«Аптэкарскі сад»

«Аптэкарскі сад» размешчаны на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі». Тут вырошчваюцца лекавыя расліны, частка з якіх прывезена ў Беларусь спецыяльна і іх у нашай краіне больш нідзе няма. 

Гэта спакойнае месца, дзе турысты знаёмяцца бліжэй са зборам, сушкай і вырошчваннем раслін і, вядома ж, атрымліваюць асалоду ад прыгожых краявідаў. Таксама на тэрыторыі саду размешчаны фіта-гасцёўня і фіта-крама. У фіта-гасцёўні вандроўнікі набываюць розныя гарбаты, а таксама ствараюць свае ўласныя рэцэпты, з чым ім дапамагае эксперт па зёлках. У фіта-краме турысты знойдуць яшчэ больш варыянтаў сувеніраў з «Аптэкарскага саду»: зёлкі, зборы, венікі для лазні і многае іншае.

«Аптэкарскі сад»

Эка-сцежка «Блакітныя Азёры»

Гэта адна з самых вядомых эка-сцежак Беларусі. Яна таксама размешчана на тэрыторыі парку «Нарачанскі», але тут варыянт адпачынку больш актыўны і паказвае прыгажосць парку, які ў восеньскі час будзе асабліва прыгожым.

Шляхі маршрутаў пралягаюць праз чарнічнік, сасновы бор і тры возеры. Таксама турысты разглядаюць парк з Лысай гары, якая служыць агляднай пляцоўкай і з якой адкрываюцца найлепшыя краявіды. Яшчэ адна прычына наведаць эка-сцежку – сасна «Стары манах», пра якую ходзяць чуткі, што яна выконвае жаданні. Чаму б не праверыць гэта?

Салігорскія тэрыконы

У гэта месца варта прыехаць у любую пару года, бо гэта магчымасць паглядзець на Марс. Беларускім Марсам празвалі Салігорскія тэрыконы. Гэта месца недалёка ад Салігорска, дзе ўзвышаюцца велізарныя шэра-чырвоныя насыпы парод, якія сваім колерам нагадваюць Марс.

Салігорскія тэрыконы

Прыгажосці гэтаму месца дадаюць яшчэ і штучныя азёры, колер якіх вагаецца ад зялёнага да блакітнага з-за змешчаных у іх мінералаў. Гэта адназначна месца, вартае здымкаў на тэлефоне або фотаапараце.

Кемпінгі

Ну і варыянт для турыстаў, якія жадаюць пагрузіцца ў атмасферу беларускай прыроды, – кемпінгі.

У загарадным клубе «Фестывальны» кемпінг абсталяваны неабходнымі выгодамі, а таксама сюды вандроўнікі могуць ехаць «улегцы», бо ўвесь інвентар можна ўзяць у арэнду.

«Кветкі яблыні» – экагатэль, дзе турысты размяшчаюцца ў яблыневым садзе. Тут можна, дарэчы, арандаваць драўляны домік замест традыцыйнай палаткі. Побач з кемпінгам знаходзіцца Карасёва возера, на якім вандроўнікі рыбачаць і даволі ўдала, бо возера багатае на рыбу. Таксама побач – спартыўная пляцоўка, лазня і традыцыйныя альтанкі з грыль-зонай і вогнішчам.

Кемпінгі

«Клёвае месца» – яшчэ адзін варыянт кемпінга з усімі выгодамі: тут ёсць нават электрычнасць, не кажучы ўжо пра летні душ, палявую кухню, месцы для мангалаў. Тут турысты здымаюць двух- і чатырохмясцовыя домікі, але месцы для палатак таксама ёсць. Таксама напракат можна ўзяць лодкі, байдаркі, катамараны. 

Увосень камфортнае надвор'е для падарожжаў: ужо не так горача, як летам, і яшчэ не так холадна, як зімой. Таму правядзіце гэты час з карысцю і вандруйце па Беларусі, адкрываючы для сябе новыя краявіды і збіраючы новыя ўражанні.