Гэта выдатнае дапамога для тых, хто любіць падарожнічаць па радзіме. Асобны раздзел прысвечаны Пінску, дзе пражывае аўтар.
Белтэлерадыёкампанія аб'ядноўвае 7 тэлеканалаў і 5 радыёстанцый. У эфіры кожнага медыя знаходзіцца месца для аповеду пра незлічоныя багацці нашай зямлі. Папулярнай стала праграма «Еда хоть куда» на «НТВ-Беларусь», якая прапануе гастранамічныя падарожжы па Сінявокай.
«Сталічнае тэлебачанне» — сапраўдны брэнд журналістыкі. У велізарнай палітры тэм карэспандэнты канала не пакідаюць без увагі гісторыка-культурную спадчыну Беларусі. Адзін з праектаў СТВ — «Земля памяти» — стваральнікі пазіцыянуюць як карту скарбаў нашай рэспублікі.
Не раз узнагароды конкурсу «Пазнай Беларусь» атрымлівала рэдакцыя газеты «Браслаўская звязда». Прыродныя багацці, помнікі гісторыі і архітэктуры, народныя традыцыі — усё гэта ўяўляе вялікую цікавасць для рэгіянальных журналістаў, якія шчыра любяць свой край.