Брэсцкая вобласць

Лунінецкі лясгас

Аматараў палявання запрашаюць у маляўнічае ўрочышча Кнора. Госці могуць размясціцца ў камфортным доміку на беразе Прыпяці. У комплексе створаны ўсе ўмовы для адпачынку пасля тураў.

Ганцавіцкі лясгас

Да паслуг гасцей – лазня, банкетная зала, летняя крытая тэраса з мангалам, альтанкі. Даступныя арэнда паляўнічай зброі, заказ транспарту, экскурсіі па экалагічных сцежках, дапамога вопытных егераў-павадыроў.

Пружанскі лясгас

Паляўнічы домік схаваўся сярод старых дубоў на беразе вадасховішча Гута. Адпачынак у гэтых мясцінах парадуе і рыбакоў: тут водзяцца шчупак, карп, лінь, белы амур, карась. Турыстам прапануюць альтанку з мангалам і магутны халадзільнік для дзічыны. Таксама ёсць вальер для сабак.

Пінскі лясгас

У паляўнічай гаспадарцы жывуць ласі, высакародныя алені, кабаны. Дасведчаны егер правядзе вас па сцежках і дапаможа з разборкай здабычы. А ва ўтульным доме ля вадасховішча Пагост можна адпачыць пасля тура і зладзіць вячэру. Візіт спадабаецца не толькі паляўнічым: багатым уловам парадуе найбліжэйшы вадаём, а экасцежка дазволіць атрымаць асалоду ад чароўных ландшафтаў.

Кобрынскі лясгас

Ва ўгоддзях можна сустрэць ласёў, казуль, аленяў, цецерукоў, глушцоў. Для палявання ў арэнду прадастаўляюць карабіны і стрэльбы. Паляўнічы домік размясціўся каля возера Любань. Гасцям даступныя чатыры прасторныя пакоі, лазня, вялікая гасцёўня з кухняй. Дзейнічае пракат спартыўнага інвентара.

Витебская область

Віцебская вобласць

Аршанскі лясгас

Прыдняпроўскі край багаты на мноства відаў птушак і пушных звяроў. Добрую здабычу гарантуюць і выдатныя ўмовы для паляўнічых: мноства вышак, разгалінаваная дарожная сетка. Паляўнічы турызм можна сумясціць з гісторыка-культурным: паблізу размешчаны філіял музея Янкі Купалы.

Суражскі лясгас

Тут прапануюць паляўнічыя туры на глушцоў і цецерукоў, а таксама на ласёў.  Узімку можна адправіцца на лясную прагулку на лыжах або снегоходе, а ў цёплую пару – пракаціцца на лодцы па рацэ Усвячы, што працякае непадалёк.

Лёзненскі лясгас

Угоддзі прыцягваюць паляўнічых вялікай колькасцю казуль і высакародных аленяў. Адзін з утульных прывалаў уладкаваны недалёка ад вёскі Стар у змяшаным лесе на беразе штучнага вадаёма, дзе рыбакоў чакае багаты ўлоў. Другі дом размешчаны ў сасновым бары, побач з ракой Чарніцай.

Глыбоцкі лясгас

Непадалёк ад комплексу знаходзіцца вальер для гадоўлі плямістых аленяў. Паляўнічым даступныя шматлікія вышкі і засідкі, абсталяваныя стралковыя лініі агульнай працягласцю сем кіламетраў.

Расонскі лясгас

Лясгас мае два комплексы – ля возера Сяляўскае і на беразе ракі Дрысы. Для выдатнага адпачынку гасцям прапануюць ёмістыя альтанкі з барбекю-зонамі і лазні з утульнымі каміннымі заламі.

Гомельская вобласць

Петрыкаўскі лясгас

Паляўнічы комплекс знаходзіцца на рацэ Пціч каля вёскі Лучыцы. На тэрыторыі комплексу размешчаны вальеры для 4-х сабак, уладкаваны спуск да прычала ракі Пціч. Ёсць магчымасць працяглага пражывання. Арганізуюць паляўнічыя туры на лася, бабра, казулю.

Кастрычніцкі лясгас

У лясгасе аказваюць паслугі па індывідуальнай арганізацыі палявання і разборцы тушы. Ёсць магчымасць паляваць у суправаджэнні егера. Акрамя таго, у паляўнічым домiку вы зможаце камфортна і зручна правесці сямейную ўрачыстасць і проста адпачыць.

Калінкавіцкі лясгас

Паляўнічы комплекс знаходзіцца за два кіламетры ад Калінкавічаў. У добраўпарадкаваным доме 5 спальных месцаў, камінная зала, цэнтральнае ацяпленне. Маецца вальер для ўтрымання 5 сабак.

Мазырскі лясгас

У паляўнічым комплексе хопіць месца на кампанію з 12 чалавек. Маецца месца для разборкі дзічыны, вальер для сабак і сейф для захоўвання зброі. Аматараў палявання пацешаць некранутыя лясы гаспадаркі, дзе водзяцца дзік, лось, бабёр, казуля, заяц, воўк, лісіца, вадаплаўная дзічына.

Жлобінскі лясгас

Паляўнічая сядзіба «Фальварак Бельчо» размешчана на беразе Бярэзіны сярод маляўнічай прыроды ў спалучэнні з сучасным камфортам. Комплекс складаецца з утульных домiкаў, разлічаных на пражыванне ад 4 да 10 чалавек. Домікі дэкарыраваны ў розных стылях: фінскім, нарвежскім, шале, праванс, фахверк.

Гродненская область

Гродзенская вобласць

Шчучынскі лясгас

У паляўнічым комплексе ёсць усё неабходнае для пражывання і адпачынку гасцей. Даступна паляванне на дзіка, казулю, зайца, качку, можна парыбачыць на Нёмане. З назіральных вышак фотапаляўнiчыя змогуць сфатаграфаваць дзікіх жывёл і птушак у прыродным асяроддзі.

Іўеўскі лясгас

Паляўнічы комплекс размешчаны на маляўнічым беразе Нёмана, паблізу вёскі Барава. На тэрыторыі размешчаны альтанкі, лазня, купель. Тут прапануюць паляўнічыя туры на лася і высакароднага аленя. У пакет паслуг уваходзіць прадастаўленне зброі і першасная разборка.

Лідскі лясгас

Паляўнічы комплекс узведзены на мяжы з помнікам прыроды мясцовага значэння – паркам «Горні». Комплекс уключае ў сябе некалькі будынкаў (дом паляўнічага, лазня, малыя архітэктурныя формы). Лясгас рэалізуе паляўнічыя туры на розную дзічыну.

Астравецкі лясгас

У паляўнічым комплексе «Панская сядзіба» створаны ўсе ўмовы для знаходжання паляўнічых, турыстаў, грыбнікоў і іншых аматараў прыроды. У доме маецца сейф для зброі. Непадалёк размешчаны вальер плошчай 220 га для ўтрымання аленя высакароднага, аленя плямістага, лані еўрапейскай, муфлона.

Гродзенскі лясгас

Гэта выдатнае месца не толькі для палявання, але і для тых, хто хацеў бы правесці час у адзіноце. Для аматараў актыўнага адпачынку прадугледжаны сплавы па Аўгустоўскім канале, назіранне за дзікімі жывёламі, экскурсіі па Гродне. Ёсць магчымасць арандаваць веласiпеды, побач знаходзіцца разгалінаваная сетка веладарожак.

Минская область

Мінская вобласць

Старадарожскі лясгас

Прапануе паляўнічыя домікі для доўгатэрміновай арэнды. Да паслуг адпачываючых добраўпарадкаваныя нумары. Паляўнічым даступныя паляўнічыя туры на розную дзічыну.

Старобінскі лясгас

Домік знаходзіцца ў вёсцы Заходняй. На тэрыторыі маюцца вальер для ўтрымання сабак і памяшканне для разбору дзічыны. Паляўнічым прапануюць паслугі егера і арэнды зброі, а таксама разбору здабычы.

Пухавіцкі лясгас

На першым паверсе паляўнічага дома размешчаны гасцёўня, камінная і більярдная залы, кухня абсталявана ўсёй неабходнай тэхнікай і посудам. Тут прапануюць паляўнічыя туры на лася, аленя, казулю, пушныя віды, птушыную дзічыну.

Бярэзінскі лясгас

Паляўнічы комплекс «Вязычын» размясціўся ў адным з найбольш маляўнічых куткоў Бярэзіншчыны. Тэрыторыя комплексу знаходзіцца на беразе ракі і прадугледжвае не толькі адпачынак на ўлонні беларускай прыроды, але і паляванне, а ў сезон — збор грыбоў і ягад. Гасцям прапануюць гарачае харчаванне ўласнай кухні.

Барысаўскі лясгас

Паляўнічы комплекс з пражываннем на 14 спальных месцаў размешчаны ў маляўнічым кутку. Тут прапануюць паляванне на лася, дзіка, казулю, пушныя віды, птушыную дзічыну.

Могилёвская область

Магілёўская вобласць

Чэрыкаўскі лясгас

Паляўнічы комплекс складаецца з двухпавярховага дома з усімі выгодамі. Магчыма арганізацыя рыбнай лоўлі, збору грыбоў і ягад, фатаграфавання дзікіх жывёл. Прапануюць паляванне на лася, аленя, казулю, дзіка, бабра. Аказваюць паслугі па першаснай апрацоўцы трафеяў і захоўванню здабытай прадукцыі палявання ў маразільнай камеры.

Чавускі лясгас

Сучасны паляўнічы комплекс размешчаны ў пойме ракі Проні. Тут прапануюць паляванне загонам з сабакамі, з падыходу, з вышкі, у паляўнічым вальеры, а таксама прадастаўляюць часовае карыстанне зброяй, трохразовае харчаванне, аўтатранспарт, егерскія паслугі i разбор здабычы.

Клімавіцкі лясгас

Побач з паляўнічым комплексам размешчаны сажалка, дзе водзяцца карп, белы амур, таўсталобік і шчупак. Паляўнічыя ўгоддзi аснашчаны прыпыначнымі пунктамі, стралковымі лініямі, стацыянарнымі і пераноснымі стралковымі вышкамі. На прафесійным узроўні праводзяцца ўсе віды паляванняў на лася, казулю, дробную пушную і вадаплаўную дзічыну.

Бялыніцкі лясгас

У паляўнічым комплексе «Глушцоў ток» можна прыняць удзел у загонным, індывідуальным паляванні ці проста адпачыць. Гэта выдатнае месца для аматараў палявання і актыўнага адпачынку, акружанае лясамі, палямі і водна-балоцістай мясцовасцю.

Асіповіцкі вопытны лясгас

Комплекс размешчаны ў маляўнічым месцы на беразе Асіповіцкага вадасховішча. Вы зможаце не толькі ўдала папаляваць, але і спланаваць паляўнічы дзень па сваім меркаванні, сумясціўшы пры жаданні розныя віды палявання і актыўны адпачынак.

Минск

Мінск

Мінскі лясгас

Паляўнічы комплекс «Паляўнічы ля дуба» размясціўся ў 15 км ад сталіцы ў маляўнічым месцы сярод векавых дубоў побач з возерам. На плошчы ў 2,5 га ўтульна размясціліся 2 дамы і альтанка. Тут прапануюць пакеты паслуг на паляванне на капытных жывёл.

Недалёка ад паляўнічага комплекса «Паляўнічы фальварак» працякае рака, ёсць абсталяваны пірс. Тут прапануюць паляванне на лася, аленя, казулю, дзіка, пушныя віды, птушыную дзічыну.