Пачнём аглядны артыкул з самага цэнтра горада – з плошчы Леніна. Помнік, пастаўлены Уладзіміру Ільічу, тут мае незвычайны выгляд за кошт чырвонага сцяга, які лунае за ім. Але гэта не адзінае месца, якое трэба наведаць на плошчы: яшчэ там ёсць універмаг, дзе турысты могуць набыць сувеніры з выявай славутасцяў горада.
Да таго ж з цэнтра лёгка дайсці да Прымаставой плошчы, адкуль вандроўнікі дабяруцца да любога месца горада: адсюль жа адпраўляюцца ўсе аўтобусныя маршруты Мазыра.
Мазыр вядомы сваімі пагорыстымі рэльефамі, і адзін з пагоркаў зараз з'яўляецца месцам для гарадскіх святаў, прагулак і адпачынку – і называецца ён Замкавай гарой. Лічыцца, што з яе пачалася гісторыя горада: раней тут было размешчана гарадзішча, у склад якога ўваходзілі дзяцінец, царква і 3 абаронныя вежы. На жаль, да нашых дзён пабудова не захавалася, але на Замкавай гары турысты ўбачаць сучасныя паменшаныя рэплікі.
Таксама на гары ёсць вежа «Пцічская», на якой размешчана аглядная пляцоўка і адкуль адкрываецца цудоўны від на горад. А для дзяцей на Замкавай гары пабудаваны невялікі гарадок з казачнымі персанажамі, так што сумаваць сапраўды не давядзецца.
Гэтыя музеі ўваходзяць у комплекс «Мазырскі аб'яднаны краязнаўчы музей», але канкрэтна гэтыя два размешчаны на Замкавай гары ці каля яе, так што не давядзецца далёка ісці. У музеі «Палеская веда» турыст пазнаёміцца з традыцыямі і светаўспрыманнем палешукоў. Таксама тут наведвальнікам ладзяць майстар-клас па ткацтве на сапраўдным станку.
У Мазырскім краязнаўчым музеі турысты даведаюцца больш пра сам горад Мазыр у разрэзе трох аддзелаў: прыроды, археалогіі і славы воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Калі вы хочаце атрымаць асалоду ад прыемнай атмасферы і добрага абслугоўвання, вам трэба зазірнуць у рэстаран «Стары горад» на вул. Кастрычніцкай, 1. Тут можна смачна і сытна паесці, а таксама пакаштаваць цікавыя кактэйлі і віно. Па буднях акрамя ежы і напояў тут можна атрымаць асалоду яшчэ і ад жывой музыкі, а ў выходныя і святы ў рэстаране арганізоўваюць забаўляльную праграму.
А калі вам хочацца сытна, але хутка паесці, то да вашых паслуг – кавярня «Зебра» на бульвары Малініна, 1А, «Церам» на вуліцы Прытыцкага, 8 і «Піца Смайл» на бкльвары Дружбы, 11а. Там вы знойдзеце ў меню шмат пазіцый, якія спадабаюцца і дарослым, і дзецям.
Мы вам распавялі пра некалькі месцаў Мазыра, але на самой справе, прыехаўшы ў гэты горад, вы ўбачыце яшчэ шмат цікавых лакацый. Так што абавязкова прагуляйцеся па горадзе, па набярэжнай ракі Прыпяць, пакатайцеся на мазырскім трамваі, каб адчуць атмасферу гэтага горада і пагрузіцца ў яе.