Праўда, з адной агаворкай: буйныя абласныя цэнтры, пра якія ўсе і так чулі, у нашым рэйтынгу ўдзел не прымаюць. У нашым спісе сабраны самыя старажытныя гарады – прадстаўнікі шасці рэгіёнаў. Праверце, наколькі добра вы ведаеце гісторыю Беларусі.
Першая пісьмовая згадка пра Пінск у «Аповесці мінулых гадоў» – 5 лістапада 1097 года як пра адно з тураўскіх уладанняў вялікага князя кіеўскага Святаполка Ізяслававіча.
Паводле легенды, менавіта ў Пінску каменныя крыжы плылі па рацэ пад сценамі горада і не танулі. Калісьці рэк там было больш, чым дарог. Менавіта таму Пінск і яго ваколіцы вобразна называюць «Палескай Венецыяй».
Горад цесна звязаны з імем Якуба Коласа – беларускага пісьменніка, драматурга, паэта і перакладчыка, грамадскага дзеяча. Ён не толькі некалькі гадоў жыў тут, пра што сведчыць мемарыяльная шыльда, але і пабраўся шлюбам з Марыяй Каменскай у Свята-Варварынскай царкве.
Першая згадка пра яго ў летапісе 862 года. Але археолагі вызначылі, што людзі тут жылі ўжо ў 780 годзе. Цэнтрам горада было невялікае ўмацаванае гарадзішча на правым беразе Палаты. У сярэднявеччы Полацк быў адным з найбуйнейшых эканамічных і палітычных цэнтраў Усходняй Еўропы.
Цяпер гэта прыгожы, зялёны горад, размешчаны па абодвух берагах Заходняй Дзвіны. Тут шмат славутасцяў і помнікаў архітэктуры, а таксама гістарычных месцаў. Каталіцкія і праваслаўныя храмы, гістарычныя аб'екты, багатыя ландшафтны і біялагічны заказнікі – усё гэта Полацк.
Горад згадваўся ў «Аповесці мінулых гадоў» у 980 годзе, дзе сказана: «...ведь Рогволод перешел из заморья имяше волость свою Полотьске, а Тур Турове, от него же и Туровци прозвашася».
Пры раскопках тураўскага гарадзішча былі выяўлены рэшткі паганскага капішча і жылых пабудоў, руіны храма, пахаванні ў саркафагах і свінцовая пячатка кіеўскага мітрапаліта Кірыла I.
У наш час Тураў дзівіць прыгажосцю і маляўнічымі краявідамі. З высокага моста адкрываецца цудоўная панарама поймы ракі Прыпяць. У горадзе была напісана адна з самых старажытных рукапісных кніг «Тураўскае Евангелле».
Уваходзіць у пяцёрку самых старых гарадоў Беларусі. Першая згадка пра горад у Тураўскім летапісе датуецца 1005 годам. У другой палове X стагоддзя Ваўкавыск размяшчаўся на ўзвышшах Замчышча і Муравельнiк і прадстаўляў ваенную крэпасць.
Існуе мноства легенд паходжання назвы горада. Па адной з іх яна пайшла ад назвы ракі Ваўкавыя, якая працякае праз непралазныя лясныя гушчары, дзе было шмат ваўкоў. Можа таму воўк і з'яўляецца сімвалам гэтага горада?!
Гісторыя Заслаўя звязана з легендай пра князя Уладзіміра і трагічны лёс яго жонкі Рагнеды і сына Ізяслава, у гонар якога быў названы. Хоць годам заснавання лічыцца 985 год, упершыню згадваецца ў летапісах у 1127-м.
Горад неаднаразова разбураўся, гарэў і аднаўляўся. Пасля 1159 года амаль на два стагоддзі знік з летапісаў. Мяняліся заваёўнікі, але жыццё ў горадзе не спынялася. Наяўнасць крэпасці забяспечыла бяспеку жыхарам і стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця мястэчка.
Незвычайныя ландшафты і вялікая колькасць помнікаў архітэктуры робяць горад прывабным для турыстаў.
Заснаваны ў 1135 годзе Смаленскім князем Расціславам Мсціславічам і названы ў гонар свайго бацькі Мсціслава Вялікага. Першая згадка ў Іпацьеўскім летапісе датавана 1156 годам. Самыя старажытныя паселішчы на тэрыторыі горада – Дзявочае, Замкавае, Пятніцкае, Панiвойскае, Траецкае, Могілкавыя горы – памятаюць сляды вялікіх бітваў, легенды і паданні.
Мсціслаў з'яўляецца папулярным турыстычным напрамкам з-за вялікай колькасці помнікаў архітэктуры і археалогіі. У гэтым невялікім горадзе і яго раёне знаходзіцца 57 археалагічных, 19 архітэктурных і 88 гістарычных помнікаў.
Хочаце даведацца больш пра славутасці горада і наваколля? Лавіце падборку!