Гэта некалькі кварталаў аўтэнтычнай сталінскай пасляваеннай забудовы за шумнай Нямігай, непадалёк ад Опернага тэатра. Мілыя старыя двухпавярховікі патанаюць у зеляніне ўтульных кветнікаў.
Прагуляйцеся па ціхіх вулачках − у дварах, як у сярэдзіне мінулага стагоддзя, спакойна сохне бялізна, старажылы гуляюць у шахматы на лавачках, а духмяныя ружовыя кусты навяваюць дзівосную настальгію. Звярніце ў вузкія падворкі, ацаніце прыгажосць крыху пашарпаных, але ад гэтага не менш маляўнічых парканчыкаў, вокнаў, арак і барэльефаў. Такая вось беларуская Адэса!
Рэкамендуем наведаць абодва і вырашыць, на чыім баку Вы! Лошыцкі парк парадуе месцамі для пікніка, утульнымі альтанкамі, прыгожай набярэжнай, адрэстаўраванай сядзібай. Асобнай увагі заслугоўваюць легенды пра яе насельнікаў: пана Любанскага і яго трагічна загінулую жонку Ядвігу. Для яе пан разбіў велічны парк, перабудаваў дом, задэкараваў яго ў розных стылях. Аднак шчасце сужэнцаў трагічна абарвалася гібеллю Ядвігі.
Чыжоўскі парк (парк 950-годдзя Мінска) размешчаны на беразе Чыжоўскага вадасховішча. Раім прагуляцца па набярэжнай і самастойна ацаніць віды з высокага берага, ад якіх займае дух: усё вадасховішча як на далоні. Асабліва пасуе парк для рамантычных шпацыраў: самыя яркія заходы ў Мінску паказваюць тут. Пасля заходу сонца не спяшайцеся сыходзіць: ландшафтныя дызайнеры выдатна папрацавалі над асвятленнем алей, зрабіўшы кожную дарожку маляўнічай.
Так, абяцалі без банальшчыны. Не спяшаецеся расчароўвацца. Вы хоць раз праходзілі праспект Незалежнасці ад пачатку да канца? Калі не, то паспрабуйце. На першы план выходзіць парадны, велічны Мінск. Прыслухайцеся да шуму машын, палюбуйцеся архітэктурай.
Між іншым, гэта самая доўгая вуліца ў свеце, забудаваная ў адным стылі (сталінскі ампір). Паспрабуйце не адцягваць увагу на крамы і кавярні ўздоўж праспекта, глядзіце па баках, і, упэўненыя, пасля гэтага маршруту Мінск стане больш родным і мілым сэрцу!
Бульвар Трактарабудаўнікоў, вуліцы Чабатарова, Шчарбакова, Стаханаўская, Клумава і Кашавога дакладна створаныя для фотасесій і кіназдымкаў у стылі мінулага стагоддзя. Мудрагелістая, але крыху патрапаная архітэктура − каланады, балкончыкі, барэльефы, квітнеючыя жываплоты − цешаць вока дарослых, а дзятва належным чынам ацэніць вялікую гульнявую пляцоўку побач з галоўнай прахадной МТЗ. Асабліва казачна яна выглядае напярэдадні Новага года.
Пралягае ад Чыжоўкі да Драздоў, нанізваючы на сябе, быццам пацеркі, асноўныя славутасці і паркі Мінска. На ровары ад пачатку да канца можна праехаць за гадзіны 3 (даўжыня 26,2 км). Паабапал прадугледжаны пешаходныя дарожкі, так што прайсціся можна і на сваіх дваіх, галоўнае − не забываць, што першае правіла веладарожкі − не перашкаджаць веласіпедыстам.
Вось кароткі спіс, дзе пашпацыраваць ў Мінску без грошай. Мы перакананыя, што ў працэсе Вы адкрыеце яшчэ больш маршрутаў і займальных мясцін!