Некаторыя з іх заслугоўваюць пільнай увагі і маюць патрэбу ў абароне дзяржавай, так як з’яўляюцца гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі. А ёсць настолькі ўнікальныя абрады, што іх унеслі ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Давайце пазнаёмімся з самымі цікавымі самабытнымі традыцыямі нашай краіны.
В. Пагост, Жыткавіцкі раён
Маляўнічы абрад праводзіцца 6 мая і прысвечаны прыходу лета. Заступнікам свята з'яўляецца святы Юрый (Георгій), які адказвае за земляробства і жывёлагадоўлю. У гэты дзень двары і дамы традыцыйна прыводзяць у парадак. А каб ураджай быў багатым, у гонар свята пякуць каравай, якi называецца «карагодам», і ўпрыгожваюць яго выпечкай у выглядзе каласоў, кветкамі і стужкамі.
Урачыстае шэсце з абразом Маці Божай праходзіць пад «варотамі» з ручнікоў і затым накіроўваецца ў поле. Там усе ўдзельнікі моляцца, спяваюць абрадавыя песні і карагодзяць. Па вяртанні працэсія абыходзіць кожны дом, дзе гаспадары раздаюць пачастункі.
Аг. Стаўбун, Веткаўскі раён
Яшчэ адзін незвычайны абрад, які змяняе вясну на лета, праходзіць ва ўсходнім Палессі, як правіла, на 40-ы дзень пасля Вялікадня, калі праваслаўныя вернікі святкуюць Ушэсце Гасподняе.
Жанчыны ў святочнай вопратцы сустракаюцца ў цэнтральнай частцы вёскі і ідуць у бок поля са спевамі, падчас якіх трымаюць адна адну пад руку. Там і пачынаецца рытуал – «пахаванне стралы», дзе кожны ўдзельнік абраду закопвае ў зямлю невялікі прадмет з металлу і загадвае жаданне. А калі вяртаюцца назад, спяваюць летнія прыпеўкі і песні.
В. Семежава, Капыльскі раён
Гэты абрад жыхары вёскі перанялі ў салдат рускай арміі, якія не адзін год віншавалі жыхароў у навагоднюю ноч, ладзячы шумныя і вясёлыя прадстаўленнi ў кожным доме. За гэта іх частавалі ежай і дарылі падарункі.
Вечар 13 студзеня празвалі шчодрым і захавалі традыцыю да нашых дзён. Усе мужчыны вёскі Семежава пераапранаюцца ў форму салдат, ладзяць жартаўлівае віншавальнае дзейства, а з надыходам цемры ўдзельнічаюць у шэсці з факеламі.
В. Будслаў, Мядзельскі раён
Гэта найбуйнейшы ў краіне фестываль пілігрымаў. Паломнікі з усёй краіны штогод летам прыходзяць у Будслаў ушаноўваць адну з галоўных святынь. Многія вернікі праходзяць пешшу дзясяткі кіламетраў. Галоўнай часткай урачыстасці з'яўляецца начное шэсце з запаленымі свечкамі ў руках.
26 гадоў таму легендарны Будслаўскі абраз Божай Маці быў каранаваны кардыналам Казімірам Свёнтэкам. Так касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі атрымаў статус Нацыянальнага санктуарыя.
Гродзенская вобласць
На куццю «вешчуны» Каспар, Мельхіёр і Бальтазар не толькі абыходзяць двары з віншаваннямі, але і могуць застацца начаваць у адным з дамоў. Гэта прыносіць поспех гаспадарам, таму яны шчодра частуюць дарагіх гасцей і падаюць ім дары.
Каля пяці стагоддзяў таму ў гэты дзень касцёлы праводзілі асвячэнне кадзіла і прадметаў з золата. І толькі праз некалькі стагоддзяў асвячаць сталі і кавалачак крэйды. Кожны год вернікі малююць над сваімі ўваходнымі дзвярыма пачатковыя літары імёнаў трох каралёў.
Да канца мінулага стагоддзя святочны абход спыніўся, але дзякуючы старажылам традыцыю аднавілі пры ўдзеле маладога пакалення. Ушанаванне Трох Каралёў называюць шчодрым днём, а ў шчодры вечар дзеці і радня атрымліваюць падарункі ад сваіх блізкіх.
Г. Давыд-Гарадок, Столінскі раён
Традыцыя зарадзілася ў пачатку мінулага стагоддзя. Паводле легенды у Давыд-Гарадку кватараваў казак. У шчодры вечар ён конна аб'язджаў падворкі з віншаваннямі. А ў наш час пераапранутыя ўдзельнікі абраду пад кіраўніцтвам галоўнага персанажа – «ездавога», які носіць на сабе канструкцыю ў выглядзе каня, зазіраюць у кожны двор.
Абрад пачынаецца са збору за пышнымі святочнымі сталамі. Затым удзельнікі пераапранаюцца ў самаробныя касцюмы і ідуць шчадраваць. «Конік» заўсёды ідзе першым. Нядаўна да ўжо існуючых шматлікіх персанажаў далучыліся Дзед Мароз і Снягурка.
Ні адзін дом не абыходзіцца без віншаванняў і пажаданняў здароўя і ўсіх выгод, а гаспадары шчодра частуюць калядоўшчыкаў. Дзейства завяршаецца гуляннямі да раніцы на цэнтральнай плошчы.
Лепельскі раён
Каларытны і жартаўлівы звычай з'яўляецца гістарычнай і культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь і чакае сваёй чаргі на ўключэнне гэтага абраду ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гэта старадаўняя беларуская гульня, якая праходзіла ноччу на Каляды. Першапачаткова задача гульні заключалася ў больш блізкім знаёмстве нежанатай моладзі, каб прымерыць на сябе ролю жанатых людзей. Пары, якія ўтварыліся, звязваліся сяброўскімі адносінамі да канца года.
Зараз абрад праводзяць у вялікім сельскім доме. Абавязковымі ганаровымі ўдзельнікамі становяцца «матка» і «бацька». Калі прыходзіць час, хтосьці прамаўляе: «А ці не жаніць нам Цярэшку?», і так званыя бацькі пачынаюць падшукваць пары. Пасля таго, як усе пары складзены, ладзяцца вясёлыя абрадавыя гульні.
В. Басценавічы, Мсціслаўскі раён
Асаблівасць дадзенага абраду ў тым, што аброк могуць прыносіць толькі жанчыны. Запальваючы свечку, яны просяць дапамогі, здароўя і шчасця.
Штогод напярэдадні дня святой Варвары свечку перадаюць у наступны дом, дзе гаспадыня пераапранае яе ў новы ўбор, пашыты сваімі рукамі. Леташнюю «вопратку» свечкі пакідаюць у храме, каб кожны, хто мае патрэбу, мог узяць шматок у свой дом.
Увечары жанчыны збіраюцца зноў, каб ушанаваць свечку ў новым доме. Дзясяткі гадоў свечка пераходзіць з дома ў дом у адпаведнасці са строгай чарговасцю і ставіцца заўсёды побач з абразом святой пакутніцы Варвары.