Ва ўсім свеце прамысловы турызм ужо даўно не з'яўляецца навінкай, бо ён карысны не толькі для турыстаў, але і для вытворцаў. Бо менавіта такім спосабам можна прарэкламаваць сваё прадпрыемства і дадаткова зарабіць. У Беларусі ж такі турызм толькі пачынае сваё станаўленне.
Напрыклад, у Гомельскай вобласці толькі 25 прадпрыемстваў з амаль двухсот гатовыя да паказу і экскурсій, але нават пра іх існаванне мала хто ведае. Прычынай такой невялікай лічбы з'яўляецца тое, што шмат якія вытворчасці маюць патрэбу ў часе для падрыхтоўкі і рэалізацыі гэтай ідэі.
А цяпер разгледзім тыя прадпрыемствы, якія актыўна запрашаюць да сябе наведвальнікаў.
Нягледзячы на тое, што кандытарская фабрыка была створана ў 1924 годзе, развіццё прамысловага турызму на ёй пачалося з 2018 года. Прадпрыемства славіцца выпускам каля 350 вырабаў, у якія ўваходзяць і лячэбна-прафілактычныя пачастункі.
Новы маршрут знаёміць турыстаў з гісторыяй фабрыкі і наглядна дэманструе вытворчы працэс. Экскурсаводамі з'яўляюцца вопытныя супрацоўнікі, якія падрабязна расказваюць пра этапы станаўлення, развіцця, а таксама пра працу прадпрыемства ў дадзены момант.
Сама праграма складаецца з наведвання шакаладнага, бісквітнага, карамельнага, вафельнага і цукеркава-шакаладнага цэхаў, дэгустацыі, інфармацыйнага блока.
На заводзе рэгулярна праводзяцца Дні адчыненых дзвярэй, дзе арганізоўваюць аглядную кругавую экскурсію па вытворчасці, паказваюць завадскі музей і выставу розных тавараў і гатовай прадукцыі. Акрамя гэтага, абяцаюць цікавыя культурна-масавыя мерапрыемствы і конкурс малюнкаў сярод дзяцей «Я хачу быць металургам». Праводзіцца віктарына, прагляд фільма пра працэс працы на заводзе.
Асаблівасцю такіх дзён з'яўляецца дэфіле ў спецвопратцы работнікаў, а таксама прэзентацыя новай формы. Любы жадаючы можа сфатаграфавацца з тэхнікай ці нават у сталяварным касцюме. Тым хто хацеў бы сюды працаўладкавацца, у гэты ж дзень дапамогуць скласці рэзюмэ разам са спецыялістамі!
ААТ «Рэчыцадрэў» уключае ў сябе заводы па вытворчасці драўняна-стружкавай пліты і фанеры, фабрыку, якая вырабляе мэблю, лясную прамысловую гаспадарку і іншыя цэхі.
На экскурсіі па фабрыцы мэблі раскажуць пра міжнародныя стандарты якасці, якія тут выконваюцца, з чаго вырабляецца сама мэбля, а таксама ў чым сакрэт яе прыгажосці, надзейнасці і бяспекі.
На заводзе драўняна-стружкавай пліты таксама шмат чаго цікавага: яго цалкам перабудавалі ў 2014 годзе, а самы вялікі выпуск гатовай прадукцыі склаў 8 000 000 квадратных метраў, і гэта толькі на лініі ламінаванай пліты.
Завод па вытворчасці фанеры здзівіць сваімі высокімі фізіка-механічнымі тэхналогіямі, а смольны завод сямю рэцэптурамі для вырабу ДСП, драўнянавалакністай пліты, фанеры, дэкаратыўнай плёнкі.
Прадукцыя гэтага завода адрозніваецца не толькі якасцю, але і прыгажосцю. ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» – высокамеханізаванае прадпрыемства нашага часу. Поспех кампаніі гарантаваны з-за ўкаранення сучасных тэхналогій і новага абсталявання.
Калі вас калі-небудзь цікавіла, як выглядае знутры завод па гатаванні алкагольных напояў, то вам варта наведаць менавіта гэты. Ён выглядае рэспектабельна, мадэрнізавана і дынамічна расце ва ўсіх кірунках: экспарце, попыце, знешнім выглядзе.
На экскурсіі адкрыюць усе сакрэты (ці большую іх частку) пра працу прадпрыемства і сістэмы якасці.
Прамысловы турызм падыдзе для ўсіх: і для тых, хто шукае сабе працу, і для тых, хто шукае цікавае баўленне часу. Таму, калі хочаце разбавіць сумныя будні, смела шукайце ў інтэрнэце найбліжэйшыя прадпрыемствы і даследуйце – незабыўныя эмоцыі і веды вам забяспечаны!