Аграэкатурызм – гэта актыўны і аздараўленчы адпачынак, далучэнне да нацыянальнай культуры, традыцый і побыту. Галоўная мэта – пазнаёміць жыхароў Беларусі і замежных гасцей з турыстычным патэнцыялам нашай краіны, яе ўнікальнай прыродай і народнымі вытокамі.
У нашай краіне ён зарадзіўся не так даўно, але стаў адным з самых прыярытэтных і запатрабаваных кірункаў у турыстычнай сферы Беларусі.
Беларускі агратурызм прапануе шырокі спектр магчымасцяў для адпачынку: ад утульных хатак у вёсцы ля маляўнічых вадаёмаў і ўзлескаў да гістарычных сядзіб.
Перавагі сельскага турызму для беларускіх і замежных гасцей:
Галоўная асаблівасць беларускага аграэкатурызму заключаецца ў поўным пагружэнні ў сельскае жыццё, ва ўнікальную культуру і гастраномію. Турысты не толькі даведаюцца аб традыцыйных сельскіх рамёствах, кулінарных асаблівасцях, народных песнях і танцах, але і змогуць пакаштаваць стравы беларускай кухні, прыгатаваныя са свежых мясцовых прадуктаў, і нават паспрабаваць сябе ў ролі вясковага жыхара.
Нашы сядзібы радуюць гасцей незвычайнымі паслугамі:
Лідары па колькасці аб'ектаў аграэкатурызму сярод абласцей Беларусі:
Дарэчы, гэты месяц абяцае быць насычаным на падзеі і факты. Нас чакаюць:
І нагадваем вам, што працягваецца прыём заявак для ўдзелу ў рэспубліканскім турыстычным конкурсе «Пазнай Беларусь-2024» у намінацыі «Аграэкасядзіба года».
У 2023 годзе былі адзначаны:
Калі вы жадаеце паказаць свой унікальны праект, запрашаем да ўдзелу ў 2024 годзе!