Музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»

Музей размяшчаецца ў неверагодна прыгожым драўляным доме-церамку, на месцы былой сядзібы мастака Ільі Яфімавіча Рэпіна, створаным у 1988 г. як філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Комплекс музея-сядзібы ўключае галоўны сядзібны дом, у якім працуе мемарыяльная экспазіцыя, якая складаецца з 6 залаў, дом кіраўніка, склеп, сажалка, частка ліпавай алеі.

Музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»

У музеі-сядзібе часта праходзяць творчыя сустрэчы, выставы і пленэры сучасных жывапісцаў. Таксама тут можна набыць сувеніры і творы Віцебскіх мастакоў. А з агляднай пляцоўкі адкрываецца цудоўны від на Заходнюю Дзвіну.

Адрас: музей размешчаны каля пасёлка Руба за 16 кіламетраў на поўнач ад Віцебска і за 2 кіламетры ад трасы «Мінск-Санкт-Пецярбург».

Руіны смалянскага замка Белы Ковель

Замак Белы Ковель у Смалянах – рэзідэнцыя валынскіх князёў Сангушак, пабудаваная ў 1626 годзе ў стылі Рэнесанс на мяжы Вялікага княства Літоўскага і Расіі.

Руіны смалянскага замка Белы Ковель

У XVII стагоддзі Белы Ковель стаў культурным цэнтрам краіны. Знаходзячыся ля вялікага праезнага тракту на шляху з Масквы ў Еўропу, гасцінныя гаспадары прымалі ў сябе шматлікіх знакамітых госцей. На сёння, пасля разбурэнняў падчас паўночнай вайны, захавалася толькі адна пяціярусная цэнтральная вежа і кранальная гісторыя замка.

Не забудзьцеся агледзець руіны касцёла Панны Марыі ў Смалянах.

Адрас: Віцебская вобл., Аршанскі р-н, аг. Смаляны.

Горад Полацк

Полацк, заснаваны крывічамі ў 862 годзе ў месцы, дзе зліваюцца рэкі Заходняя Дзвіна і Палата, з'яўляецца найстаражытнейшым горадам Беларусі. А славутасцяў тут столькі, што і за тыдзень усіх не перагледзець. 

Горад Полацк

Гэта і велічны Сафійскі сабор з адной з лепшых канцэртных залаў Еўропы, дзе знаходзіцца цудоўны арган, і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, і Спаса-Праабражэнская царква, і Крыжаўзвіжанскі сабор, і Богаяўленскі сабор, і Чырвоны мост. Асаблівай увагі заслугоўваюць Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, дом Пятра I і помнік літары «ў» на праспекце Ф. Скарыны. Помнік узведзены вымаўленню гэтай літары, бо лічыцца, што правільна вымавіць гэты гук могуць толькі беларусы.

Казьянскі заказнік

Хочаце ўбачыць касмічныя ландшафты ў Беларусі? Вам сюды! Казьянскі заказнік размешчаны на мяжы Шумілінскага і Полацкага раёнаў, рэгіён адметны не толькі асаблівымі прыроднымі ландшафтамі, але і непаўторнай экасістэмай. Тут сустракаюцца рэдкія віды раслін, жывёл і птушак, занесеныя ў Чырвоную кнігу.

Адрас: Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, хутар Вішня

Мёрскі край

Немагчыма прыгожы Касцёл Унебаўзяцця Панны Найсвяцейшай Марыі ў Мёрах. Зазірніце ў яго ўнутраны дворык, а таксама прагуляйцеся па маляўнічай набярэжнай. 

Мёрскі край

І як жа без новага трэнду, імя якому блогінг. Экасцежкі балота Ельня гарантуюць найпрыгажэйшыя віды, ад якіх займае дух. 

Таксама ў Міёрах праходзіць штогадовы фестываль «Жураўлі і журавіны». 

Віцебск

Горад Віцебск узнік на шляху «з варагаў у грэкі» ў месцы зліцця рэк Віцьбы і Заходняй Дзвіны. Горад вельмі прывабны для турыстаў. Абавязкова падніміцеся на назіральную пляцоўку ля гарадской Ратушы, адсюль адкрываецца дзівосны від на цэнтр горада, прагуляйцеся па пешаходнай вуліцы Суворава – «Віцебскі Арбат» і адчуйце атмасферу горада Шагала. Менавіта тут вы знойдзеце мноства сувеніраў з рэпрадукцыямі яго карцін, у арт-цэнтры і кнігарнях зможаце набыць тэматычную літаратуру, а таксама ацаніць узгорысты віцебскі рэльеф, які і быў галоўным натхняльнікам мастака, які стварыў лятучых людзей і лунаючых над зямлёй жывёл.

Віцебск

У Віцебску праходзяць шматлікія фестывалі і святы міжнароднага фармату. Госці Беларусі пачынаюць знаёмства з краем азёр і неверагоднай прыроды менавіта з Віцебска і яго прыгожых храмаў.

У Віцебскай вобласці такая канцэнтрацыя славутасцей, якія з'яўляюцца візітнымі карткамі Беларусі, што немагчыма змясціць усё ў адным артыкуле. Браслаўскія азёры, Бярэзінскі біясферны запаведнік, гарады і мястэчкі, прасякнутыя аўтэнтычнай гісторыяй з унікальнай архітэктурай – адпраўляйцеся знаёміцца з самай культурнай вобласцю Беларус