Стадыён «Дынама»

Спартыўны комплекс

Г. Мінск / вул. Кірава, 8

Стадыён «Дынама» – легендарная беларуская спартыўная пляцоўка з багатай гісторыяй. У чэрвені 2018 года стадыён зноў адкрыў свае «дзверы» па вуліцы Кірава, 8 пасля глабальнай рэканструкцыі. Калі раней на стадыёне магло адначасова прысутнічаць 50 000 гледачоў, то пасля нядаўняй рэканструкцыі гэта лічба стала складаць крыху больш за 22 000.

й

Гістарычная даведка. Стадыён «Дынама», які быў пабудаваны на месцы яўрэйскіх могілак, быў заснаваны ў чэрвені 1934 года. У яго будаўніцтве прымалі актыўны ўдзел пагранічнікі і работнікі НКУС, кожны з каторых павінен быў адпрацаваць на будоўлі не меней за 100 гадзін. Аднак за гады Вялікай Айчыннай вайны стадыён быў цалкам разбураны. Спартыўная арэна змагла адбудавацца толькі пасля ваеннага ліхалецця. Легендарная пляцоўка нават прымала ўдзел у Алімпіядзе-80, якая праходзіла ў Савецкім Саюзе. Да нядаўняга часу «Дынама» лічыўся хатнім стадыёнам для аднайменнага сталічнага футбольнага клуба. Таксама тут гуляў барысаўскі «БАТЭ» у фармаце Лігі чэмпіёнаў, таму што яго хатні стадыён не адпавядаў патрабаванням УЕФА. На сённяшні дзень «Дынама» замацаваны за беларускай зборнай па футболе, дзе яна сустракае тытулаваных сапернікаў. Аднак стадыён «Дынама» прымаў на сваім полі не толькі спартыўныя спаборніцтвы, але і быў месцам правядзення канцэртаў папулярных выканаўцаў з сусветнымі імёнамі, сярод каторых Віктар Цой і гурт «Кіно», гурт Prodigy, А-НА.

д

Перыядычна гарадская легенда зачынялася на рамонт. Так, у 1999 годзе замест лавак на стадыёне былі пастаўлены сядзенні. Але многія мінчане і госці сталіцы да гэтага часу памятаюць вялікі кірмаш, які раскінуўся вакол стадыёна. Культавы кірмаш функцыянаваў з сярэдзіны 90-х і да 2012 года, калі пачалася новая рэканструкцыя стадыёна, якая зацягнулася да 2018 г. Пасля рэканструкцыі на «Дынама» устанавілі лёгкаатлетычныя дарожкі. Ёсць тут і спецыяльныя сектары для кідання, штурхання, скачкоў. Маецца прасторны прэс-цэнтр, дзе адначасова можа знаходзіцца да двухсот прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. Былі ўсталяваны таксама новыя асвятляльныя мачты і VIP-ложы для паважаных гасцей. Не забыліся і пра аўтааматараў, для якіх у падземным гаражы маецца ўмяшчальная паркоўка, а побач са стадыёнам – стаянка.

й

«Дынама» прайшоў працэс рэканструкцыі з улікам усіх агульнапрынятых сусветных стандартаў, і цяпер стадыёну прысвоена прэстыжная катэгорыя, дзякуючы каторай ён можа прымаць спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы сусветнага ўзроўню. Спецыялісты адзначаюць, што ўнутры стадыён памяняўся кардынальна. Нязменнай засталася толькі цэнтральная рэльефная аркада, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і медныя атлеты каля ўваходу – галоўны талісман аднаго з найстарэйшых беларускіх стадыёнаў. Цяпер «Дынама» працуе ў штатным рэжыме. І ўжо рыхтуецца прымаць на сваім полі II Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у беларускай сталіцы ў 2019 годзе. На «Дынама» адбудзецца цырымонія адкрыцця і закрыцця. Таксама тут будуць праходзіць спаборніцтвы лёгкаатлетаў.