Першы выпуск газеты «Гомельскія ведамасці» выйшаў у 1991 годзе. З самага пачатку яна стала адной з асноўных крыніц інфармацыі для гараджан. Сёння газета «Гомельскія ведамасці» – інфармацыйнае выданне, якое дынамічна развіваецца і дазваляе сваім чытачам адчуць пульс роднага горада: яго будні і святы, побыт, думкі, імкненні і перажыванні гараджан.

На першы погляд, усё проста. Але за гэтым стаіць тытанічная праца цэлай каманды. Супрацоўнікі газеты – творчыя і крэатыўныя людзі, якія шчыра любяць свой горад. Іх увага накіравана на розныя тэмы: палітыка, эканоміка, грамадства, заканадаўства, адукацыя, здаровы лад жыцця, культура.

Галоўны прынцып калектыву: працаваць так, каб гамяльчане, чытаючы газету, у кожным з журналістаў бачылі цікавага, удумлівага суразмоўцу, які не проста раскажа пра цікавыя падзеі горада і вобласці, але і пры неабходнасці падключыцца да вырашэння праблем, з якімі сутыкаюцца чытачы. Факт відавочны: журналісты «Гомельскіх ведамасцяў» заўсёды ў цэнтры ўвагі і падзей.

Штотыднёвы тыраж газеты складае 60 тысяч экзэмпляраў. Галоўныя героі публікацый – гамяльчане. Беражліва ставяцца журналісты і да гісторыі роднага горада. Пра гэта сведчыць мноства праектаў, упадабаных чытачамі.

Журналісты газеты заваявалі 17 дыпломаў нацыянальнага конкурсу «Залатая літара». Маладое пакаленне пераймае вопыт «аксакалаў» пяра, прыўносячы ў публікацыі свежы подых.

Газета ідзе ў нагу з часам, асвойваючы інавацыйныя тэхналогіі. Гэта дазволіла ёй увайсці ў дзясятку лепшых электронных медыя Беларусі. Інтэрнэт-сайт выдання – аўтаномная крыніца навін. Актыўна развіваюцца і сацыяльныя сеткі.

Калектыў газеты пастаянна ў творчым пошуку: бліц-апытанні, відэачэленджы, анлайн-уключэнні з прэс-цэнтра, міжнародныя тэлемасты, новыя тэматычныя праекты. Газета робіцца сумесна з гараджанамі. У гэтым і заключаецца сакрэт яе папулярнасці і сутнасць дэвізу «Ваша права ведаць больш!»