Цяпер у Маладзечне жыве больш за 100 тыс. чалавек, таму не сумнявайцеся: тут ёсць усе ўмовы для камфортнага адпачынку і выдатнана шпацыру!
Немагчыма прайсці міма сэрца горада. На Цэнтральнай плошчы знаходзіцца фантан, упрыгожаны скульптурамі. Ён ужо прыйшоўся даспадобы аматарам рабіць фатаграфіі.
Мясцовыя жыхары называюць гэтую вуліцу «Брадвей». Гэта цэнтральная вуліца, якая злучае чыгуначны вакзал і Цэнтральную плошчу, даўно з'яўляецца адным з улюбёных месцаў баўлення часу. Тут вы знойдзеце розныя крамкі, зможаце смачна падмацавацца ў кавярні або піцэрыі.
Аднапавярховы будынак вакзала быў узведзены ў 1907 годзе і захаваўся да нашых дзён. Цікава, што ў 1915 сюды прыязджаў цягнік галоўнакамандуючага рускай арміяй імператара Мікалая ІІ. Ён узнагародзіў байцоў за вызваленне Вілейкі і Маладзечна.
Гэты комплекс прысвечаны ахвярам канцлагера, які калісьці тут існаваў. Фашысты зганялі сюды ўсіх, хто хоць неяк не дагадзіў ім. Усяго ў лагеры «Шталаг - 342» было забіта больш за 30 тыс. вайскоўцаў і мірных жыхароў.
Фо-Бо.
Рэстаран, які здзівіць Вас сваёй аўтэнтычнай кухняй. Вы можаце замовіць і пакаштаваць стравы з кітайскай, французскай і в'етнамскай кухняў. Тут вельмі незвычайны дызайн, сучасны і прыязны персанал.
Two Moods.
Вы не пашкадуеце, калі зазірняце сюды пасля шпацыру па краязнаўчым музеі. У кавярні вельмі ўтульна і спакойна. Яна славіцца сваёй смачнай кухняй і модным дызайнам інтэр'еру.
Sabroso Лацінабургер.
Самыя смачныя бургеры ў Маладзечне гатуюць менавіта ў гэтай кавярні. Наведвальнікі адзначаюць вялікі выбар і дэмакратычныя кошты.
Маладзечна − горад, з якога не хочацца з'язджаць! Тут ёсць усё, каб адпачыць ад гарадской мітусні. У паветры вее спакоем і камфортам. У горадзе заўсёды знойдзецца ўтульная мясціна, каб застацца сам-насам са сваімі думкамі або падмацавацца пасля доўгага шпацыру.