Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Гэта прыродны комплекс на Віцебшчыне з багатымі ляснымі і балотнымі масівамі, у сэрцы якога 74 возера.

Тэрыторыя для паляўнічай дзейнасці на Браслаўшчыне славіцца сваёй разнастайнасцю: ад палёў і лясоў да водна-балотных ўгоддзяў. Сюды прыязджаюць не толькі адпачыць і атрымаць асалоду ад прыгажосці наваколля – для палявання даступныя наступныя прадстаўнікі фаўны: лось, казуля, бабёр, гусь, качка, воўк, лісіца, янотападобны сабака, алень. Нацыянальны парк арганізуе індывідуальнае і групавое паляванне як для грамадзян Беларусі, так і для замежных турыстаў.

На тэрыторыі парку свае паслугі прадастаўляюць мноства сядзіб, гасцявых домікаў і гасцінічных комплексаў – з усімі ўмовамі для камфортнага пражывання і палявання.

У самых прыгожых месцах Браслаўшчыны таксама ёсць чатыры базы адпачынку – «Дрывяты», «Лявошкі», «Золава», «Слабодка» – і 63 турстаянкі замоўленага і агульнага тыпу.

Березинский биосферный заповедник

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Унікальнае ахоўваемае месца ў Беларусі, якое ўвабрала ў сябе разнастайнасць лясоў, лугоў, балот і ўнікальную пойму ракі Бярэзіны.

Запаведнік унікальны тым, што тут, на адной тэрыторыі, у дзікіх умовах жыве пяцёрка буйных еўрапейскіх жывёл – зубр, лось, воўк, рысь і мядзведзь. Дарэчы, мядзведзь знаходзіцца тут у самай буйной групоўцы па Беларусі (не менш за 75 асобін).

Паляванне ў гэтай мясцовасці праходзіць толькі на базе паляўнічых гаспадарак «Барсукі» і «Бярэзіна». Яны размешчаны па-за межамі запаведніка.

Асаблівую цікавасць для паляўнічых уяўляюць алень, лось, казуля, воўк, кабан, бабёр, глушэц і цецярук. У вяснова-восеньскі перыяд колькасць вадаплаўных птушак тут набліжаецца да 2500-3000 асобін.

Паляўнічых запрашаюць гасцініцы еўрапейскага класа «Плаўна» і «Сергуч» і гасцявыя домiкі. У вольны час можна наведаць лазню, пабываць у музеі прыроды і вальерах, пракаціцца на конях або здзейсніць сплаў на байдарках.

Заказник республиканского значения «Селява»

Заказнік рэспубліканскага значэння «Сялява»

Возера Сялява – галоўны ахоўваемы аб'ект заказніка рэспубліканскага значэння «Сялява» і адно з найпрыгажэйшых месцаў у Беларускім Паазер'і. 

Сам заказнік распасціраецца ад Мінскай вобласці да Віцебскай, але паляваць можна толькі на ўгоддзях, якія знаходзяцца у паўночнай частцы Крупскага раёна. Даступна паляванне на лася, казулю, бабра і гусака. Паляўнічыя туры праводзяцца ў любую пару года.

У інфраструктуру заказніка ўваходзяць дом паляўнічага і рыбалова ў вёсках Янаўшчына і Прошыка. Турыстам рады ў зонах адпачынку «Панская купальня», «Шып», «Залаты рог», «Гузавіна».

Национальный парк «Припятский

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

На поўдні Беларусі ў міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Убарці размешчаны Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Ён увабраў у сябе дзіўную прыгажосць прыроды палескіх зямель, якія складаюцца з нізін і раўнін, лясоў і балот, перапляцення рэк і ручаёў.

Паляванне ў суправаджэнні мясцовых егераў з'яўляецца адным з папулярных відаў вольнага часу ў Нацыянальным парку. Тут прапануюць паляванне на баравых, вадаплаўных і балотных птушак (глушэц, цецярук, вальдшнэп, гусь, качка, баклан, бакас), капытных (лось, алень, кабан, казуля), пушных (заяц, бабёр, вавёрка, воўк, лісіца).

Нацыянальны парк «Прыпяцкі» прадастаўляе поўны пакет паслуг па арганізацыі паляўнічых тураў, улічваючы харчаванне і камфортнае размяшчэнне. Спіс месцаў, дзе можна спыніцца:

  • гасцініца «Над Прыпяццю»;
  • туркомплекс «Дарашэвічы»;
  • туркомплекс «Сосны»;
  • гасцініца «Тураў»;
  • туркомплекс «Хлупінская Буда»;
  • турыстычны кемпінгавы комплекс «Качэўнік»;
  • Паляўніча-турыстычны комплекс «Чырвонае».
Национальный парк «Беловежская пуща»

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Найбольш вядомы, песенны, Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны на захадзе Беларусі ў межах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Нацыянальны парк сабраў мноства ганаровых рэгалій дзякуючы сваёй доўгай гісторыі, якая пачалася яшчэ пры літоўскіх князях. Немагчыма ўявіць, але лясны масіў пушчы захаваўся ў сваім першапачатковым выглядзе як рэшта першабытных лясоў, якія пакрывалі еўрапейскі кантынент у дагістарычныя часы.

Нягледзячы на асаблівы статус тэрыторыі, тут даступна індывідуальнае або групавое паляванне на дзіка, лася, аленя, казулю і іншыя віды дзічыны. Праўда, на тое спатрэбіцца дазвол.

Для пражывання паляўнічых і адпачываючых ёсць вялікі выбар лакацый. Сярод іх аб’екты гасцінічнага тыпу «Каменюкі» і «Жаркаўшчына», а таксама дом паляўнічага «Перароў». У лесапаляўнічай гаспадарцы «Выганаўскае» ёсць гасцініца на беразе возера. На тырэторыі лясніцтваў абсталяваны гасцявыя пакоі..

Ландшафтный заказник «Освейский»

Ландшафтны заказнік «Асвейскі»

Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Асвейскі» размешчаны на Віцебшчыне і названы ў гонар другога па велічыні натуральнага вадаёма Беларусі —Асвейскага возера.

Асвейскае возера лічыцца самым буйным месцам канцэнтрацыі паляўнічых вадаплаўных птушак у Беларускім Паазер'і. Тэрыторыя для паляўнічай здабычы займае 70% заказніка і адносіцца да паляўнічых гаспадарак «Чырвоны Бор» і Верхнядзвінскага лясгаса.

Заказнік прапануе розныя варыянты размяшчэння: 

  • Дом паляўнічага і рыбалова (в. Юсціянава, Верхнядзвінскі лясгас);
  • Гасцявыя дамы паляўнічай гаспадаркі «Чырвоны бор» (в. Дабраплёсы, в. Ізубрыца).
Национальный парк «Нарочанский

Нацыянальны парк «Нарачанскі»

Аздараўленне і турызм – тое, за чым штогод прыязджаюць на Нарач. Але не менш папулярны вольны час – паляванне. Паляўнічыя ўгоддзі размешчаны пераважна ў Мядзельскім раёне, часткова – у Пастаўскім, Вілейскім і Смаргонскім раёнах.

Тут можна паляваць на лася, аленя, казулю, а таксама зайца, цецерука, слонку, курапатку, лісіцу і разнастайных вадаплаўных птушак.

Для пражывання даступныя наступныя варыянты:

  • Гасцінічны комплекс «Нарач»;
  • Аўтакемпінг «Нарач»;
  • Гасцявы дом «Пронькі»;
  • Гасцявыя катэджы ў в. Антонісберг;
  • Гасцявыя дамы ў к. п. Нарач.