Мы раскажам, якія гэта паркі і што там яшчэ робяць турысты, акрамя атрымання асалоды ад беларускай прыроды.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Белавежская пушча – гэта, здаецца, самая знакамітая славутасць Беларусі. Гэта рэліктавы лес, які захаваўся на нашай тэрыторыі (у Брэсцкай вобласці) і тэрыторыі Польшчы яшчэ са старажытных часоў. Таму турысты тут ходзяць па строга вызначаных маршрутах, бо большая частка парку закрытая і выкарыстоўваецца ў навуковых мэтах.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

У Белавежскай пушчы кожны знойдзе сабе занятак. Турысты могуць проста пагуляць і паглядзець на звяроў у вальерах, у тым ліку і на велічнага зубра. Для аматараў актыўнага адпачынку ў пушчы таксама знойдзецца занятак. Тут турысты гуляюць у футбол, валейбол ці тэніс.

Таксама ў парк прыязджаюць з намётамі, але для гэтага трэба загадзя запісацца, бо занадта шмат жадаючых атрымаць асалоду ад Белавежскай пушчы ў поўную сілу.

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Наступны парк для аматараў адпачываць на прыродзе – гэта Браслаўскія азёры. Ён размешчаны ў Віцебскай вобласці, бліжэй да мяжы з Латвіяй. Гэты парк прыцягвае да сябе турыстаў выдатнымі краявідамі, якімі можна любавацца бясконца. Для гэтага можна прайсціся па экалагічных сцежках «Парк Бальмонт» і «Слабодкаўская азовая града».

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

На тэрыторыі парку знаходзіцца 4 базы адпачынку, а таксама парк арганізоўвае туры для рыбаловаў і паляўнічых. Да таго ж на тэрыторыі парку абсталяваныя 30 турыстычных пляцовак. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што ў парку кожны знойдзе сабе занятак!

Але гэта яшчэ не ўсё: на Браслаўскіх азёрах ёсць цікавыя забавы. Напрыклад, «Бабровае сафары» або сафары-тур «Дзікая прырода», дзе турысты назіраюць за жывёламі ў іх натуральным асяроддзі пражывання і робяць памятныя фотаздымкі.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Галоўная адметнасць гэтага парку – разнастайнасць. Гэта разнастайнасць назіраецца ва ўсім: у жывёлах, якія тут жывуць, і ў прыродзе. У гэтым парку ёсць і лугі, і лясы, і балоты, і з жывёл тут ёсць нават зубры.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Яшчэ ў парку «Прыпяцкі» жыве вялікая колькасць птушак. Настолькі вялікая, што парк атрымаў статус ключавой арніталагічнай тэрыторыі. Тут ёсць шмат птушак, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Так што ў «Прыпяцкім» можна атрымліваць асалоду не толькі ад прыроды, але і ад палётаў птушак.

Турысты тут здзяйсняюць водныя прагулкі па Прыпяці і пешыя шпацыры. Таксама ў парку наведваюць велічныя і старыя расліны – «Цар-дуб», якому 800 гадоў, і «Цар-сасну».

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» знаходзіцца на мяжы Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Нацыянальны парк «Нарачанскі»

Нацыянальны парк «Нарачанскі» размешчаны ў Гродзенскай вобласці.

Самае знакамітае месца гэтага парку – возера Нарач. Яно – самае вялікае і чыстае ў Беларусі, а таксама тут вельмі шмат вадаплаўных птушак. Акрамя вадаплаўных птушак, тут вельмі шмат лекавых зёлак. Таму тут ёсць «Аптэкарскімі сад» і парк рэдкіх раслін.

Нацыянальны парк «Нарачанскі»

Таксама ў парку прапануюць падняцца на верталёце, каб зірнуць на возера Нарач зверху, а яшчэ зладзіць сабе сплаў на байдарках і нават паспрабаваць дайвінг.

У кожным нацыянальным парку Беларусі ёсць нешта ўнікальнае, што прыцягвае турыстаў і пакідае добрыя ўспаміны пра праведзены час. Таму адпачынак на прыродзе бывае самым разнастайным, і Вы можаце падбіраць яго пад настрой: проста гуляць і атрымліваць асалоду ад прыроды ці ж ныраць з аквалангам і вывучаць падводны свет!