Аграэкасядзіба «Утрына» ўваходзіць у агратурыстычны кластар «Вялесаў шлях» і знаходзіцца на краі лесу ў ціхім кутку Глыбоцкага раёна. Для наведвальнікаў даступныя ўтульныя домікі з панарамнымі вокнамі, з якіх адкрываецца від на лес. Для адпачынку даступныя і цёплыя цiпi.

Вялікай папулярнасцю карыстаюцца экскурсіі па імправізаванай індзейскай вёсцы. Там дзяцей і дарослых чакаюць займальныя майстар-класы па вырабе лаўцоў сноў. А яшчэ тут навучаць граць на старадаўніх музычных інструментах, раскажуць старадаўнія легенды і пазнаёмяць з коньмі і іншымі жывёламі. Сядзіба дае ўнікальную магчымасць навучыцца верхавой яздзе, а таксама зрабіць фота з хаскі. Госці могуць пакаштаваць натуральны мёд, пасцілу, травяную гарбату і іншыя экалагічныя прадукты.

Аграэкасядзіба «Утрына»
Аграэкасядзіба «Утрына»
Агратурыстычны кластар «Вялесаў шлях»
Агратурыстычны кластар «Вялесаў шлях»

Агратурыстычны кластар «Вялесаў шлях» аб'ядноўвае сем сядзіб Глыбоцкага раёна. У кожнай — свая разыначка. У адной частуюць самаробнымі сырамі, у другой ладзяць конныя прагулкі, у трэцяй арганізуюць сплавы на байдарках. Агульныя рысы ўсіх аб'ектаў — вернасць беларускім традыцыям, спалучэнне сельскай рамантыкі з гарадскім камфортам.