Кожны помнік валодае ўнікальнымі ўласцівасцямі і мае вялікае гістарычнае і культурнае значэнне для Рэспублікі Беларусь. Давайце пазнаёмімся з найкаштоўнейшымі з іх.
«Карыя авальная «Брашавіцкая». Гэты батанічны помнік прыроды – адзіны ў краіне арэхаплодны экзэмпляр. Вышыня дрэва складае амаль 25 метраў, а ўзрост дасягае 110 гадоў.
Крыніца «Ясенец» – унікальны гідралагічны помнік прыроды з высокай якасцю вады. Вада праходзіць скрозь пароды, размешчаныя гарызантальна, таму тып такой крыніцы называюць узыходзячым.
Валун «Чортаў камень» хмелеўскі – ружовы сярэднезярністы граніт скандынаўскага паходжання. Яго параметры: 2,5 м – у даўжыню, 2,1 м – у шырыню і 1,75 м – у вышыню.
Найкаштоўнейшы батанічны помнік – парк «Савейкі». Уваходзіць у склад палацава-паркавага комплексу XIX стагоддзя. Паўднёва-заходняя частка парку прадстаўлена воднай кампазіцыяй з трох сажалак, звязаных паміж сабой пратокамі і дамбамі.
Парк «Манькавіцкі» – батанічны помнік прыроды, размешчаны на беразе Гарыні. У пейзажным парку 1885 г. экзатычныя насаджэнні суседнічаюць з мясцовымі.
Тут знаходзіцца славуты «Чортаў камень», або «Кравец». Паводле легенды кравец браў платныя заказы нават у рэлігійныя святы. За гэта ён быў пераўтвораны ў камень. Гэты заходне-фінскі валун ледавіковага паходжання з'яўляецца другім па памерах у краіне. Гігант важыць амаль 340 тон.
У старадаўнім парку «Высокае» захавалася частка сядзібы Макшыцкага – ліпавая алея. Узрост дрэў батанічнага помніка прыроды складае 120-140 гадоў.
Каля 1-3 тысяч гадоў таму з'явіўся гідралагічны помнік прыроды – Крыніца Святога Яна, якая ўпадае ў раку Авуту. Крыніца асвечана праваслаўнай царквой як крыніца Іаана Хрысціцеля. Побач пабудаваны купель і капліца.
Раён знакаміты геалагічным помнікам прыроды, якi называецца Гара Лысая. Гэта пагорак, які мае купалападобную форму, выпуклую вяршыню і схілы, узвысіўся на 155 метраў. У народзе ён празваны Чортавай гарой – у гонар моста праз раку Спорыцу.
Тут размясціўся Цар-дуб «Тадулінскі». Эстэтычная, гісторыка-культурная і навуковая каштоўнасць гэтага батанічнага помніка прыроды абумоўлена яго 220-гадовым узростам, а вышыня волата – 33,4 м.
Агаленне Лоеў сфарміравалася 135-110 тысяч гадоў таму. Вышыня геалагічнага помніка, які мае сусветную вядомасць, складае 18-20 метраў.
Старадаўні пейзажны парк Беларусі XIX стагоддзя, размешчаны ў гістарычным цэнтры, з'яўляецца ўнікальным батанічным помнікам прыроды. На тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля размясцілася 40-метровая аглядная вежа.
Яшчэ адзін парк канца XIX стагоддзя – Красны бераг. Узрост дрэў англійскага парку складае 80-100 гадоў.
Унікальная дуброва «Рэчыцкая» размясцілася ў аднайменным раёне. Тут растуць найкаштоўнейшыя дубы, узрост якіх складае 120-145 гадоў.
Гідралагічны помнік «Пеніца» Раства Багародзіцы ўключае ў сябе невялікую капліцу, купальню і крынічны ручай. Асвяцілі крыніцу ў гонар Раства Багародзіцы.
150-220 тысяч гадоў таму ўтварыўся невялікі пагорак з розназярнiстага пяску і жвірова- галечнага матэрыялу. У наш час гэта геалагічны помнік прыроды – гара «Каўпак».
Геалагічны помнік прыроды «Нявесцiн камень» валодае містычнымі ўласцівасцямі як для незамужніх, так і для сямейных пар. Гэты аландскі астраўны валун з ружовага граніту прынесены каля 130-150 тысяч гадоў таму.
У батанічным помніку прыроды «Свяцк» расце больш за 30 відаў рэдкіх і экзатычных дрэў і кустоў. Маляўнічы англійскi парк пабудаваны ў XVIII ст. для дваранскага роду Валовічаў.
Агаленне «Рось» з'явілася ў крэйдавым кар'еры каля 67-69 тысяч гадоў таму. Геалагічны помнік прыроды – гэта комплекс перавернутых горна-асадачных парод.
Прэснаводная крыніца «Іўеўская» з'яўляецца ўзорам па якасці прэснаводнай вады. Першыя згадкі пра яе датуюцца 1914 годам.
Частка былой летняй рэзідэнцыі Радзівілаў прадстаўляе навуковую і гісторыка-культурную каштоўнасць. Батанічны помнік прыроды канца XVIII ст. уяўляе сабой пейзажны парк, дзе ўзрост дрэў перавышае 200 гадоў.
Мясцовасць уключае ў сябе Старабарысаўскі лес, які дзеліцца на пяць тыпаў. Узрост некаторых участкаў складае 100-150 гадоў.
Марэнавы пагорак, гара «Замэчак», ўтварыўся 220-150 тысяч гадоў таму і ўзвышаецца на 225 метраў над узроўнем мора. Вяршыня і схіл геалагічнага помніка прыроды маюць шмат буйных і дробных валуноў.
Гідралагічны помнік прыроды – «Млын» – створаны ў мэтах захавання крынічнага комплексу, валодае высокай экалагічнай якасцю вады. Побач з крыніцай знаходзяцца разваліны старога млына 1903 г.
Геалагічны помнік прыроды ўтварыўся 130-110 тысяч гадоў таму. Агаленне «Вінцэнтава» прадстаўляе каштоўнасць для вывучэння флоры.
«Блакітная крыніца» – возера 2-метровай глыбіні. Гідралагічны помнік прыроды захоўвае тэмпературу +8 градусаў на працягу года.
Каштоўныя дрэвавыя пароды батанічнага помніка прыроды – «Вепрынская дуброва» – маюць двухсотгадовы ўзрості. Гэтаму ўчастку нададзена водаахоўнае значэнне.
Назіральная пляцоўка геалагічнага помніка прыроды «Лысая гара» адкрывае неверагодны від на Днепр і агаленне Ніжнінскі роў.
Мястэчка ўражвае батанічным помнікам прыроды «Булгакаў». Гэта старадаўні парк першай паловы XIX стагоддзя, частка якога засаджана ўнікальнай хваёвай алеяй.
У дэндралагічным парку, заснаваным у 1847 годзе, растуць насаджэнні ўзростам ад 150 да 200 гадоў.
У Мінскім раёне 150 тысяч гадоў таму з'явіўся «Камень кахання». Гэта геалагічны прыродны помнік скандынаўскага паходжання вагой амаль 22 тоны. Пагаворваюць, што гэты валун быў ахвярнікам.
«Святыя крыніцы» ўваходзяць у крынічны комплекс змешанага тыпу. Гідралагічны помнік прыроды, уздоўж якога размясцілася экалагічная сцежка, упадае ў раку Удру.
Пяцідзесяцігадовая дуброва «Шчомысліцкая» з'яўляецца батанічным помнікам прыроды. Дыяметр яе ствалоў даходзіць да аднаго метра.
Агаленне «Заслаўе» прадстаўляе навуковую каштоўнасць у вывучэнні ледавіковага рэльефу, які з'яўляецца рэдкім на тэрыторыі Беларусі.
Выток ракі Пцічы бярэ пачатак у балоцістай мясцовасці на Мінскім узвышшы, якая не падвяргалася меліярацыі.