Вы ўжо загадалі жаданне на Новы год? Калі не, тады хутчэй едзьце ў Белавежскую пушчу і наведайце маёнтак Дзядулі Мароза!
.jpg)
Прагуляйцеся па пушчы і падумайце над сваім самым патаемным жаданнем, пагутарыце з галоўным чараўніком зімы, зрабіце некалькі фота і загадайце сваё жаданне. Мы ўпэўненыя, што яно сапраўды спраўдзіцца!
Мерапрыемства будзе праходзіць з 23 снежня штодзень.
Брэсцкая вобласць, Камянецкі раён, аг. Каменюкі, ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», Маёнтак Дзеда Мароза.
Хочаце правесці Каляды як у эпоху сярэднявечча ці Адраджэння? Тады тэрмінова збірайцеся ў Нясвіж! Бо там 24 і 25 снежня будзе праходзіць святочны фестываль.

Фестываль «Каляды ў Нясвіжы» – гэта цудоўныя музычныя канцэрты, казачная атмасфера старажытнага замка і адчуванне пераднавагодняга чараўніцтва. А цэнтральнай падзеяй фестывалю стане непаўторная «Калядная ноч у замку» – канцэрт, які створыць асаблівы святочны настрой і падорыць адчуванне чараўніцтва і казкі.
Мінская вобласць, Нясвіжскі раён, Палацава-паркавы ансамбль.
26 снежня ў Гомелі будзе самая сапраўдная казка на лёдзе! А героямі казкі будуць усімі любімыя Брэменскія музыканты. Казка, якая ажыла на лёдзе, у атачэнні відэа-дэкарацый і ў сучаснай апрацоўцы вядомых усім з дзяцінства мелодый любімага мультфільма, падорыць новыя ўражанні гасцям прадстаўлення ўсіх узростаў.
Казачны пераднавагодні паказ для ўсіх, хто верыць і чакае зімовага цуду!
Гомель, вул. Мазурава, 110, «Гомельскі лядовы палац спорту».
Усе ведаюць Дзеда Мароза і Снягурку, але ёсць і іншыя зімовыя чараўнікі. У Азярках іх памятаюць і сябруюць з імі.
Таму раім з'ездзіць на Паазер'е, дзе вас сустрэне прэм'ерная анімацыйная праграма з удзелам Дзеда Бая і Зюзі Паазерскага разам з іншымі казачнымі персанажамі. Для гасцей комплексу прапануюць яшчэ і захапляльную экскурсійную праграму: экскурсія па Пастаўскім Паазер'і, наведванне музейных экспазіцый у падвалах палаца Тызенгаўзаў, наведванне дома рамёстваў «Стары млын», экскурсія па міфалагічнай сцежцы ў СТК «Азяркі».
Віцебская вобласць, Пастаўскі раён, в. Азяркі, вул. Лясная 1. Сайт: fokpostavy.by
Для аматараў прыгод у Магілёве падрыхтавалі святочны квэст «У пошуках каляднай зоркі». Дапамажыце Дзеду Марозу адшукаць зорку, наведайце яго Магілёўскую рэзідэнцыю, прыміце ўдзел у захапляльных інтэрактыўных гульнях і, вядома ж, атрымайце падарункі!

Мерапрыемства праходзіць з 16 да 30 снежня.
Магілёўская вобласць, г. Магілёў.
Новы год – гэта самая чароўная пара года! Сустрэньце яе актыўна, падарожнічайце, загадвайце жаданні і будзьце ўпэўненыя, што ўсе яны спраўдзяцца!