Удзельнікі: кіраўнікі турыстычных інфармацыйных цэнтраў, прадстаўнікі турыстычных арганізацый, супрацоўнікі Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму і прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па турызме.

У ходзе сустрэчы намеснік Міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык звярнуў увагу, што сёння на турыстычныя інфармацыйныя цэнтры ўскладзена ключавая роля па прасоўванні ўнутранага і міжнароднага турызму, развіццё партнёрскіх адносін з прадстаўнікамі турыстычнай індустрыі, правядзенне маркетынгавых мерапрыемстваў, папулярызацыя нацыянальнай гісторыі, культуры і народных звычаяў, прадастаўленне карыснай інфармацыі аб турыстычных магчымасцях рэгіёна і паслугах для наведвальнікаў.

ТІЦ у Дзятлаве – яркі таму прыклад. Тут праводзіцца скрупулёзная работа, накіраваная на павышэнне попыту на турыстычныя паслугі, у раёне распрацавана звыш 15 турыстычных маршрутаў, якія раскрываюць край ва ўсіх яго праявах. Турыстычны інфармацыйны цэнтр расчыніў свае дзверы год таму і дае турыстам комплекс паслуг па ўсіх 13 відах турызму. Для гараджан і гасцей раёна гэта крыніца карыснай інфармацыі: вы даведаецеся аб цікавыя маршрутах, вам бясплатна дадуць інфармацыйныя брашуры і карты для падарожжаў, а яшчэ вы зможаце замовіць займальную экскурсію. Цэнтр актыўна супрацоўнічае з культурнымі ўстановамі рэгіёна, што дазваляе турыстам усіх узростаў пагрузіцца ў культурнае жыццё раёна, паўдзельнічаць у творчых майстар-класах, пагутарыць з майстрамі народных рамёстваў, вывучыць экспазіцыі мясцовых музеяў.

II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"

Яшчэ адзін дзіўны горад на Гродзеншчыне – Навагрудак. Захаваўшыяся помнікі гісторыі, як кадры старой кінастужкі, дэманструюць фрагменты багатага мінулага беларускай зямлі. У гэтым і крыецца адзін з сакрэтаў, чаму Навагрудак і Навагрудскі раён – гэта турыстычны цэнтр, які імкліва развіваецца, прыярытэтнае месца прыцягнення міжнародных турыстычных патокаў. Гасцей рэгіёну прыцягвае багатая гісторыя, маляўнічыя пейзажы і гасціннасць. Усё дзякуючы каласальнай рабоце, праведзенай мясцовым ТIЦ, які адкрыўся ў 2013-м годзе.

ТIЦ «Навагрудак» займаецца інфармацыйнай падтрымкай турыстаў як з дапамогай тэлефоннай сувязі, сацыяльных сетак, так і на масавых мерапрыемствах. Супрацоўнікі ТIЦ дапамогуць скласці індывідуальны маршрут з улікам інтарэсаў і часу знаходжання. Тут вы зможаце выбраць адпачынак на свой густ:

  • Самастойнае даследаванне горада – з дапамогай падрабязных карт, інфармацыйных буклетаў і рэкамендацый цэнтра можна самастойна азнаёміцца з гістарычнымі славутасцямі, музеямі, паркамі і ўтульнымі вулачкамі;
  • Экскурсійныя туры – для тых, хто аддае перавагу пазнавальным падарожжам у суправаджэнні гіда: ТIЦ прапануе аглядныя экскурсіі па Навагрудку і такое падарожжа будзе напоўнена і дзіўнымі фактамі, і легендамі, і героямі;
  • Забавы і адпачынак – вы не толькі складзеце ўнікальны маршрут пешай або веласіпеднай прагулкі па маляўнічых наваколлях, наведаеце фестываль або канцэрт, але і пазнаёміцеся з традыцыйнай беларускай кухняй.
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"
II Рэспубліканскі форум "Роля турыстычных інфармацыйных цэнтраў у развіцці ўнутранага і ўязнога турызму"

Намеснік Міністра спорту і турызму Алег Андрэйчык таксама адзначыў важнасць адкрыцця турыстычных інфармацыйных цэнтраў для развіцця турызму ў краіне і прасоўвання турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў. Сёння ў краіне зарэгістравана і дзейнічае 30 ТIЦ, 17 з якіх з'явіліся ў першым паўгоддзі бягучага года. Турiнфацэнтры выконваюць не толькі інфармацыйную функцыю, але і з'яўляюцца каардынатарамі развіцця турызму ў сваіх рэгіёнах. Асноўная мэта ТIЦ – стварэнне турыстычных прадуктаў і прасоўванне іх на ўнутраным рынку. Важна разумець ключавы момант: турыстычны інфармацыйны цэнтр – гэта арганізацыя, якая аб'ядноўвае розныя суб'екты турызму, прадстаўнікоў дзяржорганаў, бізнесу і грамадскія аб'яднанні.

Сёння ТIЦ выконваюць тры стратэгічныя задачы:

  • Выкарыстоўваючы гісторыка-культурны, духоўны, арганізатарскі патэнцыял, фарміруюць і прасоўваюць турпрадукты і паслугі;
  • Займаюцца распрацоўкай рэгіянальнай стратэгіі развіцця турызму. Тут важна вызначыцца, якая з стратэгій, якi з кірункаў будзе максімальна прыносіць эфект рэгіёну з улікам мясцовых асаблівасцяў;
  • У ліку актуальных задач – рэалізацыя праграм па 13 відах турызму. Сёння нават MICE-турызм можа эфектыўна развівацца ў кожным рэгіёне. Правядзенне семінараў, форумаў, розных сходаў і канферэнцый – выдатная магчымасць для прасоўвання дзелавога турызму.

Лідар па колькасці дзеючых ТIЦ – Віцебская вобласць. Тут іх 13. На другім месцы Гродзенская вобласць – 12 турiнфацэнтраў. Брэсцкая вобласць – адзіная, дзе на дадзены момант няма ніводнага ТIЦ. Але гэта справа часу. У далейшым ТIЦ стануць выконваць ролю комплексных рэгіянальных цэнтраў развіцця турызму, у тым ліку на базе якіх будуць створаны экскурсійныя бюро.