Брэсцкая вобласць

Экасцежка «Дубовая»

Маларыцкі раён

Маляўнічая, але няпростая па праходжанні сцежка сыходзіць углыб лесу на 5 кіламетраў. На сцежцы можна паназіраць за бабровай плацінай, а ў вячэрні час сустрэць зайцоў, ліс і нават ласёў.

Галоўнай славутасцю з'яўляецца цар-дуб. Найстарэйшаму дрэву больш за 800 гадоў. Кажуць, што калі абняць яго і прашаптаць жаданне, яно абавязкова збудзецца.

Эколага-турыстычная сцежка «Альманскія балоты»

Столінскі раён

Звілістая сцежка з драўляным насцілам і поручнямі працягласцю 1,5 кіламетра праходзіць па тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Альманскія балоты».

З назіральных пляцовак адкрываюцца цудоўныя віды. Лайфхак: захапіце бінокль, каб паназіраць за птушкамі, якіх у заказніку вельмі шмат. Сцежка заканчваецца ля возера Вялікае Засамiнае.

Экотропы Брестской области

Экасцежка «Скарбы балота Званец»

Драгічынскі раён

Паўтаракіламетровая экасцежка праходзіць па заказніку «Званец». Тут жыве 19 відаў чырванакніжных раслін з 664 відаў, 21 чырванакніжны від птушак са 125 насельнікаў, 2 чырванакніжныя віды млекакормячых і 2 віды рэптылій.

«Званец» – самае вялікае нізіннае асотавае балота ў Беларусі і Еўропе. Ацаніць прыгажосць заказніка можна ў канцы дарогі з назіральнай пяціметровай вышкі.

Экасцежка «Бабровая»

Пінскі раён

Маршрут праходзіць побач са старадаўнімі шляхецкімі могілкамі шляхетнага роду Свяжынскіх. Крыху далей размясціўся «калодзеж Боны» – крыніца, якая з'яўляецца прыродным помнікам ужо больш за сто гадоў. Побач з закінутай крыніцай, якая лічылася калісьці гаючай, знаходзіцца курганны могільнік «Шведскія капцы».

Экасцежка «У краі вяртлявай чаротаўкі»

Бярозаўскі раён

Каб бліжэй пазнаёміцца з заказнікам «Спораўскі», стварылі кальцавую экасцежку працягласцю крыху больш за 1,5 кіламетра з двума пераправамі праз Ясельду.

Сцежка ўяўляе сабой драўляны насціл, які праходзіць праз трысняговыя зараснікі, аглядную вышку вышынёй 4,5 метра, пляцоўкі і надводныя альтанкі з вiдам на бязмежныя прасторы балот.

Віцебская вобласць

Экасцежка «Парк Бельмонт»

«Браслаўскія азёры»

Экасцежка размясцілася ў двух'ярусным парку XVIII ст. Ніжні ярус пралягае ўздоўж возера Дрывяты. Калісьці там мясціліся алеі і сажалкі з масткамі і альтанкамі. А да верхняй часткі парку вяла чарада ўсходаў і арачныя выступы.

На працягу 2,4 км знаходзіцца 15 прыпынкаў з інфармацыйнымі стэндамі пра гісторыю сядзібы, парка, аб розных экзатычных і старых дрэвах, якія растуць на гэтай тэрыторыі.

Экасцежка «Сцежка адкрыццяў»

Лепельскі раён

Бярэзінскі біясферны запаведнік, заснаваны ў 1925 годзе, з'яўляецца найстарэйшым сярод ахоўваемых аб'ектаў, якія складаюць прыродную спадчыну Беларусі.

Маршрут экасцежкі па тэрыторыі дэндрапарка складае 1 км, дзе можна пазнаёміцца з насельнікамі луга і вадаёма, а таксама чырванакніжнымі жывёламі.

Экотропы Витебской области

«Таямнічыя астравы «Балота Мох»

Міёрскі раён

Гісторыка-экалагічны маршрут даўжынёю 6 км праходзіць па тэрыторыі рэспубліканскага гідралагічнага заказніка «Балота Мох» праз два востравы, на якіх раней знаходзіліся сядзібы. Гэта атмасферная зямля на першародных балотах сярод векавых дубоў. Парада для пачынаючых: захапіце высокія гумовыя боты не ніжэй калена.

Экасцежка «Верхавое балота Юхавіцкі мох»

г.п. Расоны

Ландшафтны заказнік «Чырвоны Бор» уяўляе сабой беларускую тайгу з-за высокай колькасці птушак, якія складаюць тайговую фаўну. Менавіта тут, па вярхоўі балота, праходзіць драўляная турыстычная сцежка, якая заканчваецца на адным з сухіх балотных астравоў.

Недалёка ад сцежкі размешчана станцыя кальцавання Сасновы Бор, дзе ўпершыню ў гісторыі айчыннай арніталогіі былі адзначаны некалькі ўнікальных відаў птушак.

 

Гомельская вобласць

Экасцежка «Мазырскае фотапаляванне»

г. Мазыр

Пешаходная сцежка даўжынёю 6 кіламетраў размясцілася ў паляўнічых угоддзях. Акрамя экскурсіі гасцям прапануюць паўдзельнічаць у фотапаляванні і паназіраць за насельнікамі лясгаса з паляўнічай вышкі.

Экасцежка «Жамчужыны Жыткавіцкага краю»

в. Чырвонае, Жыткавіцкі раён

Пешаходная сцежка расцягнулася на 4 кіламетры ўздоўж ракі Сож. На маршруце можна пазнаёміцца з пойменнымі дрэвамі і хмызнякамі, унікальнымі насельнікамі жывёльнага свету, палюбавацца возерам з незвычайнай назвай – Старык.

Экасцежка праходзіць па тэрыторыі заказніка «Булеў мох», які акружаны легендамі. Дарэчы, тут размяшчаўся штаб адважнага разведчыка С.А. Коўпака.

Экасцежка «Дняпроўская сцежка»

Рэчыцкі раён

Экалагічная сцежка даўжынёю 10 кіламетраў пракладзена ўздоўж Дняпра. На маршруце прадугледжаны два прыпынкі: «Дзве сасны» і «Мангальны комплекс».

Адметнасцю раёна з'яўляецца гаючая крыніца. У в. Чорнае больш за 100 гадоў б'е святая крыніца, якая размяшчалася на тэрыторыі царквы Пакрова Св. Багародзіцы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны храм разбурылі. Праз гады тут адноўлены дзве купелі: адна – у гонар Матроны Маскоўскай, а іншая – у гонар Пакрова Божай Маці.

Экасцежка «Барвінка»

Жлобінскі раён

Незвычайная сцежка размясцілася ў ландшафтным заказніку «Смычок». Унікальнасць гэтага маршруту заключаецца ў тым, што возера Прароў хавае ў сваіх глыбінях шырокую каменную дарогу. Паводле легенды па гэтай затопленай дарозе перапраўлялася армія Напалеона. Указальнікам пачатку дарогі служыць знак канюшыны на прыбярэжным дубе.

З агляднай вышкі заказніка можна паназіраць за калоніяй бакланаў і будаўніцтвам бабровых плацін, палюбавацца белымі гарлачыкамі і водным арэхам, а таксама наведаць стаянку старажытнага чалавека і курган.

Экасцежка «Даліна ракі Ола»

Светлагорскі раён

Дарога праходзіць па Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Выдрыца». Маршрут працягласцю 900 метраў пачынаецца ад мемарыяльнага комплексу «Ола». Па шляху руху, у вёсцы Лісна, знаходзіцца адно з самых старажытных паселішчаў ля вытока ракі Свольны. У ваколіцах вёскі шмат курганоў, а на мясцовых могілках ёсць старажытныя каменныя крыжы.

Гродзенская вобласць

Экасцежка «Праз тварэнне да Творцы»

Навагрудскі раён

Кальцавы маршрут мае шмат пазнавальных стэндаў і жывых «экспанатаў». Кожны інфармацыйны шчыт накіраваны на абарону экалогіі, вывучэнне і беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя.

Экалагічная сцежка па ўзбярэжжы Шчары

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ліпічанская пушча»

«Узбярэжжа Шчары» – пешаходны маршрут даўжынёю каля 5 кіламетраў пачынаецца з моста праз раку і праходзіць праз музей-зямлянку і старую царкву ўздоўж разбуранай дзягцярні да гаючай крыніцы.

Экотропы Гродненской области

«Дарога да старца»

г. Ваўкавыск

Сцежка працягнулася ўздоўж заказніка «Замкавы лес». Існуе дзве версіі, дзякуючы якім ён атрымаў сваю назву. Першая версія распавядае пра замак, які знаходзіўся ў гэтым месцы, ад чаго і лясы, якія акружалі яго, сталі называць замкавымі. А па іншай – з-за наяўнасці каштоўных і старадаўніх дрэў.  

Галоўнай каштоўнасцю «Замкавага лесу» з'яўляецца 30-метровы «цар-дуб», узрост якога перавышае два стагоддзі. Пагаворваюць, што першыя чырвоныя дубы былі пасаджаныя салдатамі Напалеона, якія праходзілі па дарогах цяперашняга заказніка.

Экасцежка «Аўгустоўская»

Сцежка праходзіць уздоўж Аўгустоўскага канала, дзе размясціліся абарончыя збудаванні лініі Молатава.

Экасцежка «Сябрыньскае скрыжаванне» ў Налібоцкай пушчы

Іўеўскі раён

Невялікая, часткова з драўляным насцілам, экасцежка праходзіць уздоўж трох фармацый – луга, балоцістай мясцовасці і лесу. Тут размешчаны вальеры, у якіх можна ўбачыць зуброў. А пяць гадоў таму ў пушчу прывезлі тарпанападобных коней з Нідэрландаў.

На працягу маршруту знаходзяцца альтанкі і інфармацыйныя шчыты. «Через творение к Творцу»

Мінская вобласць

Экасцежка «Блакітныя азёры»

Мядзельскі раён

На маршруце размясціліся 14 азёр ледніковага паходжання, самая халодная крыніца Еўропы з іонамі срэбра, канатная пераправа праз Страчу, шчолачнае возера і серавадародная крыніца.

Экасцежка «Белакорац»

Валожынскі раён

Сцежка размешчана каля в. Вішнева. На пад'ездзе да вёскі бачныя вартоўні сядзібы графа Храптовіча, каменны касцёл, а таксама маёнтак Адрывонж.

Экотропы Минской области

Экасцежка ў Сілічах

Лагойскі раён

Басаногая сцежка – так называюць незвычайны маршрут, які праходзяць басанож. Ён складаецца з розных груп прыродных матэрыялаў: камяні і трава, яловыя шышкі і мох, друз і гліна. А пасля прагулкі будзе асабліва прыемна акунуць ступні ў цёплую ванначку з кветкамі, ягадамі і лісцем.

Экасцежка «Святыя крыніцы»

Мінскі раён

Сцежка складаецца з драўляных насцілаў і лесвiц. Тут размясціліся 14 крыніц. Існуе легенда, што царква, якая калісьці знаходзілася на ўзгорку, пагрузілася ў нетры зямлі, адкуль пазней забілі крыніцы.

Экасцежка «Чароўны свет Завітанскага лесу»

 г. Нясвіж

Маршрут прадугледжвае знаёмства з раслінным і жывёльным светам у выглядзе навучальных і пазнавальных пляцовак, экалагічных майстар-класаў, інтэрактыўных гульняў і інфармацыйных модуляў.

 

Магілёўская вобласць

Экалагічная сцежка «Здароўе»

г. Магілёў

Экасцежка адкрылася ў Пячэрскім парку і цалкам адпавядае сваёй назве. Яна створана для пешаходных і веласіпедных прагулак, бегу і скандынаўскай хады.

Экасцежка ў Клімавіцкім раёне

Працягласць сцежкі каля 2 кіламетраў.

Сцежка з драўляным насцілам праходзіць уздоўж лесу, сярод векавых соснаў і дубоў. А ў доміку паляўнічага гасцей чакае шмат цікавых забаў.

 

Экотропы Могилевской области

Экасцежка «У госці да Трылесінскіх волатаў»

Дрыбінскі раён

Уключае ў сябе прыродны помнік з векавымі дрэвамі «Трылесінскія волаты». У Трылесіна знаходзіцца мемарыяльная дошка ў гонар вядомага беларускага гісторыка і археолага Вячаслава Капыціна. А на беразе вадасховішча размясцілася «Халімонава крыніца».

Экасцежка «Прыгажосць Горацкага краю»

г. Горкі

Працягласць сцежкі 4 кіламетры. Сцежка знаёміць з гісторыяй краю. На маршруце размяшчаецца амфітэатр, батанічны сад, набярэжная Ніжняга возера і конна-спартыўная школа. Прагулка завяршаецца экскурсіяй у сядзібах «Радавое гняздо» і «Хата-музей».

Экамаршрут «Брыцалавіцкае кальцо»

Асіповіцкі раён

Маршрут пралягае праз Святое возера, дуб-гігант і дуб-волат – помнікі прыроды рэспубліканскага значэння. Па шляху размясціўся замак часоў Кіеўскай Русі і курганныя могільнікі XI-XIII стагоддзяў.

Мiнск

Экасцежка «Белая дача»

Працягласць сцежкі – 250 метраў. Маршрут мае шмат драўляных фігурак жывёл. Самым незвычайным насельнікам з'яўляецца драўляны вялікі сплаўны павук, занесены ў Чырвоную кнігу. Фігуры настолькі рэалістычныя, што аднойчы драўляную саву прынялі за сапраўдную.

Экасцежка «Легенды беларускай флоры»

Працягласць сцежкі – 400 метраў. Сцежка знаёміць з легендамі і паданнямі продкаў. Маршрут праходзіць праз зону папараці да паляны з Сусветным дрэвам.

Экотропы Минска

Экасцежка «Маляўкі»

Працягласць сцежкі 2,5 кіламетра. Зараснікі вярбы, здзічэлыя сады, невялікi хвойнік і магчымасць убачыць сям'ю баброў у межах горада.

Экасцежка «Горад птушак»

Працягласць сцежкі 2 кіламетры. У балотах і зарасніках ліставога лесу жыве больш за 50 відаў птушак, многія з якіх занесены ў Чырвоную кнігу.

Экасцежка «Чыжоўка»

Працягласць сцежкі 1,5 кіламетра. Адно з лепшых месцаў у горадзе для назіранняў за птушкамі. Маршрут пралягае праз цёмныя гаі, пойменныя лугі, багністыя нізіны, дзе можно ўбачыць багатую разнастайнасць раслін.

Прапануем у дадатак падборку помнікаў прыроды па рэгіёнах:

Брэсцкая вобласць

Віцебская вобласць

Гомельская вобласць

Гродзенская вобласць

Мінская вобласць

Магілёўская вобласць

Мінск