Галоўная дырэкцыя тэлеканала "НТВ-Беларусь" – пераможца ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу "Пазнай Беларусь-2023" у намінацыі "Матэрыял года". Паднамінацыя "Відэаматэрыял года".

95 цікавых і творчых работ прэтэндавалі на перамогу. Найвышэйшых адзнак удастоены праект "Ежа хоць куды". Гэта перадача аб гастранамiчным турызме. Яна выходзіць кожную суботу на тэлеканале "НТВ-Беларусь".

Праект "Ежа хоць куды" запрашае вас у захапляльнае гастранамічнае падарожжа па Беларусі. Яго мэта – стварыць гастранамічную карту краіны, заснаваную на традыцыях і культуры як цэлых рэгіёнаў, так і маленькіх пасёлкаў і вёсак, адкрываючы для гледачоў яго ўнікальны гастранамічны код і страву-сімвал.

1

 

Але праект не спыняецца на пералічэнні традыцыйных страў. Бо беларуская кухня – гэта не толькі знакамітыя дранікі бульбяныя і мачанка. У кулінарных аналах краіны захоўваецца мноства гастранамічных жамчужын, створаных як дасведчанымі, так і маладымі шэф-кухарамі, якія смела эксперыментуюць і чэрпаюць натхненне ў сучасных трэндах. Яны віртуозна спалучаюць вытокі і наватарства, ствараючы стравы, у якіх гарманічна пераплятаюцца беларускія матывы і японскія ноткі.

Ініцыятар праекта – вядучы Уладзімір Богдан, які знайшоў натхненне ў сваёй перадачы "Я хачу гэта ўбачыць". Аднак у ёй не было выпускаў, прысвечаных гастранамічнаму турызму, таму здымачная брыгада адпраўляецца ў шлях, карпатліва збіраючы ў сваю калекцыю кулінарныя шэдэўры Беларусі – унікальныя стравы беларускай кухні. У перадачы вы знойдзеце адказы на папулярныя пытанні: што самае смачнае ў Беларусі, што ядуць беларусы кожны дзень, якія стравы ўваходзяць у беларускую кухню.

2

Пачынаючы з 2022 года гледачы мелі магчымасць адкрыць для сябе мноства нязведаных месцаў і вытанчаных страў. Кожны куток краіны адрозніваецца сваімі асаблівасцямі і традыцыямі, якія ярка праяўляюцца ў гастраноміі. Праект "Ежа хоць куды" запрашае гледачоў адправіцца ў займальнае суботняе падарожжа па гастранамічнай разнастайнасці нашай краіны, адкрываючы яе з новага, хлебасольнага ракурсу. "Ежа хоць куды" - праект для тых, хто хоча абудзіць смакавыя рэцэптары і пашырыць свае кулінарныя гарызонты.

А калі ў вас ёсць чым падзяліцца, ужо стартаваў прыём заявак для ўдзелу ў конкурсе "Пазнай Беларусь-2024".