Гэта першая сцежка, якая размясцілася ўздоўж заказніка мясцовага значэння «Замашанскі мох», які славіцца сваёй унікальнай экасістэмай і разнастайнасцю рэдкіх відаў раслін і жывёл.

Працягласць сцежкі, якая вядзе да маляўнічага возера Святое, складае каля двух кіламетраў. Тут усталяваны сем аглядных кропак, дзе наведвальнікі змогуць азнаёміцца з інфармацыяй аб багатай флоры і фаўне заказніка. Тут вы ўбачыце рэдкія віды раслін, а таксама паназіраеце за птушкамі і дробнымі млекакормячымі, якія насяляюць гэты рэгіён.

На тэрыторыі заказніка знаходзіцца крыніца Кажарскага, якая з'яўляецца не толькі прыроднай славутасцю, але і аб'ектам мясцовых легенд. Паводле падання, крыніца з'явілася на месцы царквы, якая сышла пад зямлю, і цяпер лічыцца святым месцам, якое прыцягвае ўвагу паломнікаў і турыстаў.

Урачыстае мерапрыемства праходзіла паміж вёскамі Замашанскае і Замошша. У пачатку сцежкі ўсталяваны кармушкі для птушак з аўтографамі запрошаных гасцей. Гэта своеасаблівы сімвал клопату аб прыродзе, які павінен прыцягнуць увагу да важнасці захавання біяразнастайнасці. Для ўсіх жадаючых правялі экскурсію па новай сцежцы, падчас якой экскурсаводы распавялі пра значэнне заказніка і яго раслінны і жывёльны свет, а таксама падзяліліся цікавымі фактамі і гісторыямі.