Спартыўна-курортныя комплексы, якія пачалі актыўна адкрывацца ў рэспубліцы ў пачатку 2000-х, цікавяць як беларусаў, так і замежных турыстаў. Аматараў зімовага адпачынку прывабліваюць дэмакратычныя кошты, высокі ўзровень гарналыжных трас і якасць турыстычнага сервісу. Ва ўсіх гарналыжных курортах Беларусі ёсць дасведчаныя інструктары, развітая інфраструктура, якаснае абсталяванне.

Гарналыжны цэнтр «Сілічы»

Гарналыжны комплекс размешчаны ў Лагойскім раёне, у 60 кіламетрах ад сталіцы. Тут працуюць лыжныя трасы розных узроўняў складанасці:

  • простыя, разлічаныя на дзяцей і лыжнікаў-пачаткоўцаў;
  • спускі сярэдняга ўзроўню;
  • прафесійныя трасы для спартсменаў.

Працягласць маршрутаў – больш за кіламетр, перапады вышыні дасягаюць 30 метраў.

Акрамя лыжных трас у Сілічах ёсць:

  • бяспечны спуск для катання на санках і цюбінгах;
  • лядовы каток;
  • зона для катання на сноўбордах.

На ўсіх аб'ектах зроблены пад'ёмнікі, яны добра асветлены, што дазваляе наведнікам атрымліваць асалоду ад адпачынку нават у позні вечар. Сані, канькі, цюбінгі, гарналыжны рыштунак можна ўзяць напракат.

На тэрыторыі комплексу «Сілічы» размешчаны баня, сауна, рэстаран, СПА-салон. Наведнікі могуць спыніцца ў гасцявых катэджах ці ў гасцінічным комплексе з рознымі тыпамі нумароў – ад эканом-класа да люксавых.

Лыжныя трасы адкрыты са снежня па сакавік, але сам курорт працуе круглы год. З Мінска ў Сілічы можна патрапіць аўтобусам «Мінск-Лагойск», дарога зойме каля гадзіны.

Гарналыжны цэнтр «Сілічы»
Гарналыжны цэнтр «Сілічы»
Гарналыжны цэнтр «Сілічы»
Гарналыжны цэнтр «Сілічы»

Гарналыжны комплекс «Лагойск»

Комплекс знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад Мінска. Тут працуюць 4 трасы агульнай працягласцю больш за 3500 метраў. Перапады вышыні дасягаюць 80 метраў. Увесь неабходны рыштунак можна ўзяць напракат.

Інфраструктура комплексу ўключае:

  • вяровачны гарадок;
  • скаладром;
  • більярд;
  • трасу для летняга цюбінга;
  • лыжаролерную трасу;
  • пад'ёмнікі;
  • сноў-парк для аматараў экстрэмальнага зімовага спорту;
  • баню і сауну;
  • бар і рэстаран;
  • дзіцячую пляцоўку і забаўляльны цэнтр для дзетак.

На тэрыторыі комплексу ладзяцца фестывалі і масавыя гулянні, прысвечаныя зімовым народным святам: Масленіцы, Калядам. Гасцініца і ўтульныя домікі ў скандынаўскім стылі чакаюць гасцей!

Гарналыжны комплекс «Лагойск»
Гарналыжны комплекс «Лагойск»
Гарналыжны комплекс «Лагойск»
Гарналыжны комплекс «Лагойск»
Гарналыжны комплекс «Лагойск»
Гарналыжны комплекс «Лагойск»

Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»

Унікальны гарналыжны комплекс, размешчаны ў самым Мінску, у сталічным раёне Курасоўшчына. Сюды лёгка даехаць на таксі ці на грамадскім транспарце з любой кропкі горада.

У «Сонечнай даліне» працуюць два схілы – вучэбны, даўжынёй 125 метраў, і асноўны, працягласцю 215 метраў. Падняцца наверх можна па пад'ёмніку і канатнай дарозе.

На тэрыторыі цэнтра ёсць:

  • траса для катання на санках і цюбінгах;
  • атракцыён «Альпійскія горкі»;
  • кавярня;
  • цэнтр пракату.

У «Сонечнай даліне» няма магчымасці спыніцца на ноч, але ўдзень тут адчыекеы катэджы, дзе можна адзначыць свята, правесці банкет і карпаратыў ці проста перадыхнуць пасля актыўнага адпачынку.

Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»
Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»
Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»
Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»
Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»
Гарналыжны цэнтр «Сонечная даліна»

Рэспубліканскі цэнтр «Раўбічы»

Спартыўны комплекс у Раўбічах быў пабудаваны напярэдадні летняй Алімпіяды, якая праходзіла ў СССР у 1980 годзе. Пасля рэканструкцыі, праведзенай у 2014 годзе, комплекс стаў адным з самых папулярных месцаў для зімовага адпачынку. Не выпадкова яго называюць «Беларуская Швейцарыя». У Раўбічах ёсць усё неабходнае, каб актыўна правесці час на свежым паветры:

  • 5 трас для біятлона;
  • лыжаролерная траса;
  • трасы для снегаходаў і квадрацыклаў;
  • альтанкі;
  • гасцявыя домікі;
  • пракат інвентару і спартыўнага рыштунку.

У Раўбічах ёсць як трасы як для аматараў, так і для прафесіяналаў. Сюды часта прыязджаюць трэніравацца спартсмены з розных краін.

Комплекс знаходзіцца ў 20 кіламетрах ад Мінска. Са сталіцы да спартыўнага цэнтра ходзяць маршруткі і рэйсавыя аўтобусы па маршрутах «Мінск - Батурынка» і «Мінск - Гарадок».

Рэспубліканскі цэнтр «Раўбічы»
Рэспубліканскі цэнтр «Раўбічы»
Рэспубліканскі цэнтр «Раўбічы»
Рэспубліканскі цэнтр «Раўбічы»
Рэспубліканскі цэнтр «Раўбічы»
Рэспубліканскі цэнтр «Раўбічы»

Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Мазыр»

Мазыр – невялікі горад на ўзгорках, які знаходзіцца на поўдні Беларусі. Непасрэдна ў цэнтры горада размешчаны спартыўна-аздараўленчы комплекс, дзе можна выдатна правесці час узімку. Тут ёсць дзве лыжныя трасы рознага ўзроўню складанасці, схілы для санак, цюбінгаў, сноўбордаў. Уверх наведнікаў дастаўляюць бугельныя пад'ёмнікі.

Акрамя лыжных трас інфраструктура спартыўна-аздараўленчага комплекса ў Мазыры ўключае:

  • горку для катання на санках і цюбінгах;
  • каток;
  • сноў-парк для аматараў сноўбордзінга і фрыстайла;
  • атракцыён «Сані-табаган»;
  • пункты пракату.

Спыніцца можна ў гасцявых катэджах ці ў гасцінічным комплексе, які знаходзіцца недалёка.

Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Мазыр»
Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Мазыр»
Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Мазыр»
Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Мазыр»
Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Мазыр»
Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Мазыр»

Гарналыжны комплекс «Веста»

Комплекс размешчаны ў Дзяржынскім раёне, на тэрыторыі санаторыя «Веста». Тут ёсць дзве трасы рознага ўзроўню складанасці, горка для катання на цюбінгу і раўнінная лыжная траса. Працуе пункт пракату рыштунку і абсталявання. На вяршыні трас гасцей дастаўляюць бугельныя пад'ёмнікі. На тэрыторыі гарналыжнай базы працуюць басейн, боўлінг, рэстаран, більярд, сауна, СПА-цэнтр.

Праца комплексу залежыць ад надвор’я, таму перад паездкай варта ўдакладніць умовы наведвання. Даехаць да «Весты» зручней за ўсё аўтамабілем, лакацыя знаходзіцца каля трасы М1. Можна таксама даехаць рэйсавым аўтобусам, які ідзе ў кірунку Дзяржынска.

Гарналыжны комплекс «Веста»
Гарналыжны комплекс «Веста»
Гарналыжны комплекс «Веста»
Гарналыжны комплекс «Веста»
Гарналыжны комплекс «Веста»
Гарналыжны комплекс «Веста»