Брэсцкая вобласць

Зааландшафтны парк «Парк жывёл»

г. Баранавічы

У гэтым дзіўным кантактным заапарку ўтрымліваюцца ўнікальныя і рэдкія жывёлы. Некаторыя з іх – у адзіным экзэмпляры. Акрамя багатай разнастайнасці жывёльнага свету ў паркавым комплексе ёсць пешаходныя зоны і разнастайныя актыўнасці.

Аграэкасядзіба «Natürlich»

в. Дзекалы, Баранавіцкі раён

Natürlich у перакладзе з нямецкай мовы азначае натуральны, што цалкам адпавядае канцэпцыі сядзібы. Каб адпачыць ад гарадской мітусні і бліжэй пазнаёміцца з насельнікамі, можна спыніцца на начлег ва ўтульным доміку. На тэрыторыі аграэкасядзібы жывуць афрыканскія прадстаўнікі: эму, тыгры, львы. Важна: для экскурсіі і фотасесіі неабходны папярэдні запіс.

Сафари-парки Брестской области

Аграэкасядзіба «Студзінка»

в. Гірск, Кобрынскі раён

На хутары, дзе размясцілася аграэкасядзіба, ёсць свой заапарк і птушнік. А вятрак, пабудаваны з хвоі і дуба ў пачатку XX стагоддзя, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Віцебская вобласць

Хутар «Ёдзішкі»

Браслаўскі раён

Каларытнае вясковае жыццё чакае гарадскіх гасцей на хутары «Ёдзішкі»: натуральныя прадукты і сапраўдны вясковы заапарк. А яшчэ на сямейнай ферме можна наведаць першы ў Беларусі рэстаран Высокай вясковай кухні.

Сафары-парк «Мякяны»

Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры»

Перамяшчэнне па сафары-парку магчыма некалькімі спосабамі: пешая прагулка, на веласiпедзе і на пракатным транспарце. Тут вы ўбачыце жывёл не толькі ў вальерах, але і ў прыродным асяроддзі.

Важна: аматарам рыбалкі неабходна набыць асобны білет.

Сафари-парки Витебской области

Лясны заапарк у Бярэзінскім біясферным запаведніку

в. Домжарыцы, Лепельскі раён

Унікальны лясны заапарк размясціўся ў знакамітым запаведніку. Тут сабраны ўсе насельнікі беларускіх лясоў. На базе заапарка з дзікімі жывёламі суседнічае кантактны хатні заасад і сажалка з лебедзямі.

Гомельская вобласць

Сафары-парк у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»

аг. Ляскавічы, Петрыкаўскі раён

Яшчэ адзін сафары-парк, але ўжо з палескім ухілам, знаходзіцца на закрытай тэрыторыі. Унікальны аб'ект мае пяць стылізаваных уваходаў і дзеліцца на тры тэматычныя зоны. Па тэрыторыі нацпарка праводзяць экскурсію ў адкрытых вагончыках.

Цэнтр экалагічнага адпачынку і рыбалкі «Белладжыа»

Гомельскі раён

Унікальны заапарк, дзе нават грозныя зубры падыходзяць, каб пазнаёміцца. Гасцей уразіць рыбалка, утульныя пірсы з альтанкамі і мілыя конікі, на якіх можна пакатацца.

Сафари-парки Гомельской области

Загарадны комплекс «Ранча»

в. Студзёная Гута, Гомельскі раён

Комплекс стылізаваны пад дзікі-дзікі захад. Ранча нагадвае вестэрны другой паловы XIX стагоддзя з адным толькі адрозненнем: не ў пустыні, а сярод жывапіснага сасновага лесу. Чым здзіўляюць гасцей? Вяровачны парк, пейнтбол і апідомік.

Гродзенская вобласць

Агратурыстычны комплекс «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы»

в. Каробчыцы, Гродзенскі раён

Сядзіба ў стылі XIX стагоддзя. У некаторыя запаведныя куткі комплексу можна дабрацца толькі на брычцы, фаэтоне або дыліжансе. У самым цэнтры маёнтка свабодна гуляюць алені, казулі, лані, камерунскія козы, які і кабаны. На тэрыторыі комплексу праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў і фестываляў.

Аграэкасядзіба «У Мар'яна»

в. Скрыбаўцы, Шчучынскі раён

У аграэкасядзібе ёсць магчымасць размясціцца ва ўтульных домiках, паназіраць за звыклымі жывёламі і экзатычнымі насельнікамі, пазнаёміцца з музеем беларускага побыту і нават здзейсніць водную прагулку.

Сафари-парки Гродненской области

Экаферма «Сібірскі Падворак»

в. Леснікі, Лідскі раён

Развядзенне аленяў не ўласціва для нашых шырот. Але ў Беларусі ёсць унікальная ферма, дзе можна пазнаёміцца бліжэй з гэтымі высакароднымі жывёламі. І не толькі з імі. На тэрыторыі экафермы пражывае больш за 50 відаў фаўны.

Заасад «Эдэмскі сад»

аг. Жыровічы Слонімскі раён

Насельнікі Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра стварылі незвычайны заасад. Лані, мядзведзь, нутрыi, вярблюдзіца – усе жывуць у гармоніі паміж сабой і з людзьмі. Незвычайны факт: у «Эдэмскім садзе» экзатычныя страусы сцюдзёнай зімой знеслі два яйкі.

Мінская вобласць

Экапарк «Станькава»

в. Станькава, Дзяржынскі раён

Адзін з самых вялікіх экапаркаў аформлены ў адзіным стылі з беларускім каларытам. На тэрыторыі «Станькава» размясціліся заасад і конеферма, а ў некалькіх кіламетрах ад парку размясціўся ваенна-гістарычны комплекс і дуб-старажыл, якому ўжо пяць стагоддзяў. Па папярэднім запісе экскурсію па гэтых месцах можна здзейсніць на дыліжансе або брычцы.

Экапарк «Акварэль»

г. Мар'іна Горка, на поўдзень ад аг. Навасёлкі

Гэта цэлы комплекс, які ўключае ў сябе разнастайны адпачынак у палатках, катэджах і гасцініцы, спартыўныя пляцоўкі, спа-тэрыторыю, рыбалку і нават лазню на возеры. У заапарку можна сфатаграфавацца з ланямі, пакарміць карпаў, якія жывуць у сажалцы, і наведаць папугайную.

Сафари-парки Минской области

Аграэкасядзіба «Дом качэўніка»

в. Касцюкі, Барысаўскі раён

Тэматычная аграэкасядзіба пазнаёміць гасцей з традыцыямі качавых плямёнаў розных краін. Тут можна ўбачыць жыллё качэўнікаў, паўдзельнічаць у абрадах і пасябраваць з хаскі, якія свабодна гуляюць па тэрыторыі.

Аграэкасядзіба «Коні-поні»

в. Міхалова, Валожынскі раён

На тэрыторыі загараднага комплексу ёсць заапарк, дзе можна ўбачыць розных жывёл: нутрый, лам, вослікаў, якаў, коз і авечак, а таксама коней і поні. Ёсць таксама вальер з мілымі трусамі. Але больш за ўсё наведвальнікаў прыцягвае вярблюд.

Акрамя таго, у заапарку прадстаўлены розныя віды птушак: страусы, куры, гусі, індычкі, фазаны і цудоўныя паўліны.

Магілёўская вобласць

Магілёўскі Заасад

аг. Буйнічы

Заасад налічвае каля 300 відаў жывёл, якіх можна ўбачыць, гуляючы па маляўнічай тэрыторыі, абсталяванай назіральнымі масткамі. А можна трапіць на «Беларускае сафары» – займальнае падарожжа ў цягніку з адкрытымі вокнамі.

Аграэкасядзіба «Шэрая шыйка»

аг. Палыкавічы, Магілёўскі раён

У заакутку можна паназіраць за хатнімі жывёламі: авечкамі, гусямі, парасятамі, курамі, фазанамi, галубамі і трусамі. Аграэкасядзіба размешчана ў маляўнічым месцы недалёка ад Дняпра.

Сафари-парки Могилевской области

Мінск

Хаскі-парк «Снежная завея»

Каладзішчанскі сельсавет

У гадавальніку можна не толькі пазнаёміцца з мілымі хаскі, але і зладзіць фотасесію. А для актыўных і ўпэўненых у сваіх сілах гасцей прапануюць незвычайны від спорту – дог-трэкінг.

Фермерская гаспадарка «Вальготнае»

в. Падгай, Сеніцкі сельсавет

На тэрыторыі аграэкасядзібы «Графская спадчына» знаходзіцца фермерская гаспадарка і міні-заапарк, невялікі музей пад адкрытым небам і домік Бабы-Ягі. Тут навучаць верхавой яздзе і пакажуць калекцыю рэтра-аўтамабіляў.

Сафари-парки Минска