Санаторый «Азёрны»

Санаторый размешчаны на беразе возера «Белае», а сам ён акружаны лесам, таму тут вы будзеце ў невялікім прыродным раі. У «Азёрным» рэабілітуюць людзей з парушэннямі сістэмы кровазвароту, дыхальнай і касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканкі.

Санаторый «Азёрны»

Тут можна зняць стандартныя аднамесныя нумары і апартаменты класа «люкс». Таксама ў санаторыі ёсць кінаканцэртная зала, інтэрнэт-кафэ, бібліятэка, більярд. Калі не хочацца рухомага адпачынку ў вадзе, то і на гэта ёсць рашэнне: у гэтым выпадку турысты адпачываюць у рэлакс-зоне са спа-комплексамі, джакузі і саўнамі.

Для заняткаў спортам у санаторыі ёсць стадыён, трэнажорная зала, лыжа-ролерная траса. Таксама пастаяльцы гуляюць у тэніс і боўлінг, таму кожны знойдзе сабе занятак па душы.

Санаторый «Альфа Радон»

Гэты санаторый размешчаны на беразе ракі Паніква ў сасновым лесе. Ён аб'ядноўвае ў сабе гатэль, медыка-дыягнастычны цэнтр і спа-цэнтр. Ёсць нумары, абсталяваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а аздабленне нумароў выканана з гіпаалергенных матэрыялаў. Словам, зроблена ўсё, каб нішто не сапсавала настрой падчас адпачынку.

Санаторый «Альфа Радон»

Тут аздараўляюцца людзі з захворваннямі апорна-рухальнага апарата, неўралогіі, эндакрыннай сістэмы і г.д. Асаблівасць санаторыя ў тым, што ў лячэнні тут выкарыстоўваюцца радонавыя воды.

Для кожнага госця тут распрацоўваецца свая праграма лячэння. У аквазоне ёсць басейн, джакузі, саўна. Таксама госці тут займаюцца ў трэнажорнай зале, скандынаўскай хадзьбой і іншымі актыўнасцямі. Яшчэ адна асаблівасць – харчаванне тут арганізавана па прынцыпе шведскага стала. Таму адпачынак у «Альфа Радоне» настолькі камфортны, што дазваляе расслабіцца і забыць пра паўсядзённыя праблемы.

Санаторый «Вясёлка»

У Лідскім раёне падарожнік можа паехаць у санаторый «Вясёлка». Ён спецыялізуецца на аздараўленні людзей з захворваннямі сістэмы кровазвароту, нервовай, касцёва-мышачнай і мочапалавой сістэм.

Санаторый «Вясёлка»

У санаторыі ёсць рэабокс, душ Шарко, спа-капсула, кедравая бочка. З дапамогай гэтых працэдур пастаяльцы змогуць вывесці таксіны з арганізма, зняць стрэс і ў цэлым аздаравіць свой арганізм.

У вольны час госці могуць карыстацца більярдам, караоке і саўнай, а для аматараў спакойных прагулак ёсць магчымасць атрымаць асалоду ад прыгажосці сасновага бору, якім акружана «Вясёлка».

Санаторый «Жамчужына»

«Жамчужына» размешчана на беразе ракі Нёман, таксама недалёка ад горада Гродна. Зручна тут тое, што жылыя карпусы аснашчаны ліфтамі, і яны злучаныя з лячэбнымі. Ёсць магчымасць зняць двухпавярховы катэдж з саўнай, басейнам, більярдам, камінам на дровах, акрамя стандартных адна- і двухмесных нумароў. 

Санаторый «Жамчужына»

На тэрыторыі «Жамчужыны» абсталявана мангальная пляцоўка і пляцоўка з шэзлонгамі. Для забавы гасцей у санаторыі ёсць кіназала, бібліятэка і танцпляцоўка.

Санаторый прафілюецца на хваробах сістэмы кровазвароту, касцёва-мышачнай сістэмы, а таксама хваробах органаў дыхання і нервовай сістэмы.

Здароўе – гэта важны кампанент жыцця кожнага чалавека, таму не забывайце клапаціцца пра яго. Тым больш калі ёсць такая выдатная магчымасць сумясціць прыемны адпачынак з карысным!