Адзін з лідараў прамысловага турызму — ААТ «Мінскі трактарны завод». Жадаючыя могуць наведаць музей прадпрыемства з мноствам макетаў і ўбачыць працэс вырабу тэхнікі ў цэхах.
Са сваёй гісторыяй і асаблівасцямі работы знаёміць і РУВП «Граніт» у Мікашэвічах. Вы можаце наведаць музей і назіральную пляцоўку гранітнага кар'ера, а па папярэднім запісе — пракаціцца на кар'ерным самазвале і паспрабаваць сябе ў ролі машыніста экскаватара.
Праехацца за рулём сапраўднага самазвала і ўбачыць самы вялікі ў свеце грузавік — усё гэта магчыма падчас экскурсіі па ААТ «БЕЛАЗ». Знакаміты завод першым сярод машынабудаўнічых прадпрыемстваў адкрыў дзверы турыстам. Вытворчасць наведала больш за 270 тысяч чалавек больш чым з 25 краін.