Картэзіянцызы (картузіянцы) – каталіцкі манаскі ордэн, заснаваны ў Францыі ў XI стагоддзі. Яго прадстаўнікі арыентуюцца на строгі аскетызм і пустэльніцтва, маюць схільнасць да цішыні і самоты, інтэнсіўнай фізічнай і інтэлектуальнай працы.
Каб узгадніць будаўніцтва манастыра, у Бярозу па запрашэнні Казіміра Льва Сапегі прыехалі прадстаўнікі ордэна картэзіянцаў з Польшчы. Будаўніцтва кляштара працягвалася амаль 40 гадоў. Кляштарны комплекс быў агароджаны магутнай крапасной сцяной, меў форму пяцікутніка і з’яўляўся не толькі рэлігійным, але і абарончым збудаваннем. На тэрыторыі кляштара размяшчаліся:
Сапегі не шкадавалі сродкаў на будаўніцтва кляштара. Яны забяспечылі манаскі ордэн зямлёй і прыгоннымі сялянамі, сыны якіх з дванаццацігадовага ўзросту і да дасягнення паўналецця павінны былі працаваць дзеля дабрабыту манастыра.
Дзякуючы ахвяраванням феадалаў, тэстамэнтам заможных людзей і нават ліхвярству картэзіянцы паступова багацелі. У пачатку XVIII стагоддзя манастыр быў буйной феадальнай гаспадаркай, у склад якой уваходзілі млыны, лесапільні, рамесныя майстэрні, бровар, гарбарны і цагельны завод. Горад Бяроза на многія гады атрымаў назву Бяроза-Картузская.
Паўночная вайна і далейшыя гістарычныя падзеі парушылі спакойнае жыццё манахаў. Кляштар быў захоплены і разрабаваны шведскімі войскамі. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Бяроза адышла да Расійскай імперыі. У час паўстання 1830 года манахі падтрымалі паўстанцаў, з гэтай прычыны царскія ўлады закрылі манастыр, а на яго тэрыторыі размясцілі расійскіх салдат. Кляштар картэзіянцаў пачаў прыходзіць у занядбанне. Яго сцены разбіралі на цэглу для будаўніцтва казарм, у пачатку ХХ стагоддзя будынкі пацярпелі ад моцнага пажару. Да пачатку Другой сусветнай вайны на тэрыторыі кляштара дзейнічаў польскі лагер для асоб, зняволеных па палітычных прычынах, падчас вайны – нямецкі шпіталь.
Да нашага часу захаваліся толькі руіны кляштара. Пабачыць манастыр такім, якім ён быў у перыяд росквіту, можна толькі на работах Напалеона Орды. Але нават руіны вельмі ўражваюць гасцей Бярозы веліччу і маштабам пабудоў.
Да нашых дзён часткова захаваліся:
Уваход на тэрыторыю кляштарнага комплексу свабодны, побач ёсць аўтамабільная стаянка. Даехаць сюды на аўтамабілі проста – побач праходзіць траса М1. З Мінска ў Бярозу некалькі разоў на дзень ідуць цягнікі.