А яшчэ туды лёгка дабрацца: Орша – буйны чыгуначны вузел, цягнікі туды рэгулярна ходзяць з розных пунктаў. Ад Мінска да Оршы – крыху больш за 2 гадзіны дарогі, ад Магілёва і Віцебска – гадзіна. Проста дробязь у пагоні за новымі ўражаннямі!
Старыя часткі пабудоў адносяцца да пачатку XIX стагоддзя, але гісторыя калегіума пачалася значна раней – яшчэ ў XVII стагоддзі ў драўляным будынку пачала існаваць першая ў ваколіцах Віцебска навучальная ўстанова.
Калегіум перажыў шмат рэстаўрацый і перабудоў, прымаў у сваіх сценах Напалеона, Стэндаля, быў шпіталем у 1812, пазней – турмой. Зараз у яго сценах – бібліятэка імя Уладзіміра Караткевіча, мастацкая галерэя і «Дом рамёстваў». Рэкамендуем паўдзельнічаць у каларытнай гульні – Аршанскай версіі знакамітай мафіі – з вядучым, маскамі і мясцовымі героямі.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!
Дзе, як ні на радзіме геніяльнага пісьменніка, пазнаёміцца з яго творчасцю і крыніцамі натхнення. Раім скарыстацца паслугамі экскурсавода – распавядаюць цікава, душэўна і на беларускай мове. Пачуеце гісторыі з дзяцінства, займальныя выпадкі, а таксама арганічна ўплеценыя ў канву расказу ўрыўкі з твораў. Асобны бонус – некаторыя вершы і проза ў выкананні самога Караткевіча, якія былі запісаныя на аўдыяплёнку ім пры жыцці! У музеі шмат асабістых рэчаў пісьменніка, яго накіды і рукапісы. Гадзіннік, які належаў яму, дагэтуль быццам адлічвае гадзіны і хвіліны сярэдзіны XX стагоддзя... Гэта месца зойдзе проста ў сэрца «аматарам беларускай культуры і мовы».
У гады Вялікай айчыннай вайны Орша была партызанскім краем. У ваколіцах горада дзейнічала больш за 80 партызанскіх атрадаў, каля 50 з якіх – сем'і. Канстанцін Заслонаў – камандзір партызанскага атрада, памяць аб якім жывая да нашага часу. У музеі знаходзяцца экспанаты, якія распавядаюць пра жыццё беларускіх партызан – зброя, абсталяванне для падпольнай друкарні, прыклады баявых лісткоў і партызанскіх газет, рэчы паўсядзённага ўжытку.
Можна паглядзець уладкаванне зямлянак, прачытаць сапраўдныя лісты асуджаных на пагібель маладых герояў. Экспазіцыя дае адчуць адбітак, які вайна пакінула на тысячах лёсаў беларусаў. Паход у такі музей будзе карысным і адукацыйным, а не забаўляльным. Але абыякавым вас сапраўды не пакіне.
У горадзе ёсць парк адпачынку «Казачная краіна» з атракцыёнамі і мілымі фігуркамі казачных персанажаў. Схадзіць туды варта, аднак паверце, сапраўдная казачная краіна – тут. Матэрыял у руках скульптара ажывае, хаця ў выпадку з Шаўровым больш дарэчна сказаць наадварот.
Фігуркі настолькі дынамічныя, што здаецца, быццам героі толькі што рухаліся, размаўлялі і раптам застылі, ператварыўшыся ў дрэва. Праверце нашы ўражанні – не расчаруецеся.
Каб вы не думалі, што Орша багатая толькі музеямі, зазірніце ў манастыр, пабудаваны в 1717 годзе. Галоўны касцёл не захаваўся, але будынак, у якім жылі манахі стаіць дагэтуль і нават служыць ЗАГСам. Мясцовыя кажуць, што калі пасядзець на троне ў двары адразу пасля нявесты, то хутка знойдзеш сваё каханне. Прапануем паспрабаваць!
Гэта толькі 5 цікавых месцаў, прыязджайце ў Оршу і знайдзіце больш: касцёлы, кляштары, гарадзішча і помнікі размешчаны блізка да цэнтру, рызыка праскочыць міма вельмі малая. Прыемнага падарожжа!