Велічныя храмы, якія дзівяць архітэктурай і багатай гісторыяй, нікога не пакінуць абыякавым. Многія з іх з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.
г. Кобрын
Сабор пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы брацкай магілы рускіх салдат, якія загінулі ў вайне з Напалеонам. Купалы сабора ўпрыгожваюць пазалочаныя крыжы, вырабленыя ў Санкт-Пецярбургу.
г. Брэст
Царква ўзведзена сіламі маракоў, якія змагаліся ў руска-японскай вайне, іх блізкімі, а таксама пры ўдзеле Мікалая II і рэфарматара Сталыпіна ў пачатку мінулага стагоддзя. Святыня пабудавана на месцы згарэўшага драўлянага храма.
г. Лунінец
Будаўніцтва царквы доўжылася амаль 10 гадоў і завяршылася ў 1921 годзе. Яна дзівіць вялікай колькасцю абразоў – ад неацэнных шматвяковых да сучасных.
г. п. Ружаны, Пружанскі раён
У царкве знаходзіцца абраз сярэдзіны XIX стагоддзя, які абараніў храм падчас пажару ў 1895 годзе ад поўнага знішчэння. Гісторыя царквы бярэ пачатак яшчэ ў XVI стагоддзі, але афіцыйна згадваецца двума стагоддзямі пазней.
г. Камянец
Храм узведзены ў канцы XVI стагоддзя сіламі вяскоўцаў пры велізарнай дапамозе імператара Мікалая II. Белакаменная царква з залатымі купаламі мае багатае ўнутранае ўбранне і ўнікальныя абразы.
г. Пінск
Адзін з самых старажытных храмаў Пінскага раёна з'явіўся ў XVI стагоддзі. Спачатку гэта быў касцёл, які пазней асвяцілі ў праваслаўную царкву. Вернікі называюць святыню Варварынскай царквой. У савецкі час храм выкарыстоўваўся як шпіталь і толькі ў канцы мінулага стагоддзя зноў адкрыў свае дзверы для вернікаў.
г. Косава
Царква пабудавана па загадзе генерал-губернатара Мураўёва ў 60-х гадах XIX стагоддзя. У гэты перыяд узвялі вялікую колькасць цэркваў, якiя называюцца «мураўёўкамі».
в. Сар'я, Верхнядзвінскі раён
Першапачаткова храм з чырвонай цэглы пабудаваны як касцёл у стылі неаготыкі, а ў 1865 годзе яго пераасвяцілі ў праваслаўную царкву. У савецкі час царкву выкарыстоўвалі як склад і нават як начны клуб.
г. Паставы
Архітэктура сабора нагадвае старажытнарускія храмы. Беласнежныя сцены з пяццю купаламі ўзвялі ў 1884 годзе. Храм з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
г. п. Расоны
Цагляна-бутавая царква пабудавана на месцы драўлянай у 1879 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны будынак быў разрабаваны і практычна разбураны. Больш за трыццаць гадоў таму царкву адрэстаўрыравалі і аднавілі набажэнствы.
аг. Порплішча, Докшыцкі раён
Паводле легенды, царква з'явілася ў канцы XVIII стагоддзя, дзякуючы купцу, які цудам выжыў. А праз сто гадоў да храма дабудавалі званіцу.
г. Полацк
Манахі пачалі ўзвядзенне сабора, які ўваходзіць у комплекс Свята-Богаяўленскага манастыра, у 1761 годзе. Унікальны фрэскавы жывапіс XVIII стагоддзя часткова захаваўся да нашых дзён. У саборы знаходзяцца мошчы айца Канстанціна Жданава.
г. Глыбокае
Архітэктурны помнік XVII стагоддзя. З кармеліцкага касцёла ў 1875 годзе храм перайшоў ва ўладанні праваслаўнай царквы. У гады Вялікай Айчыннай вайны сабор быў пашкоджаны, і толькі ў 1970 годзе ў храме прайшло першае набажэнства.
г. Віцебск
Храм узвялі ў пачатку XIX стагоддзя. Праз 9 гадоў зачынілі, выслаўшы з яго манахаў. Яшчэ праз дзевяць гадоў тут размясцiўся дзіцячы прытулак, а затым і жаночая турма, якая праіснавала ў сценах храма каля стагоддзя. У 1941 годзе ў сабор перанеслі мошчы святой Еўфрасінні. Праз 50 гадоў святыню адрэстаўрыравалі.
г. Мазыр
Сабор з'яўляецца галоўным праваслаўным храмам Тураўскай епархіі. Спачатку гэта быў касцёл, які пабудавалі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. Амаль праз сто гадоў яго перадалі праваслаўнай царкве і асвяцілі ў гонар Святога Архістратыга Міхаіла. Яшчэ праз стагоддзе – стаў турмой НКУС. У цяперашні час у саборы знаходзіцца адзіны ў рэспубліцы храм-музей палітычных рэпрэсій.
г. Жлобін
Храм пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя і быў цалкам знішчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны. Зноўку адбудаваны ў канцы мінулага стагоддзя. Пры царкве дзейнічае іканапісная школа.
г. Тураў
Будаўніцтва комплекса завяршылася крыху больш за 10 гадоў таму. У XII стагоддзі на гэтым месцы знаходзіўся каменны сабор, які быў разбураны да падмурка. Сабор дапаўняюць капліца і званіца ў два ярусы.
г. Светлагорск
Малады храм з залатымі купаламі, трыма тронамі і багатым унутраным убраннем пабудаваны ў форме крыжа. У храме знаходзяцца ўнікальныя іконы і святыя мошчы Опцінскіх старцаў.
г. Рэчыца
Сабор быў пабудаваны прыкладна ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Але па завяршэнні будаўніцтва абрынулася званіца, якую аднавілі толькі праз 30 гадоў. У савецкі час у саборы размяшчаўся дом культуры, і толькі ў 2000-х храм вярнуўся ва ўлонне праваслаўя.
аг. Пакалюбічы, Гомельскі раён
Служэнні ў царкве пачаліся ў 1811 годзе. У будаўніцтве храма ўдзельнічаў святы Іаан Кранштацкі. У царкве знаходзяцца ўнікальныя іконы.
г. Гомель
Сабор пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя англійскім архітэктарам па заказе графа Румянцава. У савецкі час храм служыў планетарыем. Сабор зноў стаў дзеючым у 1989 годзе. У ім захоўваюцца часціцы мошчаў святых.
г. Навагрудак
Касцёл узвялі францысканцы ў 1780 годзе, але праз паўстагоддзя яго зрабілі праваслаўным. У сярэдзіне XIX стагоддзя, пасля наймацнейшага пажару, стыль царквы змянілі на псеўдавізантыйскі.
г. Гродна
Храм узвялі ў пачатку мінулага стагоддзя ў памяць пра салдат, якія загінулі падчас руска-японскай вайны. А ў 1921 годзе царква атрымала статус кафедральнага сабора. У храме знаходзіцца абраз Казанскай Божай Маці і копія Еўфрасіннеўскага крыжа з часціцамі святых мошчаў.
аг. Турэц, Карэліцкі раён
Храм, пабудаваны ў 80-х гадах XIX стагоддзя, з'яўляецца адным з тых самых «мураўёвак», што ўзводзіліся па загадзе генерал-губернатара Мураўёва, але адрозніваецца больш складанай архітэктонікай. У савецкія часы Пакроўская царква заставалася дзеючай.
аг. Ракавічы, Шчучынскі раён
Царква пабудавана ў пачатку XX стагоддзя. Тут захоўваецца незвычайная ікона. Штогод у жніўні сотні паломнікаў здзяйсняюць хрэсны ход да цудатворнага абраза сярэдзіны XVIII стагоддзя – Божай Маці «Ракавіцкай».
г. Ліда
Гэтаму храму ў неавізантыйскiм стылі крыху менш за 20 гадоў. Будынак здзiўляе сваімі маштабамі і ўнутраным убраннем з драўляным разным алтаром.
г. Ваўкавыск
Будаўніцтва храма завяршылася два дзясяткі гадоў таму. Ён уяўляе сабой велічнае архітэктурнае збудаванне з цыбульным купалам. Побач з храмам размясціліся дзеючая нядзельная школа і бібліятэка.
г. Слонім
На месцы згарэўшай царквы XVI стагоддзя ўзвялі каталіцкі храм, які ў сярэдзіне XVIII стагоддзя асвяцілі ў праваслаўную царкву. Храм быў разбураны падчас Вялікай Айчыннай вайны, а крыху пазней – узарваны. І толькі ў канцы мінулага стагоддзя пачалося будаўніцтва новага храма. Побач з белакаменным саборам пабудавалі трох'ярусную званіцу.
г. Мар'іна Горка
Храм Аляксандра Неўскага ўзвялі ў 2008 годзе, дзякуючы набытай цудатворнай іконе Прасвятой Багародзіцы «Мар'інагорскай». Раней яна знаходзілася ў храме Жываначальнай Тройцы – з часоў знішчэння царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў Мар'інай Горцы.
г. Барысаў
Будаўніцтва пачалося ў 1871 годзе. Цудоўны храм з вялікай колькасцю дэкаратыўных элементаў дапоўнены звонавай брамай. У мінулым стагоддзі на доўгія 60 гадоў храм стаў збожжасховішчам. Сабор зведаў некалькі рэстаўрацый і з'яўляецца гістарычнай каштоўнасцю.
г. Маладзечна
Будаўніцтва белакаменнага сабора з сіне-залатымі купаламі пачалося ў 2004 годзе і доўжылася 18 гадоў. Усе работы выконваліся ўручную, нават без вежавага крана.
аг. Ракаў, Валожынскі раён
Пачатак будаўніцтва каталіцкага храма быў пакладзены ў 1735 годзе. Але ўзвядзенне святыні зацягнулася на 60 гадоў. У выніку падзелу Рэчы Паспалітай і пераходу зямель у валоданне Расійскай імперыі яшчэ недабудаваны храм асвяцілі як праваслаўную царкву. Ракаўская царква лічыцца адной з лепшых у Мінскай епархіі.
г. Заслаўе
Архітэктурны помнік 1577 года пераадолеў доўгі шлях, перш чым стаў праваслаўнай царквой – ад кальвінісцкага і ўніяцкага храма. У савецкія часы святыню пераабсталявалі пад склад, а пазней тут размясціўся Музей рамёстваў і народных промыслаў. Толькі ў канцы мінулага стагоддзя ў храме аднавіліся малебны.
г. Слуцк
З усіх праваслаўных помнікаў, якія размяшчаліся на Слуцкай зямлі ў розныя эпохі, захаваўся толькі адзін – драўляная царква Святога Міхаіла Архангела, унікальны храм у Рэспубліцы Беларусь.
г. Салігорск
Велічны храм размясціўся на цэнтральнай вуліцы горада. Па праекце задумвалася падабенства царквы з анёлам, але для гэтага неабходна дабудаваць яшчэ адно крыло. Храм малады, але ўражвае сваімі маштабамі і стылістыкай.
г. Магілёў
11-гадовае будаўніцтва храма завяршылася ў 1914 годзе. Трое святых – Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў і Іаан Залатавуст – з'яўляюцца заступнікамі сабора. Храм, неаднаразова наведваемы імператарам Мікалаем II, у савецкі час быў завадскім клубам і нават месцам правядзення дыскатэк. У 1989 годзе сабор асвяцілі яшчэ раз і расчынілі дзверы храма для ўсіх праваслаўных вернікаў.
г. Мсціслаў
Храм узвялі ў другой палове XIX стагоддзя на месцы самай старажытнай царквы – Афанасьеўскай. Адметнай асаблівасцю сабора з'яўляецца размяшчэнне алтара – не ўсходняе, а паўднёва-заходняе, што не ўласціва праваслаўным храмам.
г. Бабруйск
Сабор пабудавалі ў канцы XIX стагоддзя. Але ў 1930 годзе крыжы і гіганцкі медны звон былі пераплаўлены, а храм ператварылі ў басейн, дзе пад пліткай і тынкоўкай захаваліся фрэскі XIX стагоддзя. Пасля рэканструкцыі, якая завяршылася ў 2007 годзе, кафедральны сабор з'яўляецца найбуйнейшым у вобласці цэнтрам Бабруйска-Быхаўскай праваслаўнай епархіі.
г. Бялынічы
У сценах царквы захоўваецца цудатворны абраз Божай Маці, ахутаны легендамі і таямніцамі. Пагаворваюць, што ў канцы XIX стагоддзя да яго сцякаліся тысячы паломнікаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ікона бясследна знікла. А ў царкве знаходзіцца спіс з абраза Божай Маці з немаўлём.
г. Слаўгарад
Храм быў пабудаваны ў канцы XVIII стагоддзя пад кіраўніцтвам князя Галіцына. У роспісе царквы ўдзельнічалі маскоўскія мастакі. А фрэскі адлюстравалі 57 сюжэтаў са Старога і Новага Запаветаў. У савецкі час храм служыў падсобным памяшканнем і назіральнай вышкай. Пасля рэстаўрацыі гэта дзеючы Праваслаўны Прыход Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.
г. п. Хоцімск, Магілёўская вобласць
У сярэдзіне XVIII стагоддзя ў пасёлку ўжо існавала царква. А крыху пазней вырашылі пабудаваць яшчэ адзін храм, галоўным абаронцам якога стаў спіс з іконы Казанскай Прасвятой Багародзіцы. Паводле легенды святыня зберагла жыхароў Хоцімска ад эпідэміі.
аг. Палыкавічы, Магілёўскі раён
У 1992 годзе пабудавалі велічны храм з чырвонай цэглы, асвечаны ў гонар Святой Тройцы. Будаўніцтва праводзілася па чарцяжах згарэўшай Свята-Параскевінскай царквы і суправаджалася святым знакам.
вул. Кірыла і Мяфодзія, 3
Храм у стылі барока ўзвялі ў другой палове XVII стагоддзя. Праз два стагоддзі з жаночага каталіцкага манастыра ён стаў мужчынскім праваслаўным. Пасля перапынку ў службах храма, у сярэдзіне XX стагоддзя сабор зноў стаў дзеючым праваслаўным свяцілішчам. Тут захоўваецца цудатворны абраз, напісаны апосталам Лукой.
вул. Казлова, 11
Царква канца XIX стагоддзя была пабудавана ў гонар перамогі ў руска-турэцкай вайне. Падчас Вялікай Айчыннай вайны бомба, якая ўпала ў храм перад абразом святога Мікалая, проста не выбухнула. Пасля рэстаўрацыі ў храме з'явіліся новыя святыні.
вул. Усіхсвяцкая, 2
Царква, будаўніцтва якой пачалося ў 2006 годзе, – адзіны храм-мемарыял у сталіцы. Архітэктурнае збудаванне ўяўляе сабой шацёр з крыжам на верхнім купале. Часткай храмавага комплексу з'яўляюцца Дом міласэрнасці і Траецкая драўляная царква.
вул. Гамарніка, 29
Храм пачалі будаваць у канцы мінулага стагоддзя і асвяцілі ў 2008 годзе. Комплекс складаецца з двух цэркваў – крыптавай і верхняй. У цяперашні час у храме дзейнічае нядзельна-прыходская школа.
вул. Кісялёва, 42
Царкву ўзвялі ў сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы згарэўшай драўлянай. Цяпер гэта храмавы ансамбль, які ўключае ў сябе галоўную і хрысцільную цэрквы, а таксама капліцу. У савецкі час царкву некалькі разоў зачынялі, выкарыстоўвалі як агароднінны склад, кіна- і фотаархіў.
пр-т Пераможцаў, 82
У пачатку XVII стагоддзя на землях, аддадзеных ва ўладанні манахаў, біла гаючая крыніца, каля якой з'явіўся вобраз Божай Маці на свята Пакрова. На тым месцы ўзвялі капліцу і напісалі абраз, які пазней быў упрыгожаны і апраўлены срэбнай рызай. У пачатку XIX стагоддзя капліца прыйшла ў заняпад. На яе месцы ў 1856-1857 гадах пабудаваны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. У 1936 г. храм быў разбураны. На свята Пакрова Багародзіцы ў 1997 г.закладзены новы Пакроўскі храм на месцы разбуранага. У 2007 г. здзейснены чын асвячэння Пакроўскай царквы.
вул. Севастопальская, 100
Будаўніцтва храма скончылася амаль 20 гадоў таму. Нягледзячы на малады ўзрост, храм мае шмат неацэнных абразоў, таксама тут захоўваецца каўчэг з мошчамі святых.