Экалагічны турызм – гэта турыстычнае падарожжа на асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі ў мэтах вывучэння прыроднай спадчыны, узаемадзеяння з прыродай, агляду культурных каштоўнасцяў пры адсутнасці негатыўнага ўздзеяння на прыродныя комплексы і аб'екты, садзейнічання захаванню біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці натуральных экалагічных сістэм, устойліваму развіццю рэгіёнаў, а таксама дзейнасць па арганізацыі гэтага турыстычнага падарожжа.
У сістэму асабліва ахоўваемых тэрыторый Беларусі ўключана 1338 аб'ектаў, сярод якіх адзін запаведнік, 4 нацпаркі і 99 заказнікаў рэспубліканскага значэння, якія максімальна раскрываюць прыродны патэнцыял краіны. Іх агульная плошча складае 1,9 млн. га, або 9,1 працэнта тэрыторыі краіны. Гэта ідэальныя аб'екты для турызму, так як тут можна знайсці і спалучэнне рэдкіх форм рэльефу, і маляўнічыя азёры, і паназіраць за птушкамі, раслінамі і жывёламі, занесенымі ў Чырвоную кнігу.
Беларускія турыстычныя брэнды, вядомыя ва ўсім свеце: Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Нацыянальныя паркі «Прыпяцкі» і «Нарачанскі».
Папулярныя рэспубліканскія заказнікі: «Выганашчанскае», «Спораўскі», «Прыбужскае Палессе», «Сярэдняя Прыпяць», «Чырвоны Бор», «Сіньша», «Азёры», «Налібоцкі».
У Беларусі на тэрыторыі запаведнікаў, заказнікаў рэспубліканскага і мясцовага значэння функцыянуе больш за 50 экатроп, распрацавана звыш 180 турмаршрутаў і арганізавана каля 280 турстаянак.
Не губляйце магчымасць у месяц экалагічнага турызму вывучыць недаследаваныя куткі Беларусі і падзяліцца сваімі ўражаннямі. Тым больш, што гэты месяц абяцае быць насычаным на падзеі і мерапрыемствы. І ў вас ёсць усе шанцы апынуцца ў цэнтры ўвагі.