Кожная зона парку прысвечана гістарычнай эпосе: ад паганскай старажытнасці да часоў шляхецкай славы. Можна пастраляць з лука, пакідаць сякеры, паспрабаваць сілы ў кавальскай справе, прадэгуставаць старку, а на Купалле – паскакаць праз вогнішча і пабегаць са схілу за падпаленымі коламі!
Мабыць, самая прыгожая варыяцыя вядомых крэйдавых кар’ераў – «беларускіх Мальдываў». Вада не такая блакітная, як у Ваўкавыскіх і Крычаўскіх, але затое берагі здзіўляюць маляўнічымі бярозавымі гаямі і хваёвымі зараснікамі. Не забудзьце фотаапарат!
Калі яшчэ не перапраўляліся на пароме, то заязджайце ў Дзісну – самы маленькі горад Беларусі. 15 разоў у дзень ходзіць паром праз раку да вёскі Луначарскае.
Месца, так падобнае на Скандынавію, але па факце – затопленыя Палескія гранітныя кар’еры. Спойлер: ад гэтага яны выглядаюць не горш!
Добра захаваны пяцівугольны форт ХХ стагоддзя, нават з ровам. Можна агледзець з экскурсіяй, а можна і самастойна.
XIX стагоддзе, вельмі гатычна і сярдзіта, а галоўнае – не збіта. Магільны склеп закінуты, але захаваўся дастойна, ёсць, чым палюбавацца.
Вышыня, як у 11-павярховага дома, усярэдзіне – музей прыроды і экалогіі. Бясплатны бонус – захапляльныя віды і панарамы з вышыні (як мінімум, са шкляной лесвіцы).
Калі раней былі з экскурсіяй – не бяда. Паскакаць на кані па балотах – зусім новыя адчуванні. Свежа, маляўніча, экстрэмальна.
Мара ўсіх хлопчыкаў ад 2 год да бог ведае якога ўзросту. Паравозы, цеплавозы, лакаматывы, чыгуначнае абсталяванне (званы, гадзіннікі розных эпох, вагоны, паравозныя краны). А калі сказаць, што палова экспанатаў дзеючая і выкарыстоўваецца на здымках фільмаў?..
Закінутая казачная сядзіба пасля пажару. Пры жаданні можна агледзець і ўнутры, і звонку.
Нечакана, праўда? Празрыстасць вады да 5 м, рэліктавыя жыхары з Чырвонай кнігі – тое, што робіць месца цікавым для дайвераў.
Лепш наведваць восенню, але асцярожна – можна пакінуць сваё сардэчка ў гэтым буянстве фарбаў, бегаючы ў балотаступах па твані, як сапраўдны вадзянік, або вывучаючы экасцежкі.
Экспанаты, знойдзеныя мытнікамі ў тайніках пры спробе незаконнага правозу праз мяжу. Незразумела, што здзіўляе больш: мастацкая каштоўнасць экспанатаў або гісторыі пра тое, як іх хавалі! І тое, і другое можна вывучыць тут.
Так, сапраўдны звышсакрэтны бункер часоў Халоднай вайны, самі ў шоку. Бягом глядзець, пакуль не разваліўся!
Памчацца на змярканні на ўазіку з лесніком насустрач дзікай прыродзе і начным жыхарам лесу – што можа быць больш экстрэмальным? Неверагодна, але факт: такая паслуга даступная ў нацыянальным парку «Браслаўскія азёры».
Упэўненыя, што хаця б 5 месцаў з рэйтынгу вас прывабілі. Далей справа за малым: выбірайце свабодныя выходныя і наперад, насустрач прыгодам!