Прапануем адправіцца разам з намі па насычаным турыстычным маршруце Мінскай вобласці, які вы самастойна зможаце змяняць у залежнасці ад пары года і жадання. Дастаткова толькі адхіліцца ад маршруту на некалькі кіламетраў − і колькасць славутасцяў рэзка павялічыцца. А сама дарога з Мінска вельмі маляўнічая і нікому не падасца сумнай. Агульная працягласць маршруту каля 500 км. Паехалі!

Заслаўе

З Мінска выязджаем па трасе Р28 на Маладзечна. Заязджаем у Заслаўе і любуемся старажытнай Спаса-Праабражэнскай царквой, перабудаванай з кальвінісцкага збора, касцёлам Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі 1779 года пабудовы. А таксама рэкамендуем наведаць Этнаграфічны музей “Млын”.

Звернем да хуткатокаў каля Заслаўя. Цікавая вадзяная лесвіца з трыма дзясяткамі прыступак, па якіх цурчыць вада, знаходзіцца ў практычна бязлюдным месцы, сярод палёў і пералескаў. Утваралася яны зусім не для прыгажосці, і па-навуковаму называецца хуткатокам, з'яўляючыся часткай Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. У раёне Заслаўя ідзе паніжэнне рэльефу, і хуткатокі патрэбныя для таго, каб гасіць збыткоўную энергію вады, не даваць бурлівай плыні размываць рэчышча канала. Упадабанае месца аматараў незвычайных фатаграфій.

Заязджаем у Радашковічы. Тут нас цікавіць гідрапарк санаторыя “Сасновы бор”. Гэта маляўнічае месца ідэальна пасуе для спакойных шпацыраў. Тут невялікае возера з пляжам, некалькі астравоў, рачныя каналы з вадаспадамі і падвесныя масткі, што спружыняць пад нагамі. Гідрапарк адносіцца да санаторыя, але пагуляць і адпачыць на пляжы тут можа любы ахвочы.

Радашковічы

Далей па трасе можна спыніцца ў вёсцы Плябань, дзе знаходзіцца Успенская царква, якая будавалася як касцёл і служыла складам зброі падчас паўстання 1863-1864 гг. Заедзем у вёску Краснае, размешчаную на беразе ракі Уша. Яна можа пахваліцца сваімі помнікамі архітэктуры: Свята-Пакроўская царква 1889 года ў рэтраспектыўна-рускім стылі, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі 1908-1911 гг. у неагатычным стылі і часткова захаваная воданапорная вежа пачатку XX стагоддзі.

Мядзел

Давайце заедзем яшчэ ў адзін горад раённага значэння − Мядзел. Тут агледзім Касцёл Маці Божай Шкаплернай, Свята-Троіцкую царкву, Мядзельскі музей народнай славы, палюбуемся азёрамі Мястра і Рудакова і, безумоўна, адправімся ў Мядзельскую кальварыю, гэтую славутасць мясцовыя называюць “Мядзельскі Ерусалім”.

Адпраўляемся далей, і наш шлях пралягае па беразе самага вялікага возера Беларусі − Нарач. Атрымліваем асалоду ад відаў, так бы мовіць, не выходзячы з машыны.

Праз некалькі кіламетраў зварочваем з трасы Р28 налева на трасу Р45 і спыняемся ў вёсцы Канстанцінава, асноўнай славутасцю якой з'яўляецца найпрыгажэйшы касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі. Едзем далей і перад паваротам на трасу Р95 заязджаем у Камарова з яго добра захаванай сядзібай Сулістроўскіх. А калі ўжо загаварылі пра сядзібы, то, вядома ж, заедзем і ў вёску Альшэва паглядзець на апошнія будынкі сядзібы Хамінскіх.

Блакітныя азёры

І вось нарэшце “Блакітныя азёры”. Гэта ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння на мяжы Мядзельскага і Пастаўскага раёнаў, створаны ў 1972 годзе для аховы ўнікальнага прыроднага комплексу. Стромкія яры і ўзгоркі, пакручастая лясная рака, светлы сасновы бор і найчысцейшыя азёры − паверце, гэта варта таго, каб адправіцца ў