Тут немагчымае магчыма: торт з агуркоў, цукерачныя дрэвы, шашлыкі з клубнiцамi, гіганцкія дранікі і яечня з тысячы яек. Адзіныя ў сваім родзе, яны дзівяць, захапляюць і падахвочваюць яшчэ раз сюды вярнуцца.

«Лунінецкія клубніцы»

У Лунінецкім раёне клубніцы сталі вырошчваць больш за 60 гадоў таму. Спелую, сакавітую і вельмі карысную ягаду нават называюць «чырвоным золатам». Клубнічныя плантацыі размясціліся практычна ў кожным падворку. Менавіта таму ў аг. Дварэц праводзяць фестываль «Лунінецкія клубніцы».

Госці фестывалю знаёмяцца з рознымі гатункамі клубнiц на выставе-кірмашы, удзельнічаюць у тэатралізаваным шоу і дэгустуюць незвычайныя стравы з клубнічным смакам.

«Сырны фестываль»

Ёсць меркаванне, што першыя ўзоры сыру з'явіліся яшчэ 7 тысяч гадоў таму. Але класічная выпрацоўка сыроў у невялікіх прамысловых маштабах пачалася толькі ў XIX стагоддзі. У 1859 годзе памешчыкі Брахоцкія наладзілі выпуск сычужнага сыру. Больш за 100 гадоў ён з'яўляўся эталонам сыру, вырабленага ў Беларусі.

Кожны верасень горад Гродна становіцца «сырнай сталіцай», запрашаючы ўсіх паўдзельнічаць у маштабным свяце «Сырны фестываль». Насычаная забаўляльная праграма і нязменная дэгустацыя разнастайных гатункаў сыру. На суд журы штогод прадстаўляюць больш за 90 узораў з усіх куткоў краіны.

«Сырный фестиваль»

«Сырный фестиваль»

«Сырный фестиваль»

«Сырный фестиваль»

«Сырный фестиваль»

«Сырный фестиваль»

«Сырный фестиваль»

«Сырный фестиваль»

«Мядовы фальварак»

Здаўна мёд славіцца сваімі карыснымі якасцямі і гаючай сілай. Першыя згадкі аб пчалярстве і здабычы мёду адносяцца да X стагоддзя.  Гэта была адзіная саладосць у рацыёне і таму людзі ўдасканальваліся ў здабычы каштоўнага прадукту, не прычыняючы шкоду дзікім пчолам. Так з'явілася бортніцтва – старажытны промысел, які знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА.

У аг. Сіманічы беражліва захоўваюць традыцыі ўнікальнага промыслу. Тут штогод праводзяць салодкі фестываль «Мядовы фальварак». Гасцей знаёмяць з мядовай прадукцыяй і праводзяць майстар-класы па вырабе борцяў для дзікіх пчол.

«Медовый фольварк»

«Медовый фольварк»

«Медовый фольварк»

«Медовый фольварк»

«Медовый фольварк»

«Медовый фольварк»

«Бацькава булка»

Калі хлеб – усяму галава, то, магчыма, булачка – гэта душа. Менавіта так кажуць аб здобным хлебабулачным вырабе, які стаў папулярным дзякуючы фестывалю «Бацькава булка». Рэгіянальнае свята хутка набыло маштабы і выйшла на рэспубліканскі ўзровень. Лепшыя пекары краіны дэманструюць свой прафесіяналізм і майстэрства, а сёлета яшчэ і ўстанавілі новы рэкорд – спяклі самую вялікую пляцёнку вагой 35 кг.

А ў Палацы Незалежнасці цяпер красуецца велізарны 5-ярусны каравай, створаны ўдзельнікамі фестывалю «Бацькава булка». Кожны ярус упрыгожаны выпечкай у выглядзе гародніны і садавіны, кветак васілька і пшанічных каласоў.

«Бацькава булка»

«Бацькава булка»

«Бацькава булка»

«Бацькава булка»

«Бацькава булка»

«Бацькава булка»

«Бацькава булка»

«Бацькава булка»

«Мотальскія прысмакі»

Адзіны фестываль, на які можна трапіць, толькі прайшоўшы «мытню» – «Мотальскія прысмакі». Неверагоднае гастранамічнае свята з удзелам прадстаўнікоў розных дыяспар, якія пражываюць у Беларусі.

Яркія выступленні творчых калектываў задаюць тон усяму мерапрыемству, а традыцыйныя стравы па старадаўніх рэцэптах дапаўняюць атмасферу свята. Але на шумным і вясёлым фестывалі ёсць вельмі ціхае месца – чайны домік, дзе можна адасобіцца і пагаварыць за кубачкам чаю.

«Мотальскія прысмакі»

«Мотальскія прысмакі»

«Мотальскія прысмакі»

«Мотальскія прысмакі»

«Мотальскія прысмакі»

«Мотальскія прысмакі»

«Мотальскія прысмакі»

«Мотальскія прысмакі»

«Бульбяны разгуляй»

Бульбы шмат не бывае! Асабліва ў Беларусі, дзе гэтая гародніна можа замяніць нават хлеб. Аказваецца, 2-3 бульбіны могуць пазбавіць ад голаду! А ўжо колькі разнастайных далікатэсаў гатуюць у нашай краіне з бульбы! Дакладна вядома каля 300 рэцэптаў. У кожным рэгіёне ёсць свая спецыфіка прыгатавання і ўнікальная рэцэптура – ад самых простых страў да самых складаных.

Нядзіўна, што ў Беларусі праходзіць шмат фестываляў, прысвечаных бульбе. «Бульбяны разгуляй» – адно з такіх святаў: тут і яркія выступленні, і выставы, і тэматычныя падворкі і смачныя пачастункі ад беларускіх гаспадынь.

«Картофельный разгуляй»

«Картофельный разгуляй»

«Картофельный разгуляй»

«Картофельный разгуляй»

«Картофельный разгуляй»

«Картофельный разгуляй»

«Картофельный разгуляй»

«Картофельный разгуляй»

«Дзень агурка»

Можаце сабе ўявіць, што агуркі ў нашай краіне пачалі вырошчваць каля 5-ці стагоддзяў таму? Гэты горад славіцца самымі смачнымі і храбусткімі агурочкамі. Тут нават усталявалі невялікую скульптуру – помнік агурку. Бо агуркі ў Шклове – прадмет гонару. Бочкі з салёнымі агуркамі пастаўляліся нават да стала Кацярыны Вялікай.

«Дзень агурка» – штогадовы маляўнічы фестываль, дзе ўсе жадаючыя могуць пакаштаваць незвычайныя стравы з агуркоў, паўдзельнічаць у конкурсах і ўрачыстых шэсцях.

«День огурца»

«День огурца»

«День огурца»

«День огурца»

«День огурца»

«День огурца»

«День огурца»

«День огурца»

Больш падрабязнасцяў у тэлеграм-канале:

«Лунінецкія клубніцы»

«Сырны фестываль»

«Мядовы фальварак»

«Бацькава булка»

«Мотальскія прысмакі»

«Бульбяны разгуляй»

«Дзень агурка»