Шмат хто асацыюе рэлігійны турызм з паломніцтвам – падарожжам вернікаў да сакральных месцаў для пакланення святыням і паглыблення веры. Беларуская зямля нарадзіла выбітных людзей, вядомых па ўсім свеце: Еўфрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Валянціна Мінская – іх жыццё пакінула масу дзівосных слядоў на карце і ў гісторыі нашай краіны. Аднак ёсць і іншы бок пытання: рэлігійны турызм цікавы людзям розных канфесій і светапоглядаў, бо дазваляе глыбей зразумець культуру Беларусі. Шмат якія рэлігійныя помнікі з'яўляюцца сапраўднымі скарбамі архітэктуры і адносяцца да сусветнай спадчыны. Убачыць іх – значыць дакрануцца да чароўных гісторый часоў нашых продкаў.
Калі вы ўпершыню адпраўляецеся ў такі незвычайны тур па Беларусі, вам абавязкова трэба наведаць святыя месцы. Вось некалькі варыянтаў, упадабаных падарожнікамі:
Ключавая асаблівасць такіх паездак – праграма, якая заклікана духоўна ўзбагаціць вандроўнікаў, дапамагчы ім зазірнуць у сябе і знайсці гармонію. Складнікі экскурсій:
Як правіла, вернікі прыходзяць у храм, ненадоўга: памаліцца, здзейсніць абрад, паўдзельнічаць у таінстве. З экскурсіяй можна пранікнуцца мясцовым парадкам жыцця, даведацца гісторыю сакральнага месца, яго асаблівасці. Манастыры таксама адчыняюць дзверы перад вернікамі: можна пабываць у келлях, пакаштаваць посны рацыён, прыслужыць паслушнікам, паўдзельнічаць у малітве. У Беларусі 25 дзеючых манастыроў, самыя вядомыя – Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі, Жыровіцкі Свята-Успенскі, Свята-Елісавецінскі ў Мінску, Успенскі манастыр у вёсцы Пустынкі. І ўсе іх можна наведаць!
Са старажытных часоў чалавек чэрпае сілы ад вады: лечыць ёй душэўныя і цялесныя хваробы. Часта ўзнікненне крыніц звязана з дзівоснымі паданнямі, менавіта таму ў месцах іх з'яўлення ўзводзілі храмы. Кажуць, што ў гаючых крыніцах «жывая вада»: сама прырода ўзбагачае крыніцы карыснымі мікраэлементамі, якія станоўча ўплываюць на здароўе. А «намоленасць» крыніц стварае асаблівую атмасферу, схіляе да малітвы і спрыяе душэўнаму вылячэнню. Шырока вядомыя крыніцы: Жыровіцкая, Блакітная крыніца пад Слаўгарадам, Ракаўская, Крупецкая, «Жываносная» ў вёсцы Вітаўка і інш.
Асаблівай радасцю і сэнсам напаўняецца тур, калі ён прымеркаваны да асаблівых падзей. Цяжка перадаць урачыстасць атмасферы падчас калядных ці велікодных набажэнстваў, усхваляванасць хросных хадоў і ўзвышанасць музычных імпрэз. У Беларусі папулярныя такія мерапрыемствы, як фестывалі духоўнай музыкі «Магутны Божа» і «Спявайце Богу нашаму, спявайце», «Свята пісанкі» ў вёсцы Сапоцкін, моладзевыя фестывалі «Адзігітрыя» і «Пакуль мы маладыя», канцэрты арганнай музыкі «Званы Сафіі», і інш. Рэлігійны турызм можа быць цікавым, захапляльным і разнастайным у любую пару года!