Зрэшты нядзіўна, бо гэта ўнікальная магчымасць убачыць прыгажосць роднага краю з іншага ракурсу – калі сонца адлюстроўваецца ў воднай роўнядзі, твар асвяжаюць пырскі вады, а ў паветры лунаюць рэзкія пахі квітнеючых траў…
З другога боку, Беларусь славіцца сваімі рэкамі і азёрамі. Гэта багаты турыстычны патэнцыял, які таксама цікавы падарожнікам. Дарэчы, практычна ўсе рэкі маюць першую катэгорыю складанасці (усяго іх 6) – самую простую. Але гэта зусім не значыць, што сплаў будзе сумным. Кожны маршрут мае свае асаблівасці, нюансы і нават складанасці, таму сплавы падораць масу ўражанняў не толькі пачынаючым, але і вопытным турыстам.
Маршруты могуць быць рознымі: ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Усё залежыць ад узроўню падрыхтоўкі і працягласці самога маршруту. Лепш за ўсё пачаць з самых простых, разлічаных на некалькі гадзін. І паступова ўскладняць кожны свой новы сплаў.
Існуе шмат арганізацый, якія прапаноўваюць правераныя маршруты і дапамогу ў падрыхтоўцы. А некаторыя нават суправаджаюць падчас усяго шляху. Для пачынаючых – гэта ідэальны варыянт. Непадрыхтаваны чалавек можа хутка стаміцца і вырашыць, што гэты від турызму яму не падыходзіць. Толькі вось сплаў на байдарках і каноэ не абмяжоўваецца сумным веславаннем: пры правільным выбары маршрута можна і нават трэба рабіць прыпынкi, каб паглядзець славутасці пэўнай мясцовасці, пагуляць па лесе і проста перадыхнуць і атрымаць асалоду ад маляўнічых краявідаў.
Калі сплаў разлічаны на некалькі дзён, то начлег у маляўнічым месцы, вячэра на вогнішчы і вячоркі – неад'емная частка падарожжа. Прапануем вам некалькі ідэй для дзіўнага падарожжа.
Папулярная Іслач – прыгожыя пейзажы ўздоўж берагоў, стромкія павароты і вада празрыстая настолькі, што можна разгледзець водныя глыбіні.
Млявая Вілія – яшчэ адзін не менш папулярны кірунак. Марудлівая плынь, шырокае, але звілістае рэчышча, пясчаныя берагі і сасновыя лясы выгадна вылучаюцыь яе сярод іншых беларускіх рэк.
Зманлівая Страча – вясной яе плынь павялічваецца да другой катэгорыі складанасці. Акрамя таго, у ёй прысутнічаюць штучныя парогі, так што сумна не будзе.
Гарэзная Сар'янка – камяністыя перакаты і вялікая колькасць славутасцяў: цэрквы, парк і даламітавыя пароды.
Непаўторная Случ – глухія месцы з дзікай прыродай. Уражваюць велічныя дубровы, якія ўзвышаюцца над берагамі.
Паважная Свіслач пакажа звыклыя пейзажы і архітэктуру Мінска ва ўсёй іх пышнасці.
Багатая Сула – рака невялікая, дно пясчанае з чыстай вадой. Сула багатая на вялікую колькасць карчакоў і цікавыя артэфакты.
Таямнічая Уса – галінкі навісаюць над роўняддзю вады, а карчакі могуць раптам усплыць перад носам байдаркі, затое можна атрымаць асалоду ад незвычайна прыгожых мясцiн.
Адчайная Смердзь, сплаў па якой магчымы толькі вясной. Віхляе рака ўздоўж альховых зараснікаў, велічных хваёвых лясоў і бабровых плацін.
Больш маршрутаў па спасылках: