У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прапаноўваем узгадаць гераічныя і трагічныя старонкі нашай гісторыі. Як нашы продкі змагаліся з нацысцкімі акупантамі, чытайце ў гідзе па мясцінах партызанскай славы.

Мемарыяльны комплекс «Хаваншчына» (Івацэвіцкі раён)

Гэта месца ў лясным гушчары, акружаным балотамі, у гады Вялікай Айчыннай вайны было цэнтрам партызанскага руху Брэстчыны. Тут размяшчаўся штаб абласнога партызанскага злучэння і падпольны абкам камсамола. Ва ўрочышчы таксама базіраваліся рэдакцыя газеты «Зара» і санітарная часць.

На месцы партызанскага лагера ўсталяваны памятны знак і адноўлены  зямлянкі. Наведвальнікі могуць на сабе адчуць, у якіх цяжкіх умовах даводзілася жыць народным мсціўцам, і даведацца пра найбольш значныя партызанскія аперацыі. Як і 80 гадоў таму, да стаянкі вядзе лясная дарога і драўляная кладка праз дрыгву.

Штогод у маі тут ладзяць фестываль «Адзін дзень з жыцця партызанскага атрада ». У мемарыяльным комплексе разгортваюцца інтэрактыўныя пляцоўкі і праходзяць ваенна-гістарычныя рэканструкцыі.

Мемарыяльны комплекс «Хаваншчына»

Мемарыяльны комплекс «Хаваншчына»

Мемарыяльны комплекс «Хаваншчына»

Мемарыяльны комплекс «Хаваншчына»

Мемарыяльны комплекс «Хаваншчына»

Мемарыяльны комплекс «Хаваншчына»

Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка» (Гомельскі раён)

У першыя месяцы вайны недалёка ад Гомеля быў створаны партызанскі атрад «Бальшавік». Ён праславіўся шматлікімі дыверсіямі на чыгунцы і іншымі смелымі аперацыямі супраць захопнікаў. На месцы першай стаянкі атрада ў 1983 годзе адкрылі мемарыял.

Цэнтральны элемент комплексу – стэла ў памяць аб партызанах Гомельшчыны. Пасля нядаўняй рэканструкцыі побач абсталяваныя зямлянкі, дзе разгарнуліся гістарычныя экспазіцыі. Акрамя традыцыйных экскурсій, наведвальнікаў чакаюць ваенна-гістарычныя рэканструкцыі і частаванне салдацкай кашай.

Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка»

Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка»

Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка»

Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка»

Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка»

Мемарыяльны комплекс «Партызанская крынічка»

Мемарыяльны комплекс «Прарыў» (Ушацкі раён)

Велічны мемарыял узвялі ў памяць аб прарыве партызанамі магутнага варожага акружэння. У красавіку 1944 года акупанты арганізавалі маштабную карную аперацыю супраць Полацка-Лепельскай партызанскай зоны – адной з самых буйных на тэрыторыі Беларусі. Амаль месяц доўжыліся няроўныя крывавыя баі: захопнікі накіравалі супраць партызан моцныя падраздзяленні, якія налічвалі каля 60 тысяч чалавек. Аднак народным мсціўцам удалося выйсці з кальца і вывесці за сабой мірных жыхароў.

Сэрца комплексу – скульптура партызана, па баках якой размешчаны вялізныя глыбы, што сімвалізуюць нацысцкую блакаду. Ваяр нібыта разбівае магутныя каменныя сцены. Побач  брацкая магіла, дзе пахаваны загінуўшыя пры прарыве акружэння. Таксама ў комплексе размешчана «Партызанская вёска» і выстава ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Мемориальный комплекс «Прорыв»

Востраў Зыслаў (Любанскі раён)

Сярод балот на поўдні Міншчыны ў верасні 1942 года з’явіўся партызанскі аэрадром. Дзякуючы гэтаму аб’екту былі наладжаны пастаўкі боепрыпасаў і ўзбраення для абаронцаў, эвакуацыя на Вялікую зямлю параненых з тылу ворага. Таксама на востраве знаходзіліся падпольны абкам КП(б)Б і штабы злучэнняў. А яшчэ  раней, у першы год вайны, тут базіраваўся партызанскі атрад пад камандаваннем Аляксандра Далідовіча – адзін з першых у Мінскай вобласці.

Пра подзвігі народных мсціўцаў нагадвае мемарыял, створаны ў 1969 годзе. Ён уключае ўязны знак, абеліск, брацкія магілы, адноўленыя зямлянкі і помнік на месцы былога аэрадрома. Над праектам комплексу працаваў знакаміты архітэктар Георгій Заборскі.

Востраў Зыслаў

Востраў Зыслаў

Востраў Зыслаў

Востраў Зыслаў

Востраў Зыслаў

Востраў Зыслаў