Беларусь — гэта краіна, прывабная для турызму не толькі ўлетку, але і зімой. Напярэдадні навагодніх святаў тут працягвае кіпець культурнае жыццё. Холад — гэта не перашкода для таго, каб правесці канец года з карысцю і атрымаць незабыўныя ўражанні. У кожным з беларускіх гарадоў, вялікіх і маленькіх, перад Новым годам праходзяць тэматычныя падзеі. Парады Дзядоў Марозаў і Снягурачак, калядныя кірмашы, старажытныя калядныя абрады, канікулы ў аграсядзібах, гарналыжны адпачынак — у перыяд зімовых святаў у Мінску і вобласці можна знайсці баўленне часу на любы густ.
Вялікі калядны кірмаш
Дзе: Мінск, вул. Куйбышава, 45
Калі: з 1 снежня 2018 да 6 студзеня 2019 на выхадных
У гэтым годзе на гастранамічнай пляцоўцы «Пясочніца» разгорнецца вялікі калядны кірмаш ва ўсёй сваёй красе. Тут можна не толькі купіць ёлачныя цацкі, падарункі і сувеніры ручной працы, але і цікава правесці час: на пляцоўцы ёсць фотазона з ледзянымі фігурамі, снежная горка з цюбінгам і нават сноуборд-шоу. Усе наведвальнікі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах і конкурсах. Замёрзлых гасцей чакаюць гарачыя напоі, глінтвейн і гарбата з самавара. А тых, хто захацеў есці, парадуе навагодняе меню. Усё гэта хараство ўпрыгожвае пышная ёлка і тысячы навагодніх агеньчыкаў.
Падарожжа на навагоднім цягніку
Дзе: Мінск, праспект Незалежнасці, 86, Дзіцячая чыгунка імя Заслонава
Калі: з 22 снежня 2018 да 7 студзеня 2019
Маленькія жыхары і госці сталіцы могуць прыняць удзел у сапраўдным чыгуначным падарожжы ў казку. У перыяд зімовых канікул Дзіцячая чыгунка імя Заслонава прапануе ўсім жадаючым паездкі на навагодніх цягніках. У дарозе пасажыраў буду забаўляць казачныя персанажы, а на лясной паляне станцыі «Сасновы Бор» можна будзе ўбачыць тэатралізаванае прадстаўленне ад Дзеда Мароза і Снягурачкі.
Навагодняе шэсце «Насустрач цудам»
Дзе: ад плошчы Незалежнасці па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы
Калі: 24 снежня 2018
Вялікае маляўнічае шэсце казачных персанажаў пройдзе ў Мінску 24 снежня. Пачнецца яно ў 17.00 па мясцовым часе на плошчы Незалежнасці. Працэсія пройдзе па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, на якой ужо ў 18.00 пачнецца мюзікл «Навагодняя планета цудаў».
Зімовы баль XVIII стагоддзя: падарожжа ў мінулае
Дзе: г. Мір, вул. Чырвонаармейская, 2
Калі: 2, 5, 6, 7 студзеня
Калі шумны горад не з'яўляецца для вас варыянтам для адпачынку, і вы захапляецеся гісторыяй, падарыце сабе падарожжа ў мінулае. А менавіта — навагоднія святы ў Мірскім замку. Тут у Партрэтнай зале гасцей чакае дзіўны калядны баль 18 стагоддзя для дарослых і дзяцей. Юным прынцэсам і маленькім рыцарам выпадзе магчымасць атрымаць урокі прыдворнага этыкету, паказаць сваё танцавальнае майстэрства, а таксама ўдосталь найграцца і пацешыцца. Кожны маленькі ўдзельнік атрымае на балі сапраўдны княжацкі падарунак. Дарослы калядны баль у Мірскім замку пройдзе 5 студзеня ў 19.00. З гэтай нагоды ўдзельнікам прыйдзецца падумаць пра адпаведнае ўбранне: дамам — пра сукенкі нібыта з той эпохі і абутак без абцасаў, а кавалерам — пра строгі касцюм. Таксама не забудзьцеся пра адпаведныя аксесуары.