Дзвухдзённае мерапрыемства ладзіцца на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» з 2007 года. Яго мэта – аднавіць у памяці важную падзею беларускай ваеннай гісторыі, нагадаць пра веліч нашых продкаў і іх славутыя перамогі. Грунвальдская бітва мела важнае значэнне для гісторыі ўсёй Еўропы. Яна змяніла суадносіны палітычных і ваенных сіл у свеце, умацавала пазіцыі ВКЛ і Каралеўства Польскага.
Цэнтральная падзея фестывалю – рэканструкцыя эпізодаў самой бітвы пры Грунвальдзе. Гэта яскравае мерапрыемства, у якім удзельнікі гістарычных клубаў аднаўляюць падзеі шасцісотгадовай даўніны, выкарыстоўваючы рэканструяваныя копіі сярэднявечных даспехаў, зброі, ваеннага рыштунку. Фестываль мае ваенна-гістарычную, тэатралізаваную і музычную праграму, а таксама прадстаўляе рамеснікаў і майстроў.
Сёлета фестываль, прысвечаны Грунвальдскай бітве, адбудзецца ў 14-ы раз. Гістарычнае свята ладзіцца ў Дудутках 22 і 23 ліпеня. На фестывалі традыцыйна збіраюцца ўдзельнікі гістарычных клубаў, музыкі, рамеснікі, аматары гісторыі і проста людзі, якім хочацца адпачыць, паслухаць жывую музыку, далучыцца да розных актыўнасцей, убачыць аднаўленне эпізодаў знакамітай бітвы. Насычаная праграма зацікавіць людзей рознага ўзросту.
Наведнікі змогуць убачыць:
Фестываль «Наш Грунвальд» прысвечаны не толькі ваенным дзеянням, але і свецкім традыцыям беларускага Сярэднявечча. На мерапрыемстве вы зможаце:
Напрыканцы першага фестывальнага дня плануецца маштабны open-air з удзелам прадстаўнікоў каларытнага фолк-рока «KaS», вясёлых фолк-панк-рокераў «Sailor pigs», метал-эксперыментатараў «Nevrida». Хэдлайнер музычнай часткі фестывалю – гурт «Стокс», класіка беларускага року.
Кульмінацыяй другога фестывальнага дня будуць конныя турніры з выкарыстаннем драўляных коп’яў. Гэта захапляльныя спаборніцтвы, на якіх коннікі спрабуюць выбіць адзін аднаго з сядла.
Таксама госці гістарычнага свята могуць аглядзець усе аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» – млын, царкву, рамесныя майстэрні, птушнік, вінакурню. На працягу ўсяго фестывалю на тэрыторыі будзе працаваць фуд-корт.
Музей народных рамёстваў «Дудуткі» размешчаны ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, каля вёскі Пціч. Каб даехаць да фестывалю «Наш Грунвальд» аўтамабілем, едзьце трасай Р23 у бок Слуцка, пасля павярніце па паказальніку на Дудуткі.