Мінск / вуліца Брылеўская, 3
Цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян»
Спецыялізаваны музей

Беларусь – краіна, якая не мае выхаду да мора. Аднак тут сярод гарадскіх будынкаў можна знайсці куток дзіўнай акіянічнай фауны. Гэта Цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян» па вуліцы Брылеўскай, 3 у Мінску. Знаходзіцца гэты цэнтр у невялікім падвальным памяшканні, якое аформлена вельмі тэматычна, бо размалявана пад старажытную падводную лодку.

ы

Памяшканне музея невялікае па памерах. Аднак вам здаецца, што вы сапраўды знаходзіцеся на ўтульнай падводнай лодцы, бо музей размешчаны ў падвале і з'яўляецца кампактным. Тут прадстаўлены прысвечаныя маракам экспанаты і іх асабістыя рэчы, макеты субмарын, дакументы і архіўныя фотаздымкі, амуніцыя. Таксама тут можна знайсці экспазіцыю, якая прысвечана вялікаму французскаму даследчыку Кусто. Па цэнтру аднаго з памяшканняў пад нагамі можна нават убачыць вялікі компас. Цэнтр дзеліцца на 5 тэматычных зон: кожная прысвечана аднаму з пяці акіянаў Зямлі. Экскурсія пачынаецца з удара ў карабельны звон - рынду. Экскурсія стартуе ... з Беларусі! Праз беларускія рэкі вы патрапіце ў Чорнае мора, а потым - у Міжземнамор'е. I ў выніку вы патрапіце ў Атлантычны акіян. А далей – будзеце плаваць па пяці акіянах. У кожнай геаграфічнай зоне цэнтра прадстаўлены ўнікальныя жывыя экспанаты. Напрыклад, у зоне Iндыйскага акіяна жыве мурэна-зебра, а ў Карыбскай зоне – рыбкі-клоуны і крэветкі. Ёсць у акіянарыуме ўнікальны экспанат – мечахвост. Гэта істота дажыла да нашых часоў амаль у нязменным выглядзе яшчэ з эры дыназаўраў!

ф

Таксама вы можаце «пабываць» разам з беларускімі палярнікамі ў халоднай Антарктыцы, бясплатна сфатаграфавацца ў вадалазным скафандры ці шлеме лётчыка. I пабачыць усе прыгажосці акіянарыума. Ён прадстаўлены акварыумамі розных памераў, у якіх жывуць прадстаўнікі розных кліматычных зон. Тут вы знойдзеце нават маленькіх акул, крэветак, крабаў, саламандру, трытона, марскіх чарапах, малюскаў, а таксама ігуану. Усіх жыхароў песцяць спецыялісты цэнтра, якія з задавальненнем дзеляцца з наведвальнікамі інфармацыяй пра падводны свет.

ф

У цэнтры праводзяцца не толькі экскурсіі, але і дзіцячыя святы: гасцей весяляць аніматары, тут праводзяцца гульні і конкурсы, а таксама ёсць магчымасць для арганізацыі салодкага стала. Цэнтр прапануе паслугі клуба дайвераў і падводнікаў, літаратурнага клуба, дзіцячых гурткоў і навуковай суполкі для навучэнцаў. Тут ёсць бібліятэка, невялікая відэазала і электронная лабараторыя, а яшчэ спецыяльны камп'ютэр, які можа імітаваць навальніцы, прылівы і адлівы. Яскравай падзеяй цэнтра стала нараджэнне ў яго сценах маленькай акулы ў лістападзе 2018 года.

Час працы Цэнтра акіянаграфіі «Адкрыты акіян»:

панядзелак – нядзеля з 10:00 да 18:00