным ласункам).

Кулеш ці саладуху можна назваць разыначкай беларускай кухні. Гэта дэсерт, які не пакіне абыякавым нікога! Розныя лясныя ягады, мёд, жытнёвая мука… Дэсерт запякаюць у печы, аднак падаюць заўсёды халодным. Нават абыякавыя да салодкага ацэняць далікатны смак традыцыйнай стравы.

Месцы, дзе можна пакаштаваць беларускую кухню

«Кухмістр»

Рэстаран знаходзіцца ў сэрца Мінска, па адрасе: вул. Карла Маркса, 40. Тут заўсёды ёсць наведвальнікі, таму што гатуюць у гэтым месцы выдатна. А з чацвярга па суботу вас чакаюць вечары жывой музыкі. Думаем, тут гасцей здзівіць цікавы дызайн інтэр'ера і добрае абслугоўванне.

«Талака»

Замежныя госці заўсёды ў захапленні ад гэтага месца. Рэстаран «Талака» цалкам адлюстроўвае беларускую культуру. Тут досыць сціпла, без празмернасцяў, але смачна і вельмі атмасферна.

Талака

Меню гэтай установы грунтуецца на кнізе «Гісторыя беларускай кухні», якая прызнана гістарычным дакументам. Акрамя распаўсюджаных нацыянальных ласункаў, гатуюць і далікатэсы. Напрыклад, тут можна заказаць запечанага труса ці пакаштаваць аленіну. 

«Камяніца»

Смачная аўтэнтычная ежа, якая падаецца ў нацыянальным посудзе, прыгожае афармленне залы, незвычайныя наліўкі – гэта ўсё пра «Камяніцу».

Камяніца

Гэта самы першы рэстаран у Мінску, які пачаў спецыялізавацца на беларускай кухні. Тут досыць дэмакратычныя цэны і выбраць ёсць з чаго. Рэкамендуем пакаштаваць дзеруны і дранікі, а таксама кубачак гарбаты на зёлках, сабраных у Белавежскай пушчы! 

«Літвіны»

Канцэпцыя рэстарана накіравана на тое, каб напомніць наведвальнікам пра гісторыю беларускіх земляў, якія некалі з'яўляліся цэнтрам Вялікага княства Літоўскага. У тыя часы наш народ называлі «літвінамі». У гэтай установе вы зможаце пакаштаваць стравы, прыгатаваныя па старых рэцэптах, і «новую беларускую кухню» (удасканаленыя традыцыйныя стравы, якія вы сустрэнеце толькі ў гэтым месцы). Дызайн установы ўражвае, а атмасфера зачароўвае. Тут вы зможаце пакаштаваць выдатныя традыцыйныя дэсерты, якія надоўга западуць у вашу душу!

супчик грибной

падзяёмся, што пасля прачытання нашага артыкула, у вас не забурчаў жывот. А калі ўсё-такі прагаладаліся – то гэта ўжо дакладна не праблема. Смачна есці!