Беларускае Палессе, з якім звязана мноства легенд і гістарычных падзей – гэта маляўнічая даліна ракі Прыпяць, векавыя дубы і ўнікальныя балоты. Па колькасці лясоў вобласць таксама займае першае месца ў краіне, — і становіцца зразумела, што край гэты ва ўсіх адносінах багаты. Паверце, турыстам тут будзе чым заняцца. Гомельская вобласць вельмі багатая на гістарычныя, культурныя, археалагічныя і архітэктурныя славутасці. Адных музеяў тут налічваецца каля 30!

Ва ўсёй гэтай разнастайнасці і пышнасці паспрабуем вылучыць самыя топавыя славутасці.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль з палацам Румянцавых

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль з палацам Румянцавых XVIII—XIX стагоддзяў пабудовы.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль з палацам Румянцавых

Яго, безумоўна, можна назваць адным з найпрыгажэйшых помнікаў дойлідства ў краіне. У палацавы комплекс акрамя палаца Румянцавых і Паскевічаў уваходзяць: зімовы сад з вежай агляду — былы цукровы завод XIX ст., капліца-пахавальня сям'і Паскевічаў другой паловы XIX ст., гарадзішча старажытнага і сярэднявечнага Гомеля X—XVIII стст. з захаванымі элементамі натуральнага і гістарычнага ландшафту і цудоўны парк – у свой час адзін з найлепшых у Еўропе – з экзатычнымі дрэвамі, кветнікамі, гротамі, фантанамі і альтанкамі. 

Карцінная галерэя імя Гаўрыіла Вашчанкі

Экспазіцыя галерэі расказвае пра жыццё і творчасць аднаго з самых вядомых беларускіх жывапісцаў – народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі. Палотны майстра знаходзяцца ў калекцыях больш як 30 буйных музеяў свету, у тым ліку Траццякоўскай галерэі (12 карцін).

Карцінная галерэя імя Гаўрыіла Вашчанкі

Пры гэтым менавіта ў Гомелі знаходзіцца найвялікшы збор жывапісных палотнаў, акварэляў і эскізаў манументальных работ мастака за больш чым 50 гадоў. Многія з іх прысвечаны роднаму Палессю. Галерэя знаходзіцца па адрасе: Гомель, вул. Карповіча, 4.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Унікальны прыродны рэзерват у міжрэччы Прыпяці, Сцвігі і Убарці – адзінае месца ў свеце, дзе захаваліся некранутымі векавыя пойменныя дубровы і знаходзіцца найбуйнейшы ў Еўропе масіў пераходных і верхавых балотаў. Яго зручна аглядаць з арганізаванай экскурсіяй, бо яна ўключае некалькі розных частак: турысты найперш адпраўляюцца на аўтасафары, потым аглядаюць прыродны музей у Ляскавічах, адкрыты ў 2012 годзе, і, ўрэшце, катаюцца па парку на цеплаходзе, любуючыся птушкамі, якіх тут водзіцца вельмі шмат.

Национальный парк «Припятский»

Тут не толькі спыняюцца тысячы пералётных птушак, але і пастаянна жывуць звыш 250 відаў птушак, сярод якіх рэдкія шэры журавель, чорны бусел, балотная сава, арлан-белахвост. Аматары палявання і рыбнай лоўлі таксама застануцца задаволеныя паркам.

Ансамбль Козел-Паклеўскіх у Чырвоным Беразе

Не варта пакідаць без увагі і іншыя знакавыя месцы Гомельскай вобласці – гэта палацава-паркавы ансамбль Козел-Паклеўскіх у Чырвоным Беразе. Паляўнічы домік князя Паскевіча ў вёсцы Каранёўка. Абавязкова варта наведаць старажытны горад Тураў.

Ансамбль Козел-Паклеўскіх у Чырвоным Беразе

Тутэйшыя славутасці — царква Усіх Святых, дзе захоўваюцца ўнікальныя рэліквіі, і старажытнае замчышча. У Юравічах заслугоўвае ўвагі кляштар езуітаў, у Добрушы — стары будынак папяровай фабрыкі, у Чачэрску — арыгінальны будынак Ратушы, стылізаваны пад фантазійную сярэдневяковую крэпасць, у Мазыры — манастыр і цудоўны сабор Св. Архангела Міхала і кляштар цыстэрцыянак, у Рэчыцы — Свята-Успенскі сабор.

Смела адпраўляйцеся ў падарожжа і атрымлівайце асалоду ад самабытнай прыроды, аўтэнтычнай культуры і багатай архітэктуры гэтага сапраўды шыкоўнага краю!