Тады багаты маёнтак быў у самым росквіце – цяпер ад яго засталося некалькi будынкаў, большая частка якiх разбурана. Сядзібны комплекс унесены ў спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Беларусi, але гэта не ратуе помнік ад старасці. У сучасных турыстаў ёсць унiкальная магчымасць пабачыць стары маёнтак, пакуль ён канчаткова не ператварыўся ў руiны.
Архiтэктурна-гiстарычны комплекс, пабудаваны ў стылi неаготыкi, знаходзіцца на беразе рэчкi Вiць i займае 40 гектараў. У аснове архiтэктурнага ансамбля – рэгулярная планiроўка, згодна з якой размешчаны жылыя i гаспадарчыя будынкі. У XIX стагоддзi ў склад маёнтка ўваходзіў гаспадарчы дом, да якога вяла маляўнiчая лiпавая алея, жыллё для прыслугі, гаспадарчыя пабудовы – бровар, стайня, алейня, млын, флігель.
Цяпер на ўездзе ў маёнтак Ястржэмбскiх наведнiкаў сустракае цагляная агароджа. За ёй знаходзяцца пабудовы, якія часткова захаваліся:
Мясцовыя жыхары актыўна эксплуатавалi некаторыя збудаванні ў савецкi час. Воданапорная вежа выкарыстоўвалася для падачы вады ў жылыя будынкi, стайню і хлеў. У колішнім доме эканома знаходзіўся дзiцячы садок. Пасля закрыцця ўстановы будынак пацярпеў ад пажару. Некаторыя будынкi адышлi пад склады i саўгасныя памяшканнi. У адным з сядзібных дамоў, якi раней прызначаўся для прыслугі, дагэтуль жывуць людзi.
Напрыканцы стагоддзя побач з сядзібай Ястржэмбскiх быў створаны шыкоўны парк, у які было прывезена больш за трыста відаў раслiн, сярод якіх рэдкiя віды дрэў i кустоўя. Значная частка экзатычных раслiн загiнула ў час Вялiкай Айчыннай вайны або з цягам часу вымерзла. Сёння ў парку налiчваецца каля пяцідзесяцi відaў дрэў. Упрыгажэннем паркавага комплексу былi дэкаратыўныя стаўкi i каналы, якiя цяпер зараслi i забалоцiлiся.
Месца прыйшло ў запусценне, але не стала праз гэта менш цiкавым. Атмасферныя паўразбураныя збудаванні, якія патанаюць у зеляніне, цёплая гасцiннасць мясцовых жыхароў маюць сваю прывабнасць нават без натоўпу турыстаў.
На ўваходзе ў архiтэктурна-гiстарычны комплекс гасцей сустракае iнфармацыйны стэнд, якi расказвае пра маёнтак i заклiкае наведнiкаў трымацца тэхнiкi бяспекi. Пры прагулцы падарожнiкам трэба быць асцярожнымi, каб не набрысці на старыя цвікi або правалы, якія могуць хавацца пад галлём i раслiннасцю.
Сядзіба Ястржэмбскiх знаходзіцца памiж Хойнiкамi i Мазыром. Каб пабачыць яе, трэба з’ехаць з трасы Р35 i рухацца да павароту перад рэчкай Вiць. Спяшайцеся зазірнуць у куток Гомельскай вобласцi, якi захоўвае часціну беларускай гiсторыi, пакуль прырода i час зрэшты не возьмуць над iм уладу.