Тут, у глыбіні нацыянальнага парку, знаходзіцца рэзідэнцыя Дзеда Мароза, адчыненая ў 2003 годзе. Дзякуючы чараўніцтву старажытнага лесу і працы беларускіх разьбяроў па дрэве, якія ўвасобілі казку ў жыццё, сядзіба Дзеда Мароза стала адным з самых папулярных турыстычных аб’ектаў у Беларусі.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

Белавежская рэзідэнцыя навагодняга чараўніка працуе круглы год, і ўсе 12 месяцаў тут пануе атмасфера вясёлага свята. У казачнай сядзібе ладзяцца фестывалі, арганізуюцца цікавыя мерапрыемствы – праводзіны Снягуркі, Дзень сям'і, адкрыццё веласіпеднага сезона, шырока адзначаюцца народныя святы – Купалле, Каляды, Масленіца. Пік наведванняў прыпадае, вядома ж, на зімовыя месяцы. Сюды едуць за асаблівай атмасферай, добрым настроем і адчуваннем навагодняга чарадзейства. Надзвычай казачна сядзіба выглядае з надыходам цемры, калі паўсюль запальваюцца святочныя агні.

Уладанні Дзеда Мароза, абнесеныя высокім драўляным плотам, займаюць плошчу 15 гектараў. Ля ўваходу размешчана карта-схема тэрыторыі. Скульптуры драўляных рыцараў ахоўваюць вароты.

На тэрыторыі рэзідэнцыі размешчаны:

  • Дом Дзеда Мароза, упрыгожаны драўлянай разьбой, марознымі роспісамі на вокнах і навагодняй ілюмінацыяй.
  • Церам Снягуркі – зайсці сюды нельга, але праз вакно можна паглядзець на ўбранне доміка і пабачыць, як жыве ўнучка навагодняга чараўніка.
  • Казачная паляна Дванаццаці Месяцаў.
  • Алея з фігурамі знакаў задыяку, дзе можна загадаць жаданне.
  • Хатка бабы Ягі.
  • Млын добрых спраў, які «перамолвае» ўсе дрэнныя ўчынкі.
  • Скарбніца – тут захоўваюцца дзіцячыя малюнкі і лісты, дасланыя Дзеду Марозу.
  • Мост Пажаданняў, дзе можна выказаць добрыя пажаданні сваім блізкім.
  • Музей ледзянога побыту з экспанатамі, прысвечанымі святкаванню Новага года.
  • Драўляныя скульптуры казачных персанажаў.
  • Майстэрня Матухны-Зімы, дзе наведнікі могуць сваімі рукамі стварыць навагодні падарунак.
  • Упрыгожаная навагодняя ялінка.
  • Чароўныя пасека і калодзеж.
  • Помнік Новаму году.
  • Альтанкі для адпачынку.
  • Утульнае кафэ.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы

Наведнікі рэзідэнцыі могуць:

  • праехацца на Навагоднім цягніку;
  • набыць памятныя сувеніры;
  • паразмаўляць і зрабіць фота з самім Дзедам Марозам і яго ўнучкай;
  • паўдзельнічаць у навагодніх гульнях і конкурсах;
  • пакаштаваць стравы беларускай кухні;
  • павадзіць карагоды вакол упрыгожанай ялінкі.

Рэзідэнцыя Дзеда Мароза – гэта месца, дзе навагодняе чараўніцтва зліваецца з магіяй Белавежскай пушчы. Наведнікі казачнай сядзібы вязуць дадому не толькі сувеніры і атмасферу свята, але і выдатныя ўспаміны.

Як трапіць у Белавежскую рэзідэнцыю чарадзея:

  • набыць экскурсійны аўтобусны тур з Мінска;
  • самастойна даехаць да Брэста цягніком ці аўтобусам і замовіць экскурсію з Брэста;
  • дабрацца да Белавежскай пушчы машынай ці аўтобусам Брэст-Камянюкі і набыць білеты ў рэзідэнцыю на месцы.

Ад уваходу ў нацыянальны парк да казачнай сядзібы курсіруе бясплатны аўтобус. Ён адпраўляецца пры наборы групы не менш за 6 чалавек.