Шматвяковы Полацкі манастыр у сваіх сценах захоўвае нятленнае цела першай кананізаванай святой Беларусі, а таксама прадметы не менш шануемыя праваслаўнымі вернікамі. Белакаменны ансамбль, які складаецца з царквы, званіцы, трапезнай і жылых карпусоў, з'яўляецца адным з самых найстарэйшых ва ўсёй Усходняй Еўропе. Яго будаўніцтва заняло амаль дзвесце гадоў.
Еўфрасіння, у свеце Прадслава, паспрыяла будаўніцтву манастыра. Выява манастыра тройчы прыходзіла ў сне юнай манашцы.
Акрамя мошчаў Святой Еўфрасінні ў храме захоўваецца створаная брэсцкім ювелірам копія неацэннага крыжа заснавальніцы манастыра, страчанага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. А таксама срэбная рака, адноўленая па эскiзах пачатку XX стагоддзя, жалезныя ланцугі Еўфрасінні, якія насіліся для пакоры, два спісы з Эфескай іконы Божай Маці XVI і XX стагоддзяў, абраз Краснастокскай Божай Маці XVII стагоддзя.
Мошчы святых знаходзяцца ў спецыяльных сховішчах розных памераў – машчавіках. Для захавання жыватворных часціц, якіх налічваецца каля трохсот, створаны каўчэгі.
У адным з каўчэгаў захоўваюцца часціцы мошчаў Опцінскіх старцаў і прападобных Кіева-Пячэрскіх айцоў. Ёсць сярод іх і астанкі Праведнай дзевы Іўліяніі, беларускай князёўны з роду Альшанскіх. Пражыла яна ўсяго 16 гадоў, але была мудрая і праведная. Праз стагоддзе яе магіла была разбурана, а цела ў ёй засталося нятленным. Яго перанеслі ў раку, пасля чаго сталі з'яўляцца цуды.
Часціцы мошчаў Божых угоднікаў, у тым ліку Сафіі Праведнай, апякункі праваслаўя і абаронцы зямлі Слуцкай і Блажэннай Матроны Маскоўскай, якую клічуць Матронушкай, знаходзяцца ў другім каўчэгу. Напярэдадні нараджэння дачкі-празорцы, цудатворыцы і знахаркі да маці з'явіўся вобраз белай птушкі з заплюшчанымі вачыма. І сапраўды, дзяўчынка нарадзілася з заплюшчанымі павекамi.
Трэці каўчэг беражэ часціцы мошчаў Божых угоднікаў і старцаў Глінскіх. Самым незвычайным рэліктам сталі фрагменты мошчаў Прадцечы, Прарока і Гасподняга Хрысціцеля Іаана – самага шануемага святога пасля Багародзіцы.