Прайсціся па цэхах дзеючай вытворчасці і выставачных павільёнах, паназіраць за працэсамі ў дэталях і ўбачыць, як ствараюцца легендарныя брэнды Беларусі запрашаюць і прадпрыемствы Віцебскай вобласці. 

Спецыяльна для аматараў завадской рамантыкі і тых, хто імкнецца даведацца, з чаго і як зроблены рэчы вакол ці фаварыты кухні, мы раскажам пра самыя папулярныя кірункі прамысловага турызму ў Віцебскай вобласці.

Аршанскі льнокамбінат 

Гэта адзіны завод па вытворчасці льняных тканін у рэспубліцы і найбуйнейшы завод у Еўропе. На экскурсіі вы не толькі даведаецеся пра асаблівасці тэхналогіі кожнага этапу вытворчасці, але і пачуеце гісторыю стварэння льняных тканін і які шлях праходзіць лён перш, чым ператварыцца ў мяккую тканіну.

Аршанскі льнокамбінат

А ў фірменнай краме прадпрыемства вы знойдзеце ўвесь асартымент прадукцыі і зможаце набыць вырабы і сувеніры на памяць. Сёння вырабы з лёну па праве лічацца візітнай карткай Беларусі. 

Адрас: Віцебская вобл., Аршанскі р-н, г. Орша, вул. Маладзёжная, 3

Верхнядзвінскі масласырзавод

Адзін з буйнейшых у рэспубліцы вытворцаў, які выпускае элітныя гатункі сыроў, высакаякасныя паўцвёрдыя сыры, плаўленыя сыры з напаўняльнікамі і сметанковае масла. Сёння асартымент налічвае больш за тры дзясяткі найменняў. 

Верхнядзвінскі масласырзавод

На заводзе адмыслова абсталявана шкляная галерэя, адкуль вы зможаце назіраць увесь працэс вырабу сыру – ад прыёмкі малака да ўпакоўкі. І самае прыемнае – гэта, вядома, дэгустацыя сыроў, якія тут вырабляюцца! Работнікі прадпрыемства раскажуць усё пра сыры Пармезан, Гаўда, Мацарэла, Рыкота, Песта і іншыя, а таксама навучаць вас бачыць розніцу паміж кожным з іх. А ў фірменнай краме вы набудзеце ўсё, што спадабалася на дэгустацыі ці паспрабуеце нешта новенькае. 

Адрас: Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в. Яніна, вул. Партызанская, д.1

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат

Сёння Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат вырабляе малочныя кансервы, масла, сухое малако, сыры цвёрдыя сычужныя і з'яўляецца адным з асноўных прадпрыемстваў у сваёй галіне.

Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат

Так каля 80 найменняў натуральнай малочнай прадукцыі задавальняюць самы вытанчаны густ. Глыбоцкая згушчонка па праве лічыцца адной з самых смачных і займае прызавыя месцы на конкурсах. І ў вас ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца з працэсам яе вытворчасці!

Адрас: Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Леніна, 131

Кандытарская фабрыка «Віцьба»

Кандытарская фабрыка «Віцьба» з'яўляецца лідарам у Беларусі на рынку сухіх сняданкаў, а таксама адным з найбольш значных прадпрыемстваў рэспублікі па выпуску мучных кандытарскіх вырабаў.

Кандытарская фабрыка «Віцьба»

Тут выпускаюць сухія сняданкі, падушачкі з начынкай, вафлі і батончыкі, вафельныя трубачкі і рулецікі і іншыя кандытарскія вырабы, з якімі вы зможаце пазнаёміцца, наведаўшы гэтую экскурсію ў свет слодычаў. 

Адрас: г. Віцебск, вул. Караткевіча, 3

Дзвінскі Бровар

Кожнаму знатаку піва будзе цікава паглядзець, як вырабляецца сапраўднае піва, вырабленае з захаваннем традыцый нямецкіх півавараў, толькі з 4 інгрэдыентаў – солад, хмель, дрожджы і вада. Таму разліўное піва захоўваецца 7 сутак з-за адсутнасці кансервантаў. Вы даведаецеся пра той факт, што завод быў цалкам пабудаваны ў нямецкім горадзе Монхайм, а потым быў перанесены ў Віцебск разам з будынкамі, абсталяваннем, экспертамі ў галіне броварства і, вядома ж, нямецкімі традыцыямі. Калі вам 18+, не прапусціце дэгустацыі найлепшага крафта ў Беларусі!

Адрас: г. Віцебск, вул. Ільінскага, 25а

Падарожнічайце і адкрывайце для сябе новыя і цікавыя месцы нашай краіны!