Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах

Мясцовыя жыхары ў значнай ступені паспрыялі выяўленню стаянкі. У пачатку мінулага стагоддзя вясковыя дзеці пачалі прыносіць у школу вялізныя косці, непадобныя да рэшткаў дзікіх або свойскіх жывёл. Знаходкі зацікавілі тагачаснага дырэктара навучальнай установы Юльяна Попеля і ён вырашыў арганізаваць у ваколіцах Юравічаў першыя раскопкі. Калі былі адшуканы косці маманта, гэтымі мясцінамі зацікавіліся ўжо спецыялісты беларускай Акадэміі навук. У Юравічы накіравалі навуковую экспедыцыю, якая здабыла дзівосныя археалагічныя знаходкі:

  • косці, біўні, зубы мамантаў;
  • парэшткі іншых дзікіх жывёл, у тым ліку вымерлага шарсцістага насарога;
  • прылады працы, зробленыя з крэменю;
  • рэшткі старажытнага жытла і падмуркаў, зробленыя з касцей жывёл;
  • выкладзеныя камянямі рэшткі вогнішчаў.
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах

Даследаванні паказалі, што выяўленая стаянка налічвае больш за 26 тысяч гадоў. Гэты гістарычны перыяд адносіцца да позняга палеаліту. Навукоўцы лічаць, што старажытнае паселішча існавала на гэтым месцы некалькі тысячагоддзяў – пакуль у гэтую частку Еўропы не прыйшоў ледавік. Клімат змяніўся і людзям каб выжыць давялося рухацца на поўдзень.

Калі ледавік адступіў, людзі вярнуліся ў гэтыя мясціны, бо зямля тут была ўрадлівая, рэкі поўныя рыбы, у лясах – шмат жывёл, а з прыроднага ўзвышша было зручна абараняцца ад ворагаў і пільнаваць статкі. Раскопкі, праведзеныя каля Юравічаў у 70-х гадах, дазволілі выявіць яшчэ пяць старажытных паселішчаў, тры з якіх адносіліся да эпохі неаліту, яшчэ два – да жалезнага веку і ранняга Сярэднявечча.

Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах

Музей-стаянка першабытнага чалавека

Цягам доўгіх гадоў на месцы юравіцкай стаянкі працавалі навукоўцы. Амаль праз сто гадоў пасля першых знаходак, увесну 2021 года, на тэрыторыі старажытнага паселішча адкрылі ўнікальны музей пад адкрытым небам. Цяпер гэта частка турыстычнага маршрута «Залатое кальцо Гомельшчыны».

Аб'екты, размешчаныя на тэрыторыі музея:

  • Экспазіцыйны павільён, дзе створана панарама, якая дэманструе жыццё першабытных людзей. У экспазіцыі прадстаўлены прылады працы, прадметы побыту, косці старажытных жывёл і іншыя знаходкі, выяўленыя на месцы юравіцкай стаянкі. Сярод дзівосных экспанатаў – сапраўдны зуб маманта вагой 4 кг.
  • Аглядная пляцоўка, з якой адкрываецца цудоўная панарама Юравічаў і маляўнічых ваколіц. Тут размешчана стылізаваная экспазіцыя паселішча краманьёнцаў, дзе можна ўбачыць жытло старажытных людзей, пасядзець ля імправізаванага вогнішча, уявіць сябе чалавекам эпохі палеаліту.
  • Скульптура краманьёнца і вялізная фігура маманта ў поўны рост – выдатнае месца для арыгінальных фота.
  • Валуны з копіямі аб’ектаў пячорнага жывапісу, знойдзеных на еўрапейскай тэрыторыі.
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах
Стаянка першабытнага чалавека ў Юравічах

Музей-стаянка першабытнага чалавека знаходзіцца ў 130 кіламетрах ад Гомеля. Зручней за ўсё сюды прыехаць на аўтамабілі. З Калінкавічаў у Юравічы таксама ходзяць рэйсавыя аўтобусы. Музей адкрыты з аўторка па суботу, нядзеля і панядзелак – выходныя дні.