Хутка водпуск, а вы не ведаеце, дзе адпачыць? Падарожжа па буйных мегаполісах і адпачынак на моры ўжо не дастаўляюць ранейшых эмоцый?

Аграэкатурызм падорыць дзіўныя ўражанні: паверце, адпачынак запомніцца надоўга. Сельскі турызм – гэта магчымасць адасобіцца і палюбавацца натуральнай прыгажосцю прыроды, пазнаёміцца з культурай і традыцыямі мясцовасці, пакаштаваць натуральныя прадукты, аўтарскія пачастункі і нават паспрабаваць сябе ў ролі вясковага жыхара.

Мы падабралі для вас ТОП-15 самых цікавых аб’ектаў. Гэта аграэкасядзібы Беларусі, наведаўшы якія, вам не захочацца вяртацца назад! Зрэшты, наша краіна тым і славіцца, што мае багатыя рэсурсы сельскага турызму.

Брэсцкая вобласць

Аграэкасядзіба «Мотальская Венецыя»

аг. Моталь, Іванаўскі р-н

Яе называюць беларускай Венецыяй, бо сядзіба размешчана між пратокамі ракі Ясельды. Неверагоднай прыгажосці пейзажы і дзівосны ландшафт – нядзіўна, што гэта месца асабліва папулярна для арганізацыі выязных вясельных цырымоній і сямейных святаў. Асаблівую пікантнасць адпачынку надаюць стравы палескай кухні.

Агроусадьба «Мотольская Венеция»

Аграэкасядзіба «Нацюрліх»

в. Дзекалы, Баранавіцкі р-н

Выдатны варыянт для сямейнага адпачынку з дзецьмі. Сядзіба знаходзіцца непадалёк ад ландшафтнага заказніка "Стронга". Але яе галоўная асаблівасць – заапарк. Вы зможаце сфатаграфавацца з жывёламі і нават іх пакарміць.

Агроэкоусадьба «Натюрлих»

Віцебская вобласць

Аграэкасядзіба «Запаведны востраў»

в. Шо, Глыбоцкі р-н

Што можа быць прыемней, чым адпачынак на беразе возера Івесь сярод найпрыгажэйшых азёр Беларусі! Тут вы не толькі будзеце зачараванымі незвычайнай прыгажосці заходамі і світанкамі, але і зможаце парыбачыць. Прычалы і масткі для лоўлі рыбы, сыраварня, дэлікатэсы нацыянальнай кухні, пляцоўка для міні-гольфа – адпачынак запомніцца надоўга!

Агроэкоусадьба «Заповедный остров»

Аграэкасядзіба «Яблонаўка+»

г. Верхнядзвінск, Верхнядзвінскі р-н

На беразе Асвейскага возера непадалёк ад гістарычнага парку з руінамі старадаўняга графскага палаца Гільзенаў-Шадурскіх знаходзіцца не менш атмасферная сядзіба. Актыўным турыстам прапануюць конную прагулку па наваколлі, а аматары спакойнага адпачынку змогуць парыбачыць і адчуць еднасць з прыродай.

Агроэкоусадьба «Заповедный остров»

Аграэкасядзіба «Утрына»

в. Маргі, Глыбоцкі р-н

У этнакультурным комплексе на беразе ракі Шоша вы адчуеце атмасферу індзейскіх хатак тыпі, спасцігнеце ўсю разнастайнасць актыўнага адпачынку з хаскі і,  як самыя сапраўдныя паўночнаамерыканскія індзейцы, праедзецеся конна без сядла. Вы навучыцеся плесці лаўцоў сноў, разбірацца ў зёлках, іграць на дыджэрыду і прымеце ўдзел у фотатуры з гатовымі вобразамі.

Агроэкоусадьба «Утрина»

Гродзенская вобласць

Аграэкасядзіба «У хутарской цішы»

в. Вішневічы, Ваўкавыскі р-н

У пошуках атмасферы сапраўднага беларускага хутара? Гэта сядзіба стане выдатным рашэннем. У ваколіцах знаходзіцца самы вядомы крэйдавы кар'ер у Беларусі, яго яшчэ называюць беларускімі Мальдывамі. Але самая незвычайная паслуга – сон на пчаліных вуллях, які спрыяе аздараўленню арганізма і пазбаўленню ад стомленасці. Для гэтага абсталяваны апiдомiк з 2 ляжакамі, пад якімі жыве каля 200 000 пчол.

Агроэкоусадьба «В хуторской тиши»

Аграэкасядзіба «Хутар Камарышкі»

в. В. Страча, Астравецкі р-н

Хутар на беразе ракі Страча сярод лесу – гэта не толькі рамантычна, але і незабыўная прыгода. На даху дома для гасцей ўстаноўлены сонечныя батарэі. Для гасцей даступны паслугі: арэнда шале, спуск на тралеі, пошук з металадэтэктарам, коп, сплаў на каяку і байдарках, стральба з прафесійнага лука.

Агроэкоусадьба «Хутор Комаришки»

Аграэкасядзіба «Над Нёманам»

г. Бярозаўка, Лідскі р-н

Гэта сядзіба – выбар актыўных падарожнікаў. Знаходзіцца на беразе Нёмана. Адсюль можна хутка даехаць да Лідскага, Любчанскага, Навагрудскага, Мірскага і Нясвіжскага замкаў. Вы даведаецеся гісторыю замкаў Беларусі, пакаштуеце настойкі на лячэбных травах па старадаўніх рэцэптах і здзейсніце сплаў на драўляным плыце.

Агроэкоусадьба «Над Неманом»

Гомельская вобласць

Аграэкасядзіба «Родны кут»

в. Залоззе, Рагачоўскі р-н

Тут, непадалёк ад Дняпра, вы знойдзеце гарманічнае спалучэнне звыклага для сучаснага чалавека камфорту і старадаўняга сельскага побыту. Ваш адпачынак дапоўняць камінная зала, адкрыты летні басейн і катанне на квадрацыклах.

Агроэкоусадьба «Родны кут»

Аграэкасядзіба «Вецер у грывах»

в. Асобіна, Буда-Кашалёўскі р-н

Галоўная фішка аграсядзібы – гэта коні: пародзістыя і рахманыя скакуны. Вам прапануюць пакатацца вярхом, у экіпажы або на санках. Для маленькіх гасцей у сядзібе ёсць поні.

Агроэкоусадьба «Ветер в гривах»

Мінская вобласць

Сядзіба-музей «Заброддзе»

в. Заброддзе, Вілейскі р-н

Прыехаўшы ў сядзібу на беразе Нарачанкі, вы апынецеся ў асяроддзі мноства помнікаў архітэктуры і прыроды. Тутэйшыя месцы нярэдка станавіліся лакацыяй для здымак кінафільмаў. Гасцям прапаноўваюць сплаў на байдарках, начлег у адрыне, пражыванне ў яранзе, катанне на драўляным плыце і паслугі 200-гадовай лазні.

Усадьба-музей «Забродье»

Аграэкасядзіба «Свет пчол»

в. Барок, Валожынскі р-н

Адпачынак для знатакоў вострых адчуванняў. Яго высока ацэняць тыя, хто хоча падрабязней вывучыць тэхналогію вытворчасці мёду, уладкаванне вулля, рыштунак і прыстасаванні пчаляра. Гэта ўпадабанае месца для правядзення дзіцячых святаў, а Масленіца і Купалле надоўга запомняцца сваім каларытам.

Агроэкоусадьба «Мир пчел»

Магілёўская вобласць

Аграэкасядзіба «Духмяны сад»

в. Каробчына, Мсціслаўскі р-н

Гаспадары аб'екта праводзяць творчыя майстар-класы па роспісе пернікаў, пляценні з лазы, вырабе лялек з лёну. Сядзіба знаходзіцца непадалёк ад ракі Віхры, што дазваляе ў поўнай меры адчуць гармонію з прыродай.

Агроэкоусадьба «Духмяны сад»

Аграэкасядзіба «Апельсін»

п. Любуж, Магілёўскі р-н

Размешчана на хутары сярод векавых соснаў у асяроддзі разнастайных культурна-гістарычных славутасцяў. Для гасцей даступны руская лазня з басейнам, рыбалка і паляванне ў некранутых кутках беларускай прыроды, а таксама экскурсіі па культурных помніках Беларусі.

Агроэкоусадьба «Апельсин»

Аграэкасядзіба «Зарэчная»

г. Круглае, Круглянскі р-н

Прыгожае месца на беразе ракі Друці і Цяцерынскага вадасховішча падыдзе для мернага і спакойнага адпачынку на ўлонні прыроды, для рэлаксу, адзіноты і аднаўлення сіл.

Агроэкоусадьба «Заречная»